ГРОДНА
Нядзеля,
05 лютага
2023 года
 

26 снежня 2010 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыя ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч!
Віншуем Вас з радаснымі святамі Божага Нараджэння і сардэчна жадаем Вам здароўя, сілы і моцы Святога Духа ў кіраванні Божым людам, штодзённай апекі Вастрабрамскай Божай Маці. Няхай народжаны Божы Сын адорыць Вас сваімі ласкамі і няспынна благаславіць у такой цяжкай і адказнай пастырскай паслузе.
Чытачы і рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Вялебныя ксяндзы: Павел Астукевіч і Павел Гардзейчык, сястра Яніна Стэльмах!
іншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і жадаем Вам здароўя, сілы для кіраўніцтва парафіяй, аптымізму, надзеі, веры, што пераносіць горы, стойкасці ў імкненні да мэты. Няхай штодзённа ў Новым годзе Божае Дзіця напаўняе Вашае сэрца радасцю, супакоем і любоўю.
Удзячныя парафіяне з Індуры і Жытарадзі
◊◊◊
Паважаны дыякан Артур Валчкевіч!
Сардэчна віншуем цябе з дыяканскімі пасвячэннямі і са святамі Божага Нараджэння. Мы жадаем табе здароўя, супакою ў сэрцы, усмешкі на твары, душэўнага супакою, нязломнай веры, радаснага спаўнення Божай волі і вернасці прызванню.
З малітоўнай памяццю сябры
◊◊◊
Паважаны ксёндз Андрэй Лішка!
Сардэчна віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння. Жадаем Вам моцнага здароўя, душэўнага супакою. Няхай народжаны Езус заўсёды будзе з Вамі.
Моладзь з Адэльскай парафіі
◊◊◊
Паважаны ксёндз-пробашч Андрэй Лазарэвіч!
Сардэчна віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Новага года. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за цяжкасці, якія Вы сустрэлі ў нашай парафіі, а Дзіцятка Езус благаславіць і ўзмацняе веру ў росквіт пачатай справы – аднаўленне нашай святыні, а таксама адорыць моцным здароўем і аптымізмам. Мы ўпэўнены, што ў Новым годзе споўняцца ўсе мары. Вясёлых свят!
Дзеці, моладзь і вернікі з пар. Граўжышкі
◊◊◊
Вялебны ксёндз-дзекан Ян Пузына!
Сардэчна віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Новага года. Жадаем Вам здароўя, моцы духа і вытрымкі ў кіраванні духоўным жыццём. Няхай Божае Дзіцятка звяртаецца да Вас праз натхнёныя ласкі і напоўніць пачуццём упэўненасці і супакою, Марыя Панна акружае Вас сваёй апекай. Аддзяч, Божа, за спагадлівае сэрца, мудрыя парады і дапамогу нашай парафіі ў аднаўленні касцёла.
Парафіяне з Граўжышкаў
◊◊◊
Вялебныя ксяндзы: пралат Антоній Філіпчык, Віктар Ханько, Юрый Барташэвіч, нашыя мудрыя, добрыя, сардэчныя сёстры!
Сардэчна віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Новага 2011 года. Мы жадаем Вам добрага здароўя, душэўнага супакою, штодзённай радасці. Няхай Бог акружае Вас сваёй апекай і благаславеннем. Сардэчна дзякуем за шчырыя малітвы, прыгожыя мудрыя павучальныя казанні, цяпло, радасць і любоў у нашым дарагім касцёле.
Удзячныя парафіяне з парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважаны ксёндз Віталій Чурган!
Сардэчна віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння. Жадаем Вам здароўя, сіл і радасці, душэўнага супакою, пастаяннай апекі Марыі Панны і Дзіцяткі Езуса.
Кола Жывога Ружанца Чанстахоўскай Божай Маці ў Юрацішках і парафіяне
◊◊◊
Паважаны ксёндз Міхал Стэцкевіч!
Сардэчна віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Новага года. Мы жадаем Вам благаславення Божага Дзіцяткі, апекі Яго Маці, усіх Божых ласкаў, сіл і стойкасці ў рэалізацыі намераў і планаў.
Парафіяне з Раготна
◊◊◊
Паважаны ксёндз Юрый Марціновіч!
Ад усяго сэрца шчыра віншуем Вас са святам Божага Нараджэння! Жадаем Вам моцнага здароўя, цярпення, апекі Марыі Панны, шмат радасных усмешак. Нясіце заўсёды з гонарам агеньчык Божай любові да людзей!
Вернікі з Падзітвы
◊◊◊
Паважаны ксёндз Павел Калеснік!
Сардэчна віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Новага года. Жадаем Вам здароўя, сіл і цярплівасці, душэўнага супакою, радасці і зычлівасці людзей побач. Мы дзякуем Вам за ахвярную працу, клопат пра Касцёл, дзяцей і моладзь. Няхай добры Бог і Езус благаславіць Вас і адорыць здароўем, радасцю і супакоем.
Парафіяне з Жодзішак
◊◊◊
Вялебны ксёндз Андрэй Лысы!
Сардэчна віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Новага года. Жадаем Вам дароў Святога Духа, шчодрых Божых ласкаў, апекі Марыі Панны на святарскім шляху, людской зычлівасці, душэўнага супакою і здароўя на кожны дзень надыходзячага года.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Геранёнаў
◊◊◊
Паважаны ксёндз Яўген Барысюк!
Віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння, Імянінаў і Новага года. Жадаем Вам шматлікіх Божых ласкаў, стойкасці, сілы, надзеі і радасці ад Дзіцяткі Езуса на кожны дзень святарскай паслугі.
Вернікі з касцёла св. Андрэя
◊◊◊
Вялебныя святары: а. Казімір Янджэйчак, а. Казімір Мураўскі і кс. Аляксандр Шэмет!
Шчыра віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Новага года. Жадаем Вам здароўя, радасці ад народжанага Дзіцяткі Езуса, шчодрых Божых ласкаў і дароў.
Вернікі з капліцы ў Немнаве
◊◊◊
Паважаныя ксяндзы: пробашч Францішак Галдысь, Тадэвуш Качан, Ян Гавецкі, Віталій Дабраловіч, пралат Вінцэнт Лісоўскі!
Віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння. Мы жадаем Вам здароўя, сіл, шчасця, благаславення Дзіцяткі Езуса ў працы і радаснай службе Богу.
Вернікі з вёскі Гіравічы
◊◊◊
Паважаны ксёндз Віктар Субель!
Сардэчна віншуем Вас з надыходзячымі святамі Божага Нараджэння. Няхай народжанае Божае Дзіця адорыць Вас і сёстраў усімі ласкамі і напаўняе сэрцы супакоем, радасцю, сілай, моцай Святога Духа і пастаянна апякуецца Вамі.
Члены Апостальскай дапамогі чысцу з Гіравічаў і парафіяне з Сурвілішкаў
◊◊◊
Паважаныя ксяндзы: Юрый Канапелька, Павел Урбан, Павел Салабуда і Валерый Быкоўскі !
Сардэчна віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Новага года. Мы жадаем Вам Божага благаславення, душэўнага супакою, сіл, стойкасці і апекі Святой Сям’і. Няхай добры Бог заўжды Вас благаславіць, Святы Дух асвятляе Вас сваімі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці апякуецца Вамі.
Парафіяне са Мсцібава
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Ян Раманчук!
Віншуем Вас з радаснымі святамі Божага Нараджэння і Новага года. Мы жадаем Вам здароўя на доўгія гады, радасці ў святарскай працы, дароў Святога Духа і пастаяннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
Касцёльны камітэт з Юбілейнага
◊◊◊
Паважаны ксёндз-дзекан Пётр Марцінец!
Сардэчна віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Новага года. Жадаем Вам моцнага здароўя і шмат сіл на доўгія гады жыцця, каб Вы маглі служыць Богу і Яго люду, каб і далей былі ўзорам для пераймання. Мы жадаем Вам нязгаснага запалу для абвяшчэння Божага слова, шмат радасных і добрых хвілін у жыцці. Няхай народжаны Езус адорыць Вас сваімі ласкамі і благаславеннем, а Найсвяцейшая Божая Маці вядзе Вас самым прыгожым шляхам жыцця, няспынна апякуецца Вамі і благаславіць.
Парафіяне з Азёраў, Старыны, Стрыеўкі
◊◊◊
Вялебны ксёндз-пробашч Анатоль Захарэўскі!
Сардэчна віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Новага года. Жадаем Вам усіх Божых ласкаў ад народжанага Езуса, пастаяннай апекі і дапамогі Яго Маці, Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Новы год будзе добры, радасны і спакойны. Вясёлых свят!
Парафіяне з Міхалішкаў
◊◊◊
Паважаны ксёндз Яўген Барысюк!
Сардэчна віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Імянінамі. Мы жадаем Вам, каб св. Заступнік заўжды апекаваўся Вамі, а Дзіцятка Езус адорвала Вас сваімі незлічонымі ласкамі.
Удзячныя вернікі з капліцы Усіх Святых
◊◊◊
Вялебны ксёндз Павел Гедройць і клерык Павел!
Віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і жадаем Вам здароўя, сілы, стойкасці, апекі Божай Маці і Дзіцяткі Езуса на кожны дзень Новага года.
Парафіяне з Перстуні
◊◊◊
Вялебны ксёндз Ян Сарэла!
Сардэчна віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Новага года. Жадаем Вам здароўя, шчасця, радасці, поспехаў, спакойных дзён, цярплівасці, Божай дапамогі ў неабходнай душпастырскай працы, апекі Марыі Панны. За навучанне і фарміраванне сэрцаў узнагародзіць Вас можа толькі Бог. Няхай усмешка дабрыні ніколі не гасне на Вашым твары. Ад усяго сэрца мы дзякуем Вам за працу ў нашай парафіі.
Дзеці і ўсе вернікі з вёскі Ракавічы
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Юрый Федук!
Сардэчна віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Новага года. Жадаем Вам здароўя, Божага благаславення, апекі Марыі Панны і стойкасці ў душпастырскай працы. Няхай бэтлеемская зорка заўжды асвятляе Ваш святарскі шлях, а цёплая мілая ўсмешка ніколі не знікае з Вашых вуснаў. Няхай Бог адорыць Вас шчасцем на доўгія гады.
Парафіяне з Ракавічаў
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Зянон Рамейка!
 
Шчыра віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Новага года. Мы жадаем Вам здароўя, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, зычлівых людзей, дароў Святога Духа, доўгіх год жыцця ў радасным настроі, прамяністай, як сонца, усмешкі. Ад усяго сэрца мы дзякуем Вам за ахвярную працу на карысць нашай парафіі, за добрае сэрца, мудрыя падбадзёрваючыя словы.
Вернікі з Астрыны
◊◊◊
Паважаны клерык Павел Эйсмант!
Сардэчна віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Днём нараджэння. Мы жадаем Вам здароўя, сіл і стойкасці на кожны дзень жыцця, шчасця, радасці, аптымізму, штодзённай усмешкі, душэўнага супакою, людской зычлівасці, шчодрых Божых ласкаў і апекі Кангрэгацкай Божай Маці.
Сем’і Кузніцкіх і Геніушаў
◊◊◊
Вялебныя ксяндзы: Павел Беланос, Яраслаў Грынашкевіч, клерык Павел Безланавіч!
Сардэчна віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Новага года. Мы жадаем Вам здароўя, душэўнага супакою, цярплівасці, стойкасці і благаславення Божага Дзіцяткі.
Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне з Макараўцаў
◊◊◊
Шаноўныя ксяндзы: Юзаф Багдзевіч і Вячаслаў Матукевіч!
Віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Новага года. Жадаем Вам здароўя, зычлівых людзей на святарскім шляху, сіл і стойкасці, благаславення Божага Дзіцяткі.
Бацькі кс. Вячаслава
◊◊◊
Вялебнаму а. прафесару Анджэю Шчупалу
з нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага года з глыбіні нашых сэрцаў жадаем шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень ад Божага Дзіцяткі. Мы ўдзячны Вам за тое, што вы знаходзіцеся з намі, за клопат пра кожнага з нас, пра наш касцёл, за Божае слова, любоў і дабрыню Вашага сэрца. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за ўсю дабрыню, а Найсвяцейшая Маці апякуецца Вамі і акружае Вас пастаяннай дапамогай.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважаны ксёндз-пробашч Мікалай Ціхановіч!
Сардэчна віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Новага года. Шчыра жадаем Вам благаславення Божага Дзіцяткі, здароўя, душэўнага супакою, сіл у нялёгкай святарскай працы, зычлівых людзей. Няхай бэтлеемская зорка вядзе Вас самым прыгожым шляхам, а Марыя Панна заўжды апякуецца Вамі.
З павагай парафіяне і кола Жывога Ружанца са Станявічаў
◊◊◊
Шаноўныя ксяндзы: пробашч Юзаф Багдзевіч, Вячаслаў Матукевіч, дарагія сёстры: Алёна, Малгажата, Аня!
Віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Новага года. Жадаем Вам моцнага здароўя, благаславення Божага Дзіцяткі, сіл для душпастырскай працы, прыгожых святочных перажыванняў. Няхай Божая Маці і св. Міхал-Арханёл штодзённа апякуюцца Вамі. Мы дзякуем Вам за ахвярную працу ў нашай парафіі, за клопат пра наш касцёл, дзяцей і кожнага з нас.
З малітвай кола Ружанца св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса з Астраўца
◊◊◊
Паважаныя айцы: Станіслаў Станеўскі, Юзаф Гэнза, Андрэй Врублеўскі Анджэй Іадкоўскі, Віктар Бохан, Валерый Мазюк, а таксама сёстры: Мірыям і Юзэфа, сп. Марына!
Сардэчна віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Новага года. Шчыра жадаем Вам здароўя, радасці, душэўнага супакою, спаўнення ўсіх мараў. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены радасцю, задавальненнем, любоўю да Бога і бліжняга. Няхай кожны дзень акружаюць Вас Божае благаславенне, удзячнасць, зычлівасць і дабрыня людскіх сэрцаў. Няхай нашая парафія будзе заўжды дынамічна і бурна развівацца на шляху да Божага Валадарства! Мы молімся за Вас. Вясёлых свят!
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Вялебны а. Казімір Мурава і сёстры!
Сардэчна віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Новага года. Няхай народжанае Божае Дзіцятка адорыць Вас усімі неабходнымі ласкамі, благаславеннем, напаўняе сэрцы супакоем, радасцю, любоўю, надзеяй. Няхай акружаюць Вас на Вашым шляху толькі зычлівыя, добрыя, спагадлівыя і ўдзячныя людзі. Здароўя, сілы, стойкасці і міру! Дзякуй Вам за Вашыя старанні і клопаты. Мы молімя за Вас. Вясёлых свят!
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважаны ксёндз Андрэй Кеўлюк!
Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем Вам здароўя, сілы, аптымізму, нязгаснай веры, надзеі. Няхай Найсвяцейшая Маці пастаянна апякуецца Вамі, а св. Заступнік дапамагае ў кожную хвіліну жыцця.
Сем’і Мазец і Кеўлюк
◊◊◊
Шаноўныя ксяндзы: Уладзімір Гуляй, Андрэй Кеўлюк і Віктар Гваздоўскі!
Віншуем Вас з Божым Нараджэннем. Жадаем Вам здароўя, сілы, стойкасці, моцнай веры, надзеі, а таксама прыгожых і благаславенных дзён у Новым годзе.
Сем’і Мазец і Кеўлюк
◊◊◊
Вялебны ксёндз Казімір Ляховіч!
Вясёлых свят і шчаслівага Новага 2011 года, здароўя, душэўнага супакою, шматлікіх ласкаў ад Езуса Хрыста, апекі Божай Маці Няспыннай Дапамогі.
Вернікі з Індуры
◊◊◊
Шаноўныя ксяндзы: пробашч Уладзімір Гуляй, Віктар Гваздоўскі, Андрэй Кеўлюк, Алег Канановіч, Андрэй Зноска, клерыкі: Павел Федаровіч, Аляксандр Гацко, Анджэй Ганчар, сёстры: Агата Смольская, Паўля Волчак, Данута Бяленік, Таццяна Стасюкевіч, а таксама ўсе, хто працаваў у нашым касцёле!
З нагоды наступаючых святаў Божага Нараджэння і Новага 2011 года мы перадаём Вам сардэчныя пажаданні: здароўя, каб заўжды Вам хапала сіл, запалу і нястомнасці ісці да мэты ў душпастырскай паслузе, каб кожная хвіліна жыцця была радаснай і благаслаўленай Богам. Няхай народжанае Дзіцятка адорвае Вас сваімі нязлічонымі ласкамі, а Марыя Панна з лідскай Фары апякуецца заўжды Вамі. Ад шчырага сэрца дзякуем кс. пробашчу Уладзіміру Гуляю, клерыкам, а таксама ўсім добрым людзям, хто дапамагаў рамантаваць наш касцёл.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Ліды-Фары
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Валерый Лісоўскі!
Віншуем Вас з Імянінамі. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за ахвярную працу, адорыць усімі ласкамі на кожны дзень жыцця, Марыя Панна ахінае Вас плашчом сваёй мацярынскай апекі, а Святы Дух дае натхненне для абвяшчэнння Божай праўды. Мы жадаем Вам радасці і душэўнага супакою. Жывіце доўга і будзьце здаровы, няхай навокал Вас заўжды будуць шчырыя, зычлівыя людзі.
З малітвай парафіяне з Вярэйкаў
◊◊◊
Шаноўныя ксяндзы: Тадэвуш Крыштопік, Павел Звяжынскі, Павел Гардзейчык і клерык Павел Раманоўскі!
Жадаем Вам радаснага чакання і гатоўнасці да прыходу Божага Сына ў Вашае жыццё, а таксама моцы Святога Духа, які дапаможа Вам любіць Бога і засяваць зерне супакою сярод блізкіх на свята Божага Нараджэння, а таксама шматлікіх дароў Святога Духа ў Новым 2011 годзе.
Вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
◊◊◊
Паважаныя ксяндзы: Валерый Лісоўскі і Антоній Філіпчык!
Віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і жадаем Вам радасці, зычлівых людзей, супакою, радасці і шматлікіх ласкаў ад Дзіцяткі Езуса і Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень Новага года.
Парафіяне з Вярэйкаў і Яніна Курэцкая
◊◊◊
Шаноўныя ксяндзы: Ян Рэйшэль і Віктар Захарэўскі!
Віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і жадаем Вам здароўя, супакою, цярплівасці, стойкасці, радасці і благаславення Божага Дзіцяткі на кожны дзень Новага года.
Вернікі з Жалудка, сем’і Макарэвічаў і Венцковічаў
◊◊◊
Шаноўны ксёндз-пробашч Часлаў Паўлюкевіч!
Віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і жадаем Вам спаўнення мараў, сілы ў плячах і чыстага агня ў сэрцы, што запаліць вакол Вас шчасцем і радасцю. Няхай усё, да чаго Вы дакранецеся, дапаможа споўніцца марам, а кожная найдрабнейшая справа дазволіць і далей распаўсюджваць духоўнае адзінства, робячы з Касцёла дом і школу камуніі.
Парафіяне з Росі
◊◊◊
Паважаныя ксяндзы: Андрэй Горбач, Юрый Марціновіч і Андрэй Радзевіч!
Віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Новага года. Жадаем Вам здароўя, шчасця, радасці, зычлівых людзей на святарскім шляху, шматлікіх Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа і апекі Марыі Панны.
Кола Ружанца св. Тэрэзы і парафіяне з Радуні
◊◊◊
Паважаныя ксяндзы: пробашч Лявон Лішык, Раман Ялоўчык і Віктар Савіцкі!
З нагоды святаў Божага Нараджэння перасылаем Вам сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, сіл, моцы Святога Духа, добрых і чулых людзей побач, прыгожага плёну ў пастырскай працы. Мы дзякуем Вам за працу ў нашай святыні. Няхай бэтлеемская зорка вядзе Вас самым прыгожым шляхам да Бога. Вясёлых свят!
Удзячныя парафіяне з Усялюба
◊◊◊
Паважаныя ксяндзы: Андрэй Бародзіч, Павел Гардзейчык і Яўген Учкуроніс!
З нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года мы перасылаем Вам сардэчныя пажаданні: здароўя, душэўнага супакою, добрых зычлівых людзей на шляху святарскай паслугі, радасных, спакойных, сонечных дзён у надыходзячым годзе. Няхай добры Бог благаславіць Вас, а Марыя Панна ахінае Вас плашчом мацярынскай апекі.
З памяццю вернікі з парафіі св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
◊◊◊
Вялебныя ксяндзы: пробашч Віктар Велівіс, Андрэй Лішка, Алег Канановіч!
Сардэчна віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Новага года. Мы жадаем Вам моцнага здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, усіх Божых ласкаў, добрых людзей побач, зычлівасці і цярплівасці ў святарскай паслузе. Мы ўдзячны Вам за прыклад веры і агульныя малітвы. Мы хочам, каб і надалей Вы былі для нас узорам. Аддзяч, Божа, Вашым бацькам.
Парафіяне з Путрышкаў і Грандзічаў
◊◊◊
Паважаны ксёндз-пробашч Аляксандр Раманоўскі!
З нагоды надыходзячых святаў Божага Нараджэння і Новага 2011 года сардэчна віншуем Вас і жадаем Вам моцнага здароўя, апекі Шкаплернай Божай Маці, аптымізму, цярпення. Няхай добры Бог заўсёды асвячае Ваш жыццёвы шлях і благаслаўляе. Мы дзякуем Вам за душпастырскую працу.
Моладзь і вернікі з Прывалкі
◊◊◊
Паважаны ксёндз-пробашч Яўген Учкуроніс!
Сардэчна віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Імянінамі. Шчыра жадаем Вам благаславення Божага Дзіцяткі, няспыннай апекі Марыі Панны і св. Заступніка, душэўнага супакою, людской зычлівасці. Ад усяго сэрца мы дзякуем Вам за добрае сэрца, шчырую малітву, ахвярную працу для дабра нашай парафіі. Няхай бэтлеемская зорка асвятляе Ваш шлях да Бога.
Удзячныя парафіяне з Дзярэчына
◊◊◊
Паважаныя ксяндзы: Мар’ян Хаменя і Пётр Вісьнеўскі, сёстры з супольнасці Божай Міласэрнасці!
Сардэчна віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Новага года. Мы жадаем Вам здароўя і сілы, шчодрых ласкаў і Божага благаславення, апекі Марыі Панны, дароў Святога Духа і радасных і благаславенных святаў.
Вернікі з пар. Шылавічы
◊◊◊
Паважаны ксёндз пробашч Юрый Саковіч!
Віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Новага года. Няхай народжаны Збавіцель адорыць Вас здароўем, радасцю, супакоем і сваім благаславеннем. Няхай міласэрны Бог благаславіць Вашую маму за сына святара. Вясёлых святаў!
З удзячнасцю парафіяне з Карэлічаў і Варончы
◊◊◊
Паважаны ксёндз-пробашч Войцех Біскевіч!
З нагоды Божага Нараджэння сардэчна жадаем Вам шчодрых Божых ласкаў і благаславення, апекі Марыі Панны, шмат сіл, радасці і нястомнасці ў штодзённай душпастырскай працы. Шчыра дзякуем Вам за тое, што Вы - наш святар, за ўсё, што робіце для парафіі, моладзі і дзяцей.
Касцёльны камітэт, моладзь і дзеці з Жупран і навакольных вёсак

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  330

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.