ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (5)

Слова для Жыцця

benedict9Папа Бэнэдыкт XVI
   Свет патрабуе Бога – чытаем у заканчэнні паслання на Сусветны дзень міру. – Патрабуе ўніверсальных і агульных этычных і духоўных каштоўнасцяў, а рэлігія можа ўнесці цэнны ўклад у іх пошук, каб удалося збудаваць справядлівы і мірны грамадскі лад на нацыянальным і міжнародным узроўнях. (…) Я заахвочваю ўсіх, хто хоча стаць будаўнікамі міру, а асабліва маладых людзей, услухацца ў свой унутраны голас, каб знайсці ў Богу пастаянны пункт суаднесенасці для атрымання сапраўднай свабоды; невычэрпную сілу, якая дазволіць кіраваць светам з новым духам, так, каб не дапусціць ізноў памылак мінулага

    Фрагмент паслання на Сусветны дзень міру

 
Кардынал Зянон Грахалеўскі
    Сёлетняя канцэпцыя адносін дзяржаўных улад да рэлігіі такая, што дзяржава некампетэнтна ў рэлігійных справах. Да дзяржавы не належыць падтрымаць рэлігію, а паважаць правы сваіх грамадзян. Калі паўстае каталіцкая школа, г. зн. яна неабходна, калі паўстае праваслаўная школа, г. зн. тут яна патрэбна, і дзяржава шануе права грамадзян. Бацькі маюць права выхоўваць сваіх дзяцей паводле ўласных перакананняў. Гэта з’яўляецца правам бацькоў. Роля ж Касцёла і дзяржавы асноўваецца на тым, каб дапамагаць бацькам у рэалізацыі іхняга права і абавязку.

    Фрагмент інтэрв’ю для grodnensis.by

 



Кс. біскуп Уладзіслаў Блін
    Усё з’яўляецца справай Святога Духа. І біскуп, і святар, і сям’я, і развіццё Касцёла, і тое, як павінна гэта выглядаць. Але мы павінны быць адкрыты на ўздзеянне Святога Духа і дазволіць Яму дзейнічаць… Святарства – гэта прыняцце з любоўю Хрыстовага крыжа на свае плечы. І як з любоўю гэта прымецца, то тады не адчуваецца гэтага цяжару. Так ёсць у жыцці кожнага з нас. Так ёсць у сужэнстве. Чаму існуюць разводы, аборты? Таму што мы не хочам прыняць з любоў Хрыстовага крыжа, які прызначаны чалавеку не як пакаранне, а для таго, каб мы сумавалі па небу і маглі быць шчаслівымі, прымаючы тое, што дае нам Бог.

    Фрагмент інтэрв’ю для grodnensis.by


Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.