ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (4)

Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVI
   Падчас Адвэнта мы таксама пакліканы пачуць Божы голас, які гучыць у пустыні свету, дзякуючы Святому Пісанню, асабліва калі яно прапаведуецца сілай Святога Духа. Па сутнасці вера становіцца мацнейшай, калі яна асвечана Божым словам, “Бо ўсё – як нагадвае апостал Павел, - што было калісьці напісана, у павучанне нам напісана, каб мы праз цярплівасць і пацяшэнне з Пісання мелі надзею” (Рым 15, 4). Узорам такога слухача з’яўляецца Панна Марыя: “Сузіраючы ў Божай Маці жыццё, цалкам сфармірованае Словам, мы разумеем, што таксама пакліканы ўвайсці ў таямніцу веры, дзякуючы якой Хрыстус прысутнічае ў нашым жыцці. Кожны хрысціянін, які верыць, як нагадвае св. Амброзій, у пэўным сэнсе пачынае і нараджае Божае слова” (“Verbum Domini”, 28).

    Фрагмент разважанняў перад малітвай “Анёл Панскі”, 5 снежня.

 

Кардынал Тарчызіо Бэртонэ
   Гэтую любоў, якая ўмацоўваецца ля стала Эўхарыстыі, трэба сведчыць у братняй любові і служэнні бедным, хворым і адкінутым. Стварайце магчымасць сустрэч, паяднання і міру паміж рознымі групамі і асобамі, клапоцячыся аб сапраўдным дыялогу, каб усё больш адкрывалася праўда.

    Фрагмент гаміліі падчас св. Імшы ў Казахстане, 4 снежня.

 



Кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч
   Я думаю, што рэлігійная свядомасць у Беларусі становіцца штораз лепшай. Калісьці жылося верай спантанна, цяпер – усё больш свядома. Цэлыя сем’і рэгулярна практыкуюць і карыстаюцца з сакрамэнтаў. Усё больш католікаў – гэта людзі з вышэйшай адукацыяй. На нас, ксяндзах, ляжыць вялікая адказнасць, каб перш за ўсё запэўніць вернікам пастаянныя адукацыю і выхаванне, не катэхізаваць толькі спарадычна, пры нагодзе святаў, але пастаянна. Людзі адкрыты на гэта і хочуць гэтага.

    Фрагмент інтэрв’ю для КАІ, 2 снежня 2010 г.

Кс. біскуп Уладзіслаў Блін
   На месцы, дзе на працягу дзесяткаў год не было Евангелля, заданнем нумар 1 з’яўляецца абвяшчэнне Езуса Хрыста. Дапамагаць у духоўным плане людзям, якія жывуць на гэтай зямлі і ў канкрэтным асяроддзі. Трэба ўсюды заўважыць дабро, і гэтае дабро ацаніць. Тое, што гэты Касцёл адрадзіўся – гэта з’яўляецца адным вялікім цудам, а тое, што ён функцыянуе як-небудзь – гэта ёсць другі вялікі цуд. Ф

    рагмент інтэрв’ю для КАІ, 28 лістапада 2010 г.


Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.