ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Касцёл Нараджэння НПМ ў Зарачанцы (Балі Касцёльнай)

Парафіі і святыні

Ломжынскі біскуп Станіслаў Костка Лукомскі ўтварыў самастойную парафію Баля Касцёльная паводле дэкрэта № 78 ад 31 сакавіка 1927 г. Згодна з ім новая парафія існавала з 1 красавіка 1927 г. Пробашчам яе быў назначаны пробашч парафіі ў Рыгалоўцы кс. Мечыслаў Пяшчынскі, які працуе ў ёй да гэтага часу.Святыя Імшы ажыццяўляліся ў часовай капліцы. Рыма-каталіцкі касцёл у Балі пачалі будаваць у 1927 г., калі яна становіцца цэнтрам парафіі. У 1931 г. быў назначаны пробашчам кс. Блажэй Пшчулкоўскі. Пасля няпоўных трох год яго працы наступіла чарговая змена пробашча. Гэтыя замены ўказваюць на цяжкасці, якія зазнавалі душпастыры новай парафіі з-за адсутнасці сродкаў для будаўніцтва касцёла. У 1934 г. пробашчам парафіі стаў кс. Антоній Баршчэўскі. У 1935 г. ён пачаў закладваць фундамент і будаўніцтва новага першага рыма-каталіцкага касцёла паблізу драўлянай каплічкі, недалёка ад таго месца, дзе калісьці была праваслаўная святыня. Касцёл будаваўся на ахвяраванні парафіян, уручную, без прымянення машын. Пасля двух цяжкіх год была ўзведзена новая святыня.
Касцёл быў пабудаваны ў неагатыцкім стылі, мураваны, атынкаваны, пафарбаваны ў белы колер, на каменным падмурку. Ён быў прамавугольны ў плане з вежай, аснова якой была ў форме квадрата, і бабінцам, прыбудаванымі да фасада. Па абодвух яго баках знаходзяцца нізкія, квадратныя ў плане сакрыстыя і скарбніца.
   У 1937 г. касцёл быў асвечаны пад тытулам Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. На ім ля галоўных дзвярэй была пастаўлена фігура Найсвяцейшай Маці, прывезеная з Вільні. У Варшаве быў заказаны галоўны алтар, аднак, выбух Другой сусветнай вайны не даў магчымасці рэалізаваць заказ. Былі ўстаноўлены вітражныя вокны (на ахвяраванні парафіян). Адзін з вітражоў у алтарнай частцы, які прадстаўляе выяву Ружанцовай Божай Маці, быў ахвяраваны членамі Ружанцовага кола. Другі вітраж, таксама ў прэзбітэрыі, прадстаўляў Сэрца Езуса. Апрача таго, у алтарнай частцы знаходзіўся прыгожа аздоблены алтар ручной работы. З левага боку ад яго, на сцяне, вісеў вялікі абраз святых апосталаў Пятра і Паўла, а з правага – абраз Вастрабрамскай Божай Маці Міласэрнасці.
    Падчас Другой сусветнай вайны касцёл не панёс стратаў, а яго пробашч перажыў ганенні. У 1947 г. у выніку рэпатрыяцыі ён выехаў у Польшчу. У святыню даязджалі ксяндзы з Адамавічаў і Лабна. У 1962 г. касцёл быў закрыты дзяржаўнымі ўладамі. У меру сваіх магчымасцяў вернікі забралі прадметы касцёльнага ўжытку ў свае дамы. У 1989 г. пасля адкрыцця касцёла, частка гэтых прадметаў была вернута ў святыню, а рэшта загінула (некаторыя рэчы вывезлі, а іншыя, напр. харугвы, падзерлі і раскідалі).
    Пасля закрыцця святыні вернікі збіраліся ля яе для агульнай малітвы. Праз некаторы час ім было дазволена ўваходзіць у касцёл, але прытым іх абавязалі плаціць падатак.
    4 лютага 1989 г. парафіяне адкрылі касцёл, пачаўся рамонт. Улады згадзіліся на рэлігійную дзейнасць вернікаў. 13 верасня 1989 г. адбылася ўрачыстасць адкрыцця касцёла. Ксёндз біскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў першую св. Імшу і асвяціў адрамантаваную святыню.
    Ксёндз Аляксандр Шэмет з Адамавічаў стаў пробашчам парафіі. Праз некалькі год у Балю пачаў даязджаць а. Казімір Янджэйчак OMI таксама з Адамавічаў. Пачаўся рамонт вернутага касцёла, дзе калісьці размяшчалася школа.
    У 1996 г. у парафію прыбыў а. Леон Вітак, які да сённяшняга дня выконвае там паслугу пробашча.
    У 1999 г. былі выкананы дубовыя алтары: галоўны і бакавыя. Галоўны алтар уфундавала сям’я Балінскіх з Гродна, бацькі якіх паходзілі з Лойкаў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.