ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

6-8 снежня Ксёндз кардынал Зянон Грахалеўскі наведае Гродна

З жыцця Касцёла

З гісторыі...
    10 гадоў таму, у кастрычніку 2000 г. на ўрачыстасць 10-годдзя Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродна прыбыў ксёндз арцыбіскуп Зянон Грахалеўскі, прэфект Кангрэгацыі па справах каталіцкага выхавання. У снежні кс. кардынал Грахалеўскі ізноў наведае наш горад. Давайце прыгадаем абставіны мінулага візіта.
    Прысутнасць кс. арцыбіскупа З. Грахалеўскага на ўрачыстасцях юбілея 10-годдзя ВДС у Гродне дала нагоду да дыскусіі аб хрысціянскім выхаванні, касцёльнай арганізацыі школьніцтва на ўсіх узроўнях, пачаўшы ад дзіцячага садзіку аж да ўніверсітэцкага навучання.
    Ксёндз арцыбіскуп праінфармаваў тады, што Кангрэгацыя па справах каталіцкага выхавання клапоціцца пра амаль 1000 каталіцкіх універсітэтаў, 150 тэалагічных факультэтаў, якія дзейнічаюць у рамках свецкіх універсітэтаў, пра звыш 3000 духоўных семінарый, тысячы каталіцкіх школ, у якія ходзіць звыш 50 мільёнаў вучняў. Апрача таго, сама кангрэгацыя можа лічыцца найстарэйшым міністэрствам адукацыі на свеце. Ужо ў 1588 г. папа Сікст V утварыў службу, якая апекавалася ўніверсітэтамі, што дзейнічалі тады ў Рыме.
   
Біяграфія ксяндза кардынала Зянона Грахалеўскага
    Зянон Грахалеўскі (нар. 11 кастрычніка 1939 г. у Брудках) — польскі каталіцкі арцыбіскуп, кардынал, прэфект Кангрэгацыі па справах каталіцкага выхавання і вялікі канцлер Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта.
    Закончыў юрыдычны факультэт у Папскім Грыгарыянскім ўніверсітэце. У 1963 г. у Познані атрымаў святарскія пасвячэнні, з 1966 г. знаходзіўся ў Рыме, дзе спачатку вывучаў кананічнае права, а ў 1972 – 1999 гг. працаваў у Найвышэйшым Трыбунале Апостальскай Сігнатуры, на пасадзе прэфекта ( з 4 кастрычніка 1998 г.) Быў таксама старшынёй Касацыйнага суда Ватыкана.
    У 1983 г. атрымаў біскупскія пасвячэнні, а праз 8 год стаў арцыбіскупам Аграполі. З лістапада 1999 г. па назначэнні Яна Паўла II з’яўляецца прэфектам Кангрэгацыі каталіцкага выхавання ці ватыканскай службы, якая займаецца сукупнасцю каталіцкай сістэмы асветы і навучання, а таксама вялікім канцлерам Грыгарыянскага ўніверсітэта. У 2001 г. стаў кардыналам.
    Атрымаў званне ганаровага доктара навук у Акадэміі каталіцкай тэалогіі ў Варшаве (1998 г.), Каталіцкім Люблінскім універсітэце (1999 г.), ва ўніверсітэце ў Пасаве ў Германіі ( 8 лютага 2001 г.), а таксама ва ўніверсітэце імя Адама Міцкевіча (22 сакавіка 2004 г.). У красавіку 2005 г. пасля смерці Яна Паўла II прыняў удзел у канклаве. Ён лічыцца адным з лепшых сучасных знаўцаў кананічнага права. З’яўляецца аўтарам і сааўтарам шматлікіх кніжных публікацый і артыкулаў у кананічных часопісах і зборніках. Яго бібліяграфія перавышае 550 публікацый на 12 мовах. Апрача польскай мовы карыстаецца англійскай і італьянскай мовамі.
Пастанаўленнем Прэзідэнта РП ад 9 лістапада 2009 г. за выдатныя заслугі ў публічнай дзейнасці на карысць развіцця супрацоўніцтва паміж Рэччу Паспалітай і Апостальскай Сталіцай быў адзначаны Камандорскім Крыжам з Зоркай ордэна Адражэння Польшчы.
    З 2008 г. з’яўляецца ганаровым абывацелем акадэмічнай карпарацыі Magna-Polonia.
   
Папская акадэмія навук, утвораная ў 1605 г., з’яўляецца першай і самай старэйшай міжнароднай акадэміяй. Дзейнічаюць таксама дзве іншыя: Акадэмія жыцця і Акадэмія грамадскіх навук. “Касцёл ніколі не баяўся навукі, таму што Аб’яўленне – вобласць тэалогіі, і прырода – прадмет навуковых даследаванняў, маюць адну і тую ж крыніцу, таго самага Аўтара” – падкрэсліў кс. арцыбіскуп.
    Ксёндз арцыбіскуп Грахалеўскі ўказаў таксама на важнасць прынцыпа інтэгральнасці ў выхаванні і навучанні маладога чалавека. Каталіцкая школа стараецца даць грунтоўную агульную падрыхтоўку, а адначасова дае маладому чалавеку ўяўленне пра свет, аснованы на веры, на духоўных каштоўнасцях. Выхаванне, школа, навучанне маладога чалавека складаюць інтэгральную частку місіі Касцёла ў абвяшчэнні Евангелля.
    Ксёндз арцыбіскуп, гаворачы пра небяспекі ў навучанні і выхаванні маладога чалавека ў нашай сучаснай рэчаіснасці, закрануў праблемы, звязаныя з сям’ёй. Касцёл заўжды займаў пазіцыю абароны сямейных правоў па выхаванні патомства. Іерарх гаварыў пра тое, што сям’я дае дзіцяці, а затым маладому чалавеку пачуццё ўпэўненасці, псіхічнай раўнавагі, пераказвае найважнейшыя каштоўнасці. Толькі бацькі маюць натуральнае права вырашаць аб выхаванні свайго дзіцяці, выбары школы і выхавацеляў. Дзяржава, Касцёл, школа павінны толькі падтрымліваць іх у выкананні іхніх правоў і абавязкаў падрыхтоўкі дзіцяці да дарослага жыцця. Іншай праблемай з’яўляецца пазбаўленне права дзіцяці да дзяцінства. Усё глыбейшая спецыялізацыя сучаснага грамадства навязвае дзецям цераз сем’і, школы вельмі хуткі тэмп засваення вялікага аб’ёма ведаў, дасягнення сталасці. Такім спосабам пахіснуты натуральны рытм уваходжання дзіцяці ў дарослае жыццё.
   
Кангрэгацыя па справах каталіцкага выхавання
    – адна з дзевяці кангрэгацый Рымскай курыі, утвораная Сікстам V у 1588 г. адпаведна апостальскай канстытуцыі “Immensa Aeterni Dei”, рэарганізуючай Рымскую курыю і ўтвараючую пастаянныя кангрэгацыі. Ёй быў падначалены тады Рымскі ўніверсітэт Sapienza і найважнейшыя ўніверсітэты таго часу за выключэннем Балонскага, Парыжскага і Саламанскага. Кангрэгацыя адказвае за :
    духоўныя семінарыі (за выключэннем тых, якія падпарадкоўваюцца Кангрэгацыі па справах Евангелізаці Народаў ці Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў і фармацыйныя дамы ордэнаў і свецкіх інстытутаў. Таму ёй падпарадкоўваецца адукацыя клеру. Пры кангрэгацыі існуе Папскі аддзел па справах святарскіх пасвячэнняў.
    Універсітэты, інстытуты, факультэты і вышэйшыя школы. У яе кампэтэнцыю ўваходзяць як каталіцкія навучальныя ўстановы, так і факультэты каталіцкай тэалогіі свецкіх ВНУ. Таму яна клапоціцца пра развіццё касцёльнага навучання, зацвярджае і стварае каталіцкія ўніверсітэты і тэалагічныя факультэты, сочыць за правільнасцю выкладання каталіцкага навучання ў гэтых установах.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.