ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (1)

Прэса

“Арцыбіскуп Госэр: іn vitro не заслугоўвае Нобелеўскай прэміі”
- Метад іn vitro не заслугоўвае такой узнагароды, чым ёсць Нобелеўская прэмія, - так лічыць арцыбіскуп Генрых Госэр, старшыня калектыву экспертаў па біяэтычных справах Канферэнцыі Епіскапату Польшчы. № 41 (980), 2010 г.

“Сведка і прарок нашага часу”. Бажэна Вэбэр
16 кастрычніка 1978 г. кардынал Караль Вайтыла быў выбраны біскупам Рыма. Ён служыў Хрыстоваму Касцёлу на працягу амаль 27 год. Здзейсніў 104 апостальскія падарожжы. Сцярог веру, выключным клопатам акружыў хворых і маладых. Абараняў правы сем’яў, распаўсюджваў каталіцкае навучанне, станоўча заступаўся за права да жыцця ад зачацця да натуральнай смерці. (№ 41 2010)

    “Мы і нашыя атэісты” кс. Ксаверый Сакалоўскі
Інтэрнэтныя старонкі “раяцца” ад парталаў розных рацыяналістаў, агностыкаў, якія падказваюць ці выступіць з Касцёла, ці маніфестуюць сімпатыю да атэізму, а на You Tube змяшчаюць фільмы, што насміхаюцца напр. з доказаў існавання Бога, з нашых дагматаў і культу.(№ 42,17.10,2010 г.)

    “Ружанец – малітва прастадушнасці” а. Міраслаў М. Адашкевіч
Айцец Максімільян Марыя Кольбэ быў глыбока перакананы ў сіле ружанца. У ім ён бачыў галоўны сродак Марыйнага апостальства. На яго думку гэтая малітва адраджае свет, з’яўляецца неабходнай умовай адраджэння і жыцця кожнай душы.(№10, 2010 г.)

    “Сакрамэнт перападліку”. Марцін Якімовіч
Генеральную споведзь называюць звычайна споведдзю з усяго жыцця. Гэта род духоўнага перападліку. Яна не мае большага рангу ці моцы, чым іншыя “звычайныя” споведзі, нельга яе трактаваць як узмацненне ці папраўку да папярэдніх сакрамэнтаў Пакаяння і Паяднання.

    Звычайна генеральная споведзь суправаджае вялікія духоўныя “галавакружэнні” і раптоўныя навяртанні. Часта ажыццяўляюць яе пацыенты, якія чакаюць сур’ёзную аперацыю, заручаныя перад заключэннем сакрамэнта Сужэнства, ці клерыкі непасрэдна перад пасвячэннямі. Нярэдка рэкалекцыяністы прапануюць падрыхтавацца да такой споведзі падчас парафіяльных місій. Зрэшты, нават споведзь, што ажыццяўляецца праз некалькі гадоў пасля таго, як чалавек не спавядаўся на працягу многіх год, з’яўляецца таксама ў пэўным сэнсе генеральнай споведдзю. (№ 41 17.10.10)

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.