ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Новы навучальны год даверылі Марыі

З жыцця Касцёла

Акадэмічнае душпастырства “Open”, што аб’ядноўвае студэнтаў і старэйшую моладзь г. Гродна, нядаўна распачало свой 5 год дзейнасці. Таму з гэтай нагоды і новага навучальнага года члены душпастырства вырашылі правесці свой вольны час разам з Марыяй.
У суботу 25 верасня разам з нашым душпастырам кс. Антоніем Грэмзам мы выехалі ў Капцёўку. Капцёўка – гэта невялічкая вёсачка каля Гродна, якая стала сёння вельмі вядомай з-за асаблівай пашаны да Божай Маці, якая цярпліва нас слухае. Некаторыя былі ўжо тут не адзін раз, але я была ўпершыню. Таму мяне здзівілі гэта вёска, касцёл і прыгожае наваколле.
    Пасля прыезду мы накіраваліся ў Дом пілігрыма. Потым, на вуліцы распаліўшы вогнішча, пачалі нашую малітву. Усе разам спявалі Нешпары. Пасля агульнай малітвы быў час на забаву і размовы. Мы пяклі каўбаскі, спявалі песні, радаваліся жыццю і таму, што бавім свой вольны час разам, аб’яднаныя пачуццём адзінства веры і любові. Мы радаваліся таму, што ў нас ёсць такая магчымасць. А 22.00 гадзіне ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі мы злучыліся духоўна з усімі пілігрымамі, якія ўшаноўваюць у Чанстахове Божую Маці. Я была здзіўлена тым, што копія цудадзейнага абраза Чанстахоўскай Божай Маці адкрывалася пад мелодыяю Яснагурскага звароту. Напэўна, я не змагу дакладна перадаць сваё пачуццё, але ў гэты момант я адчувала штосьці неймавернае. Далей - Марыйны зварот і кароткае разважанне. Наш душпастыр заахвоціў нас памаліцца асабліва не столькі за сябе, а за тых, каму неабходна наша малітва. Апоўначы пачалася Марыйная св. Імша - пастэрка. Мы спявалі, праслаўлялі Марыю, стараючыся стварыць наш малітоўны дыялог з Божай Маці. І ва ўсіх удзельнікаў адчувалася глыбокае імкненне пачуць словы Той, якая цярпліва нас слухае, бо менавіта сёння патрэбны нам добры малітоўны дыялог, каб не заглушыць слоў матчынай рады і перасцярогі. Пасля святой Імшы навакол касцёла адбыўся Крыжовы шлях са свечкамі. Кожны з удзельнікаў праводзіў разважанне ля вызначанай стацыі. Кожны стараўся закрануць нейкую тэму, актуальную для сучаснай моладзі. Разважалі пра шкодныя звычкі, штодзённае жыццё, пошук паклікання. Каля трэцяй гадзіны ў касцёле пачалося начное чуванне. Словы ксяндза Антонія закранулі сэрца кожнага. Мне вельмі спадабаліся такое яго выказванне: “Езу, дапамажы нам дайсці да Твайго Бацькі, да Бога. Будзь блізка з намі цераз Марыю, прывядзі нас да Сябе цераз Яе. Езу, толькі ў Табе ёсць паўната жыцця. Яно залежыць толькі ад Цябе. Дай нам сілы знайсці, пазнаць Цябе для таго, каб мы змаглі праслаўляць Цябе!” Пасля адарацыіНайсвяцейшага Сакрамэнта абраз Божай Маці закрылі. У Доме пілігрыма мы прадоўжылі нашае сяброўскае спатканне, прагледзеўшы кінафільм. Новы дзень мы прывіталі агульнай малітвай Ютрань. Разам з вернікамі з Капцёўкі мы ўдзельніча лі ў святой Імшы, якую цэлебраваў вельмі гасцінны для нас кс. Міхал Ластоўскі, пробашч парафіі і кусташ санктуарыя. Час нашай сустрэчы праляціў вельмі хутка, нават шкада было развітвацца з Капцёўкай. У маіх успамінах аб першым годзе ў акадэмічным душпастырстве я хачу вяртацца да яго пачатку, што застанецца незабыўным.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.