ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Фарміраваць сябе па ўзоры свайго Настаўніка

З жыцця Касцёла

Фотарэпартаж
7 верасня 2010 г. алюмны ВДС з Гродна атрымалі сутаны ў падзямеллях базылікі св. Пятра. 8 алюмнаў падрыхтоўваліся на працягу двух гадоў да ўрачыстых аблучын.
У год Святарства, які нядаўна закончыўся, мы разважалі, кім павінен быць святар. Ксёндз, слуга алтара, ён павінен быць падобным да Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара. У клерыка, будучага ксяндза, ёсць заданне – гэта фарміраваць сябе па ўзоры свайго Настаўніка, якога “пасілкам з’яўляецца выконваць волю Айца”. Знешнім праяўленнем гэтай змены жыцця з’яўляецца сутана, убор духоўнай асобы, што апранаюць ужо падчас вучобы ў семінарыі. Сутана азначае адрачэнне ад замілавання да ўсяго свецкага, “амярцвенне” для свету, а “апрананне” у Хрыста, ціхага і пакорнага сэрцам. Па гэтай прычыне сутана святара і клерыка мае чорны колер.
    Менавіта з сутанай звязаны абрад так званых аблучын, калі алюмн апранае сутану, як бы “апранаючыся” ў Хрыста-Святара. Штогод гэтая падзея для клерыкаў з трэцяга курса нашай семінарыі - асабліва хвалюючая. А сёлета аблучыны былі выключныя, таму што адбываліся ў месцах, дарагіх для кожнага католіка – у базыліцы св. Пятра, ля магілы апостала, як і пры магіле Божага слугі, папы Яна Паўла II.Пілігрымка ў санктуарый у Італію, у рамках чаго прайшлі аблучыны, была сапраўдным падарункам ад нашых кіраўнікоў і выкладчыкаў з нагоды 20-ці годдзя паўстання ВДС у Гродне. Падчас гэтага паломніцтва мы наведалі базылікі ў Венецыі, Падве, Асыжы, Пампеі, Сан Джавана Ратондзе і, безумоўна, у Вечным горадзе – Рыме.
Хтосьці можа спытацца: “Для чаго было ехаць так далёка?” Можна ж памаліцца ў сваім касцёле ці капліцы і “у сябе” зрабіць аблучыны. Няўжо гэта было звычайнае турыстычнае падарожжа? Варта наведваць святыя месцы. Чаму? Польская прыказка заўважае: “З кім павядзешся, ад таго і набярэшся”. Калі мы будзем сябраваць са святымі, якіх нам дае Касцёл у якасці прыкладу, то з дня на дзень мы будзем станавіцца ўсё больш лепшымі. Святыя вучаць нас, як штодзённа трэба прыпадабняцца да Хрыста, выконваючы Яго волю. Святы Антоній, св. Францішак, св.Марк, святыя Пётр і Павел і іншыя святыя мелі вялікае жаданне духоўнай дасканаласці, сапраўднай святасці, што, на жаль, з’яўляецца з’явай, што можна рэдка сустрэць у сучасным свеце, “затопленым” задавальненнямі і матэрыяльным дабрабытам. Кожны хрысціянін прызваны да такой святасці. Кандыдат на святарства, апранаючы сутану, павінен адзначацца асаблівым жаданнем стаць як бы “другім Хрыстом”. Для сапраўднага святара характэрна любоў, ветлівасць, цярплівасць, пабожнасць і іншыя цноты, што характарызуюць святых. Аднак святым не нараджаецца чалавек, але ім становіцца. Неабходна многа ад чаго адрачыся, пераадолець свае недахопы, працаваць над сабой, выражэннем чаго падчас вучобы ў семінарыі з’яўляецца “бедная сутана”. Прысутнасць у санктуарыі дапамагае сканцэнтраваць нашую ўвагу на гэтай працы і матываваць яе неабходнасць для нашага збавення. Па гэтай прычыне аблучыны і пілігрымка да святых месцаў арганічна спалучаюцца з сабой і адлюстроўваюць жаданне дасканаласці.
    З нагоды аблучынаў я хачу пажадаць усім братам трэцяга года навучання Божага благаславення, шматлікіх Божых ласкаў і гарачага жадання прыпадобніцца да Езуса Хрыста, які з’яўляецца Крыніцай усякай дасканаласці.

З жыцця алюмна:
I, II год – вывучэнне філасофіі; III год – аблучыны, паслуга лектарата; IV год – паслуга акаліты; V год – кандыдатура да пасвячэнняў, дыяканскія пасвячэнні; VI год – на заканчэнне навучання – святарскія пасвячэнні.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.