ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Год св. Якуба-апостала

Свет

1 студзеня 2010 г. адкрыццём Святых дзявярэй, так званых Дзвярэй прабачэння,пачаўся чарговы 119 год св. Якуба ў катэдры ў Сантьяга дэ Кампастэла.
    Юбілейны Святы год абвяшчаецца ў Сантьяга дэ Кампастэла ва ўсе тыя гады, калі свята апостала Якуба ( 25 ліпеня) прыходзіцца на нядзелю. А такая магчымасць з’яўляецца кожныя 6, 5, 6 і 11 гадоў. Вернікі, якія наведаюць магілу св. Якуба ў катэдры ў Сантьяга дэ Кампастэла ў Іспаніі ці ў іншым месцы, дзе знаходзяцца рэліквіі св. Якуба, адгавораць малітвы ў інтэнцыях Папы, і 15 дзён перад ці 15 дзён пасля наведвання магілы пабудуць у споведзі і прымуць св. Камунію, атрымаюць поўны адпуст. Першы Святы год, устаноўлены Святым Айцом Калікстам II, прыходзіўся на 1120 год, а наступны адкрыццём Святых дзвярэй, так званых будзе адзначацца ў 2021 годзе.
Пасля Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста Якуб пакінуў Ерузалем і пайшоў у свет, каб распаўсюджваць Добрую Навіну. Ён прыбыў на Іберыйскі паўвостраў, дзе на працягу некалькіх гадоў абвяшчаў Евангелле. Калі ж вярнуўся ў Ерузалем, то загінуў ад рук ворагаў хрысціянства. Яго вучні вывезлі цела апостала з Ізраэля і пахавалі ў Галіі (паўночна-заходняя частка сённяшняй Іспаніі). Паводле традыцыі цела св. Якуба-апостала пахавалі ў тым месцы, дзе сёння знаходзіцца Сантьяга дэ Кампастэла. У IX ст. адзін пустэльнік, дзякуючы распалажэнню зорак, адкрыў тленныя астанкі святога на магільным пагорку. Месца магілы назвалі Campus-Stellae, ці Поле зорак, і ўзвялі святыню, у якую сёння імкнуцца тыя, хто падарожнічае шляхам св. Якуба. Ён існуе больш за 1000 гадоў у паўночна-заходняй Іспаніі (па-іспанску – Каміна дэ Сантьяга) і з’яўляецца адным з самых важных хрысціянскіх паломніцкіх шляхоў побач з дарогамі, што вядуць у Рым і Ерузалем. Існуе некалькі паломніцкіх шляхоў св. Якуба: французскі, партугальскі, паўночны, першапачатковы, сярэбраны, англійскі. Можна далучыць да іх і Якубавыя шляхі ў Польшчы: у Велікапольшчы, у Малапольшчы і ў Любускім ваяводстве. Кожны з іх налічвае каля 800 кіламетраў адлегласці, шлях у Польшчы – каля 400 кіламетраў, а пасля кожных 25 -30 кіламетраў знаходзяцца прытулкі для пілігрымаў.У Еўропе св. Якуб ушаноўваецца перш за ўсё як заступнік падарожных.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.