ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Дарагія сябры!

Дзіцячы куточак

Усе вы добра ведаеце казку пра Чырвоную Шапачку і яе бабулю, якая жыве за лесам. Яны жывуць у казачнай краіне. Унучка часта наведвае бабулю, таму што яна - старэнькая, часта хварэе. Чырвоная Шапачка марыць знайсці такія лекі, якія б дапамаглі бабулі больш не хварэць. І вось аднойчы яе мара ажыццявілася. Добры казачнік прыйшоў да яе ў сне і сказаў, што ўздоўж лясной сцяжынкі, якая вядзе да хаты бабулі, выраслі чароўныя кветкі. Калі бабуля ўдыхне іх водар, яна паправіцца і больш не будзе хварэць. Дзяўчынцы трэба сабраць гэтыя кветкі. Але казачнік папярэдзіў, што трэба рваць не ўсе кветкі, а толькі тыя, якія нагадваюць пра добрыя чалавечыя якасці. “Калі памылішся і сарвеш кветку з “дрэннай” назвай, то яна бабулі не дапаможа” - заўважыў казачнік. Дзяўчынка расказала матулі пра свой сон і папрасіла дазволіць ёй пайсці ў лес, каб нарваць чароўных кветак для бабулі. Мама, пагладзіўшы дзяўчынку па галаве, з радасцю адпусціла дачку. І вось Чырвоная Шапачка - у лесе. Яна ідзе па той самай сцежцы. Тут ўсё добра знаёма: кожнае дрэўца, кожны кусцік. Але сёння Чырвоная Шапачка шукае толькі чароўныя кветкі. Вось - першая. Якая яна прыгожая! Дзяўчынка нахілілася, каб сарваць яе і задумалася. А можа гэта “дрэнная кветка”? Давайце дапаможам дзяўчынцы сарваць “добрыя кветкі”.

Знайдзіце правільнае рашэнне задання да кожнай кветачкі і ўпішыце знойдзенае слова ў пялёсткі. Колькасць пялёсткаў адпавядае колькасці літар у слове.
1. Адна з трох асноўных хрысціянскіх цнотаў.
2. Калі чалавек дапамагае слабым, хворым, убогім, як гэта называецца?
3. На ўроку: “Марыя Іванаўна, можна выйсці, у мяне галава баліць!” А як толькі выйшаў за дзверы, то адразу ж бойка паскакаў на адной ножцы. Як назваць такі ўчынак?
4. Трэба выконваць дамашняе заданне, а хлопчык усё “цягне” час, выдумляе нейкія прычыны, каб не садзіцца за стол. Што гэта?
5. Маленькае кацяня спалохалася і туліцца да плота, а на яго, выскаліўшы зубы, нападае сабака. І ніхто на гэта не звяртае ніякай увагі. Раптам невысокі хлопчык падбег да сабакі. І хоць яму вельмі страшна, ён схапіў кацяня і прыціснуў яго да грудзей. Што прымусіла хлопчыка зрабіць гэты ўчынак?
6. На перапынку выпадкова сутыкнуліся два вучні. Адзін, паціраючы лоб, весела засмяяўся, а другі, сціснуўшы кулакі, вось-вось кінецца на першага. Якое пачуццё ахапіла хлопчыка?
7. Злавіў хлопчык матылька і адарваў у яго спачатку адно крыльца, потым - другое. Якую рысу свайго характару праявіў хлопчык?
8. Старэйшая сястрычка прычасала раніцай малодшую, дапамагла ёй апрануцца, адвяла ў садок, пацалавала на развітанне і ўсміхнулася. Якая рыса характару старэйшай сястрычкі тут праявілася?
9. Наташа ўвесь час незадаволена. Чым? У Іры - сукенка прыгажэйшая, а ў Машы - новы мабільны тэлефон, а Насця можа хутка рашыць любую задачу. Што адчувае Наташа?
10. Чаго больш за ўсё патрабуюць нашыя блізкія, калі скардзяцца, што пра іх усе забыліся?

Сарваўшы апошнюю кветачку, дзяўчынка палюбавалася букетам і пабегла да бабулі. Бабуля паднесла да твару гэты цудоўны букет, глыбока ўдыхнула яго водар. Як вы думаеце, як пачала адчуваць сябе бабуля? Ну вядома! Бо Чырвоная Шапачка ўсё зрабіла правільна. Якія кветкі яна прынесла для сваёй бабулі? А вы? Якія яшчэ кветкі вы дадалі б у гэты букет, каб вашым блізкім было добра побач з вамі? Падумайце.
Па матэрыялам http://svetlachok.ucoz.ru

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.