ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

XVІІ Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св.Лукі
Калі Езус быў у пэўным месцы і маліўся, і калі перастаў, адзін з вучняў Ягоных сказаў Яму: “Пане, навучы нас маліцца, як і Ян навучыў сваіх вучняў”.
    Ён сказаў ім: “Калі моліцеся, кажыце: “Ойча, няхай свяціцца імя Тваё, няхай прыйдзе Валадарства Тваё. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусці нам грахі нашыя, бо і мы адпускаем кожнаму даўжніку нашаму, і не ўводзь нас у спакусу”.
    Затым сказаў ім: “Хтосьці з вас, маючы сябра, пойдзе да яго апоўначы і скажа яму: “Дружа, пазыч мне тры боханы, бо сябар мой з дарогі зайшоў да мяне, а ў мяне няма чаго даць яму”. А той знутры скажа яму ў адказ: “Не турбуй мяне, дзверы ўжо замкнёныя, і дзеці мае на ложку са мною. Не магу ўстаць і даць табе”. Кажу вам: калі ён не ўстане і не дасць яму з-за таго, што той сябра ягоны, то з-за настойлівасці ягонай устане і дасць яму, колькі патрабуе.
    I Я вам кажу: прасіце, і будзе дадзена вам; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і адчыняць вам. Бо кожны, хто просіць, атрымлівае; і хто шукае, знаходзіць; і хто стукае, таму адчыняць.
    Калі ў нейкага з вас, бацькі, сын папросіць рыбы, ці той падасць яму замест рыбы змяю? Або, калі папросіць яйка, дасць яму скарпіёна? Калі ж вы, будучы злымі, умееце даваць добрыя дары дзецям вашым, тым больш Айцец Нябесны дасць Духа Святога тым, хто папросіць у Яго”.

Лк 11, 1-13

Хрыстовая школа малітвы
Штодзённа мы прадстаўляем нашаму Айцу ў неба тысяча просьбаў, “засыпаем” Яго мноствам падказкаў, як Ён павінен кіраваць светам і прадстаўляем шмат іншых справаў, якія нам здаюцца самымі важнымі. Але ці хоць раз прыгадваецца нам просьба вучняў, каб Езус удасканаліў спосаб, з дапамогай якога можна звяртацца да Бога, каб навучыў маліцца? Ці хрысціянін, які-небудзь з сучасных вучняў Хрыста, сёння звярнуўся б да Яго з пытаннем-просьбай: “Пане, навучы нас маліцца?”
    Варта заўважыць, што вучань з Евангелля быў захоплены спосабам малітвы св. Яна Хрысціцеля і яго акружэння, так як бы ён пазайздросціў іхняму спосабу звяртацца да Бога. Сёння па-за хрысціянствам хапае асяроддзяў, якія ўражваюць нас стылем духоўнасці. Многія вучні Хрыста захоплены спосабамі медытацыі, якія паходзяць з Усходу, рознымі ладамі ўнутранага жыцця, якія нямнога маюць агульнага з нашай верай.
    Адносна малітвы Езус чакаў, напэўна, ініцыятывы ад вучняў. Хрыстус ведаў, што раней ці пазней Ён павінен быў закрануць гэтую тэму. Настаўнік сам вельмі цаніў малітву і выхоўваў вучняў сваім асабістым прыкладам, як трэба маліцца. Часта евангелісты ўспамінаюць, што Езус адыходзіў на пустыннае адасобленае месца, што мог правесці цэлую ноч, молячыся.
    Мы будзем удзячны ананімнаму вучню за яго просьбу, каб Хрыстус навучыў правільна маліцца. У адказ мы пачулі словы, якімі звяртаемся штодзённа да Бога ў небе, а таксама запэўніванне, што заўжды Нябесны Айцец заспакойвае патрэбы сваіх дзяцей.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.