ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Малады подых Касцёла

З жыцця Касцёла

Фотарэпартаж
Валерый Яўсейчык, Гродна
    У Лядніцу я прыехаў чацвёрты раз. Лядніца была заўжды для мяне тым месцам, дзе я магу засяродзіцца на малітве, задумацца над тым, што я - не ідэальны. І заўжды хочацца вярнуцца сюды ў чарговы раз. Галоўная тэма сёлетняй сустрэчы: “Жанчына – гэта дар і таямніца”. Найбольш спадабалася мне выступленне Ванды Пултаўскай. Я чытаў крыху яе кнігі, там ёсць шмат цікавага, а са старонкаў яе твораў сучасная моладзь магла б многае пачарпнуць. В. Пултаўская закранае ў сваіх творах вельмі важныя тэмы: любоў, сексуальнае жыццё, адносіны паміж жанчынай і мужчынам. В. Пултаўская прадэманстравала на лядніцкіх палях кнігу: “Eros et juventus”. Ужо дома я пачаў крыху яе чытаць і знайшоў штосьці карыснае для сябе. Яшчэ шмат можна пісаць пра гэтую сустрэчу, але я хацеў бы звярнуць увагу на штосьці іншае. Той, хто быў на сустрэчы не першы раз, то мог убачыць, што важным элементам лядніцкіх сустрэчаў з’яўляўся танец з песнямі. Як гаворыцца ў нас, што песня – гэта двайная малітва, а песня з танцам – трайная. Кожны год галоўную песню спяваюць некалькі разоў і танцуюць на працягу ўсёй сустрэчы, а для ўсіх няма розніцы, хто стаіць побач з табой, адкуль ён прыехаў і, нават, якое носіць імя. Кожны год на сустрэчы збіраецца 70, 80 тысяч маладых людзей і пасля яе мы вяртаемся ў свае краіны і з дапамогай гэтай песні мы нясём атмасферу энтузіязму веры ў нашыя супольнасці, парафіі. Хто з моладзі не ведае сёння такіх песень: “Падымі мяне, Езу”, “Не бойся, выплыві на глыбіню” – гэта песні з Лядніцы. Такая з’ява стала ўжо своеасаблівай тэндэнцыяй. І для пацвярджэння маіх разважанняў мне хацелася б прывесці словы айца Яна Горы: “Мы не спяваем у Лядніцы, над ёй мы ўсе становімся песняй!” Я хачу і далей быць гэтай песняй!

Анастасія Казак, Гродна

Лядніца з’яўляецца адказам на заклік Святога Айца Яна Паўла II “ Я шукаў вас, а цяпер вы прыходзіце да мяне”. 80 000 маладых людзей не баяліся засведчыць пра сваю веру ў Хрыста. Супольныя спевы, спалучаныя з танцам, прыпаміналі нам, што Бог – гэта Радасць. Я вельмі ўражана Лядніцай і тым, што яна нясе ў сабе. Я спадзяюся, што Бог дазволіць прыехаць мне на Лядніцкія палі ў наступным годзе.

   Ірына Ус, Гродна
    5 чэрвеня б.г. першы раз я ўдзельнічала ў агульнапольскай сустрэчы моладзі ў Лядніцы, тэма якой: “Жанчына – дар і таямніца”. Сімвал Лядніцы – рыба. Словы Ванды Пултаўскай, якія я пачула на канферэнцыі, біскупа Эдварда Дайчака, святая споведзь на Лядніцкім полі, Эўхарыстыя і ціхая малітва зрабілі на мяне вялікае ўражанне. Усё гэта я перажыла ў засяроджанні і малітве. Кульмінацыя Лядніцкай сустрэчы – гэта адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і благаславенне жаночых рук. Калі ўсе жанчыны паднялі свае рукі ўгару з уключанымі сотавымі тэлефонамі, якія свяціліся, а мужчыны ўкленчылі, то я адчула, што сапраўды Божая моц знаходзіцца ў нас, у кожным чалавеку і ў маім сэрцы. Праходзячы цераз браму III тысячагоддзя, я адчула сябе, як малое ахрышчанае Божае дзіця - такое чыстае, без віны і граху. Лядніца...
    Чым ёсць Лядніца? Можа святым месцам, вялікім полем, якое можа прыняць тысяча людзей. У гэтых Лядніцкіх палях ёсць свая гісторыя. Кожны, хто быў там хоць адзін раз і аставіў часцінку сябе, той вынес з гэтага месца вельмі шмат карыснага для свайго сэрца і думкаў. Кожны малады чалавек павінен хоць раз пабываць у Лядніцы, каб адчуць сілу гэтай мясціны і адказаць на пытанне: “Ці варта аддаць жыццё для Хрыста?”

    Вікторыя Садоўская, Гродна
    “Жанчына – дар і таямніца” – гэта быў дэвіз сёлетніх сустрэчаў у Лядніцы. Я чула такое выказванне ад калегі: “Жанчына – поўная асалоды, чулая, чыстая і хто такую знойдзе, той павінен напрацавацца, як пчала”. Тэма сустрэчы: “Жанчына – дар і таямніца” была выбрана ўдала для сённяшняй моладзі, якая жыве ў жудасным свеце, дзе дапускаецца грэх распусты і сексуальнага сужыцця перад шлюбам. Мне не хапае словаў, каб апісаць гэты дзень. Мы адарваліся на некалькі гадзінаў ад штодзённасці жыцця. Ужо сам даезд на месца быў для мяне вялікай падзеяй, потым толькі частку дарогі мы прайшлі пешшу, а эмоцыі раслі з кожнай хвілінай, якая набліжала нас да Лядніцкіх палёў. На гэты раз было сонечнае надвор’е з некалькімі хмаркамі на небе. Я была ў Лядніцы другі раз. Цудоўныя перажыванні і людзі, хоць праўда, не ўсе ўсведамлялі, для чаго яны там знаходзяцца. Я радуюся, што вера можа аб’яднаць моладзь. У гэтым годзе на мяне моцнае ўдзеянне аказала адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой былі сказаны словы а. Яна Горы, якія добра запомніліся мне: “Калісьці хтосьці мне сказаў, што польская моладзь – гэта быдла, а цяпер гэтая моладзь кленчыць на двух каленях перад Табой, Пане. Яна хоча пазнаваць Цябе і жадае быць блізка ля Цябе - 80 тысяч Тваіх дзяцей”...
    Праход цераз браму трэцяга тысячагоддзя – гэта было для мяне штосьці непаўторнае. Апынуцца пад Рыбай – г. зн. сімвалічна ўвайсці ў новае жыццё – гэта было для мяне штосьці значнае. У маім сэрцы і ў сэрцы кожнага, хто быў у Лядніцы, засталося шмат пазітыўных пачуццяў. Я хацела б туды вярнуцца, перажыць гэта яшчэ раз, а цяпер я чакаю з нецярплівасцю 4 чэрвеня 2011 года.

    Марина Вороно, Щучин
    Очень трудно словами описать все то, что было пережито в Леднице. Это надо прочувствовать. Ледница - это что-то непередаваемое. Особая атмосфера создается с помощью песен и танцев. А звук там-тамов «берет за душу»... Именно такие встречи помогают открыть для себя что-то новое, забыть о своих бытовых проблемах и почувствовать еще большую связь с Богом... В этом году была актуальная тема встреч: «Женщина – это дар и тайна». Я многое напомнила для себя, а также узнала много нового... Благодаря таким встречам молодым людям становится легче держаться Бога в современном мире и укреплять свою связь с Ним...

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.