ГРОДНА
Серада,
22 студзеня 2025 года |
3 мая – у Гродне
Ва ўрачыстасць НМП Каралевы Польшчы апоўдні ў гродзенскай катэдры адбылася ўрачыстая св. Імша. Кардынал Казімір Свёнтэк быў яе галоўным цэлебрантам, а канцэлебравалі - наступныя біскупы: Аляксандр Кашкевіч, Антоній Дзям’янка і Казімір Велікаселец. Айцец Анджэй Шчупал CSsR абвясціў гамілію, галоўнай думкай якой была роля Божай Маці ў жыцці кансэкраваных асобаў. Пасля св. Імшы святары, сёстры з манаскіх ордэнаў, вернікі і дзеці павіншавалі біскупа Аляксандра з імянінамі і пажадалі яму ўсяго самага найлепшага. †
У ВДС у Гродне прайшоў дзень духоўных сустрэчаў для святароў і сёстраў з манаскіх ордэнаў, якія працуюць у нашай дыяцэзіі. Айцец Анджэй Шчупал СSsR правёў для святароў канферэнцыю на тэму: “Святар – кансэкраваная асоба”, а а. Юзаф Макарчык OFMConv прачытаў сёстрам даклад на тэму: “Тытулы, якія належаць Божай Маці”.
Вечарам ў Пабэрнардынскім касцёле прайшла ўрачыстая св. Імша за Айчыну. Біскуп Аляксандр Кашкевіч быў яе галоўным цэлебрантам. Ксёндз Антоній Грэмза абвясціў гамілію пра значэнне Божай Маці ў жыцці палякаў. На св. Імшы прысутнічалі прадстаўнікі генеральнага консульства Польшчы ў Гродне на чале з новым генеральным консулам Анджэем Хадкевічам, які павіншаваў біскупа Аляксандра з яго імянінамі.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 344 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.