ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Святы Ойча! Мы ўдзячны Tабе!

З жыцця Касцёла

Святы Ойча! Мы ўдзячны табе за прыклад мужнага сведчання аб Божай Усемагутнасці, якая пермагае ўсякае зло і робіць чалавека свабодным!
Ксёндз Уладзімір Гуляй, пробашч парафіі імя Узвышэння Святога Крыжа з Ліды-Фары і ўдзячныя парафіяне з Ліды

Мы ўдзячны Табе, Яне ПаўлеII, за тое, што Ты даў нам прыклад, як пераадольваць свае цяжкасці, як ісці па такім нялёгкім жыцці і (што самае – важнае) Ты даў надзею на заўтрашні дзень, які можа быць лепшы.
Моладзь з Пабэрнардынскага касцёла

Святы Ойча! Апякуйся беларускім людам, абараняй нашыя душы!
Хор сакральнай музыкі “Бацькаўшчына”

Сваім жыццём Ты засведчыў пра тое, што Бог яшчэ не расчараваўся ў людзях, калі пасылае нам такіх Пастыраў.
Ганатара Мароз

Я сардэчна дзякую за вяртанне моладзі ў святыні і за тое, што ў маім горадзе будуюцца новыя касцёлы, а людзі адкрыта вярнуліся да веры.
Гродна. Ю. Галубовіч

   
Малітва аб беатыфікацыі Божага Слугі Яна Паўла II
Божа ў Найсвяцейшай Тройцы! Дзякуем Табе за тое, што даў Касцёлу Папу Яна Паўла II, у якім заяснелі Твая айцоўская дабрыня, хвала Хрыстовага Крыжа і хараство духа любові. Ён, цалкам давяраючы Тваёй бясконцай міласэрнасці і матчынаму заступніцтву Марыі, даў нам жьівы вобраз Езуса - Добрага Пастыра і паказаў святасць як узор штодзённага хрысціянскага жыцця, як шлях для дасягнення вечнага паяднання з Табою. Праз яго заступніцтва дай нам, згодна з Тваёю воляю, тую ласку, аб якой просім з надзеяй, што Твой Слуга Ян Павел II будзе хутка далучаны да ліку Тваіх святых. Амэн.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.