ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

Ад Змёртвыхпаўстання да Міласэрнасці

Слова рэдактара

Нумар 7 (300), 11 красавіка 2010 годаКожны з нас у гэтыя дні з’яўляецца сведкам таго, як народ нашай зямлі хоча паўстаць з памерлых. На святы так многа было нас, вернікаў, у святынях. Напэўна, сэрца не аднаго святара, які будучы спецыялістам людскіх душаў (Бэнэдыкт XVI), радуецца ў гэтыя дні. Але трэба памятаць, што мы не ўладзім за адну хвіліну ўсе свае справы з Богам, што Змёртвыхпаўстанне Пана не прадаўжаецца толькі адну гадзіну ў годзе ці адзін дзень. Змёртвыхпаўстанне адбываецца штодзённа, калі чалавек жадае адчуць вялікую таямніцу веры ў Бога.
    А каб паўстаць, патрэбна мець апору і сілы. У верніка ёсць усё для таго, каб паўстаць да новага жыцця разам з Богам. Змёртвыхпаўстанне Хрыста з’яўляецца маім паўстаннем з памерлых, а таксама Божай Міласэрнасцю для мяне. Чалавек не існаваў бы без Змёртвыхпаўстання і Міласэрнасці. Роздум над паўстаннем з памерлых вядзе нас да Божай Міласэрнасці. Навучанне Касцёла гаворыць мноства разоў пра любоў і міласэрнасць. Міласэрнасць з’яўляецца самым прыгожым Божым дарам.
На першы погляд міласэрнасць – гэта актыўная форма спачування, якая вядома чалавеку. Пастаянна чуецца: я быў міласэрны, прабачыў суседу, або заахвочванне тыпу: будзь міласэрны. Я вымушаны прызнацца, што да канца не разумею, дзе ёсць сённяшняе спачуванне, калі на вайну і ўзбраенне выдаецца больш грошай, чым на хлеб для бедных, а існуюць беднасць, убоства адных і раскоша іншых, беспрацоўе ну і г.д.
    Як жа сённяшні свет разумее слова “міласэрнасць”? Чым ёсць яно для людской істоты? Шмат месца адводзіцца дадзенай тэматыцы, навукоўцы праводзяць тысяча розных даследаванняў, не сціхаюць дыспуты... Адны сцвярджаюць, што міласэрнасць робіць слабым і без будучыні народ, што гэта – “абочына” нашага жыцця і трэба як найдалей адцягнуць гэта ад чалавечага сэрца. Іншыя ж указваюць на высакароднасць тых, хто – міласэрны, і заахвочваюць спачуваць бліжняму. Місіі, ахвяраванні, дабрачынныя акцыі – гэта толькі некаторыя формы дапамогі. Трэба падкрэсліць, што міласэрнасць знаходзіцца ў кожным чалавеку, можа проста трэба дзесьці глыбока зазірнуць у сваю душу. Гэта міласэрнасць нагадвае чалавеку пра яго годнасць і пра тое, што не трэба нікога перакрэсліваць.
    Сённяшні свет не падвергнецца знішчэнню, таму што ад Божай справядлівасці шлях чалавецтва бяжыць да міласэрнасці Творцы. Паратункам для кожнага з нас з’яўляецца моцная вера ў Божую Міласэрнасць. Як тут не ўспомніць пра словы Езуса да сястры Фаустыны: “Мяне спальвае полымя міласэрнасці. Я хачу выліваць яго на людскія душы. О, які боль мне робяць тыя, хто не хоча яго прыняць (…). Скажы пакутніцкаму чалавецтву, няхай яно прытуліцца да міласэрнага Майго Сэрца, а Я напоўню яго супакоем (1074). Не знойдзе чалавецтва заспакаення, пакуль не звернецца з даверам да Маёй міласэрнасці” (300).
    Міласэрнасць не ляжыць на вуліцы, у яго няма ног, яно не прыйдзе само. Я заахвочваю кожнага з вас рабіць учынкі міласэрнасці, сведчыць пра Божую Міласэрнасць. Міласэрнасць павінна стаць фундаментам сучаснай цывілізацыі. Малітва і добры ўчынак выратавалі не адну душу. “Шчаслівыя міласэрныя, таму што яны атрымаюць міласэрнасць” – шчаслівы чалавек, які памятае пра гэта, бо Міласэрнасць вядзе чалавека да Змёртвыхпаўстання.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.