ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Аллелюя! Езус жыве!

З жыцця Касцёла

Шаноўныя чытачы газеты “Слова Жыцця”!
Хрыстус уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс! У адпаведнасці са старадаўнім звычаем я хачу павіншаваць кожнага з Вас, дарагія сведкі сапраўдных хвілінаў нашай веры, надзеі і любові. Гэта – цудоўныя хвіліны, якія дае кожнаму з нас Дарыльшчык жыцця, Пераможца шатана і смерці. Гэты выключны дзень упісаны асаблівым чынам у гісторыі Беларусі і ўсяго чалавецтва. Ніколі не выкрэслівайце з вашых сэрцаў гэты дзень, які безупынна мы можам перажыць!

Пальмовая НядзеляВялікі Чацвер    Мае дарагія! Давайце сёння паглядзім на Хрыста, на Змёртвыхпаўстанне Пана і Збавіцеля! Давайце звернем увагу на сябе і сваё жыццё. Надайце сэнс свайму існаванню. Давайце ж паўторым услед за Божым слугой Янам Паўла II, што праўда аб паўстанні з памерлых – гэта праўда нашых часоў. Уваскрэсенне Божага Сына паказвае нам Божую мудрасць, якую павінен зразумець і прыняць сённяшні свет. Я жадаю кожнаму з Вас, мае дарагія, моцнай веры, непахіснай надзеі, а таксама сапраўднай любові на кожны дзень. Няхай радаснае аллелюя гучыць ва ўсіх кутках нашага краю. Прачніцеся да жыцця са Змёртвыхпаўсталым, а будзем шчаслівыя.



Вялікая ПятніцаВялікая Субота
    Я благаслаўляю вас ад усяго сэрца радасна і плённа пражыць велікодныя святы.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.