ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

IV нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св.Лукі
Езус пачаў гаварыць y сінагозе: “Сёння споўніліся гэтыя словы Пісання, якія вы чулі”. I ўсе сведчылі Яму i здзіўляліся словам ласкі, якія выходзілі з вуснаў Ягоных, i казалі: “Ці не сын Юзафа гэта?”
    I Ён сказаў ім: “Напэўна, скажаце мне такую прыказку: Лекар, вылечы самога сябе; зрабі i тут, y тваёй бацькаўшчыне тое, што, як мы чулі, сталася ў Кафарнауме”. I сказаў: “Сапраўды кажу вам: ніводзін прарок не з’яўляецца пажаданым на сваёй бацькаўшчыне. Па праўдзе кажу вам: шмат ўдоваў было ў Ізраэлі ў дні Іллі, калі зачыненым было неба тры гады i шэсць месяцаў, так што быў вялікі голад па ўсёй зямлі. I да ніводнай з ix не быў пасланы Ілля, a толькі да жанчыны, удавы, y Сарэпту Сідонскую. Шмат таксама было пракажоных y Ізраэлі ў часы прарока Елісея, i ніводзін з ix не быў ачышчаны, апрача Наамана Сірыйца”.
    Пачуўшы гэта, усе ў сінагозе напоўніліся гневам і, устаўшы, выгналі Яго прэч з горада, i павялі на вяршыню гары, на якой быў пабудаваны ix горад, каб скінуць Яго. Але Ён, прайшоўшы паміж ix, адышоў.

Лк 4, 21-30

Нельга забіць гэтую любоў
    Цяжка здзіўляцца жыхарам Назарэту. Прароцтва Ісаі, якое адносілася да прыходу Месіі, прачытанае Езусам, зусім не падыходзіла да Яго постаці і іхніх уяўленняў, сфарміраваных людскімі спадзяваннямі. Габрэі не былі ў стане прыняць таго, што гэта перад імі рэалізуюцца абяцанні Старога Запавету і ў дадатак - у Асобе Сына цесляра, які на працягу некалькі дзесятка гадоў быў іхнім суседам!
    Сваім выказваннем пра нязвыклыя ўмяшанні са Старога Запавету Езус мог пакрыўдзіць слухачоў, але цяжка зразумець іх такую раптоўную рэакцыю: на незразумелыя для іх словы габрэі адказалі проста ня­­­­­навісцю, якая межавала са злачынствам: “І выгналі Яго за горад, ды ўзвялі Яго на верх гары, на якой стаяў горад іх, каб спіхнуць Яго” (Лк 4, 29).
    Яны не маглі зразумець, што Бога нельга забіць. Гэта праўда – прыйшоў дзень, калі чалавек заняволіў Божага Сына, павёў Яго на суд, загадаў Яму слухаць фальшывых сведкаў, пагрэбаваў Ім і выдаў прысуд аб смерці. Але ў гэтай драме рэжысёрам і галоўным акцёрам быў Бог, які з дапамогай свайго Сына рэалізаваў свой план адкуплення чалавека цераз ахвяру крыжа. А ў уваскрэсенні Хрыстус атрымаў канчатковую перамогу над усім грахом і людской слабасцю. Гэта не чалавек вырашае наконт Бога, але Творца трымае ў руцэ людскія лёсы і можа звязаць яго з сабой навекі!
    Няспынна чалавек арганізоўвае свет паводле сваіх планаў. І гэта добра, бо ён атрымаў заданне ад Бога: удасканаліць стварэнне. Але людская істота спрабавала часта “кіраваць” Богам. Таямніца людскіх планаў уваходзіць у канфлікт з таямніцай Божых планаў. Нашыя планы – недасканалыя, часта – зусім няўдалыя. А ўсемагутны Бог кіруецца заўжды любоўю. Чалавек не можа Яго знішчыць, але можа зрабіць так, што Бог адыдзе. Так як зрабіў Езус у Назарэце.


Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.