ГРОДНА
Панядзелак,
24 чэрвеня
2024 года
 

Міласэрная Пані з Вострай Брамы ў Вільні

Семінарыйная газета

«Святая Панна, што яснай абараняеш Чанстаховы, і ў Вострай свеціш Браме!» Адам МіцкевічО Марыя! Маці Бога і нашая Маці, дапамажы нам прайсці з Евангеллем у сэрцы і на вуснах цераз нашае цяжкае жыццё ў тую будучыню, у якую мы запрашаем Хрыста.
Паводле Божай волі Вострая Брама была ўпісана ў гісторыю нашага народу, яна стала сімвалам вернасці Богу. Сіла, якая сцягвае да Вострай Брамы незлічоныя натоўпы людзей – гэта цудоўны абраз Божай Маці Міласэрнасці (Вастрабрамскай), з якога Яна валадарыць і шчодра пасылае ласкі для ўсіх людзей.
    З самага пачатку існуе традыцыя ў гродзенскай семінарыі: кожны год пасля дыяканскіх пасвячэннях семінарысты шостага года навучання адпраўляюцца ў пілігрымку ў Вільню, каб там падзякаваць Вастрабрамскай Божай Маці за апеку, заступніцтва, за дапамогу,бо гэта ж у дзень Яе ўрачыстасці яны атрымалі дыяканскія пасвячэнні. Кожны з нас, пілігрымаў, меў многае што сказаць Божай Маці, таму што кожнае дзіця хоча падзяліцца сваёй радасцю з кім-небудзь вельмі блізкім, з тым, каму цалкам верыш і каму даверыў усё сваё жыццё, а тым кімсьці ёсць Яна – Маці Бога і кожнага з нас.
Пасля прыезду ў Вільню адразу мы адправіліся ў капліцу імя Вастрабрамскай Божай Маці. Несамавітае ўражанне зрабілі на нас натоўпы людзей, якія ішлі да Божай Маці па сцёртых сходах. Ля абраза пэўны час проста мы маўчалі, маліліся без словаў, але такая цішыня яшчэ мацней прамаўляе. Кожны давяраў у рукі Марыі сваё прызванне, сваю будучыню, а яна пачынаецца ўжо сёння і цяпер. Таму мы маліліся таксама за ўвесь паўсюдны Касцёл, а асабліва за Касцёл у Беларусі, за нашага біскупа, за нашую семінарыю ў Гродне з выхавацелямі, за нашых бацькоў і дабрадзеяў. Пазней у нас было запланавана наведванне Вільні. Безумоўна, свае крокі мы накіроўвалі адразу ў святыні. Прыгажосць іх зрабіла на нас вялікае ўражанне, а яшчэ большае – і адначасова выклікаў горыч выгляд касцёлаў (асабліва францысканскі касцёл), якія былі вернуты вернікам. Напрошваўся вывад, што Літва і тамашнія хрысціяне адчулі на сабе ўплыў савецкіх часоў і ўздзеянне ваяўнічага атэізму. Пазней ідучы да абраза Міласэрнага Езуса, мы ведалі ўжо, якія інтэнцыі Яму прадставім. З левага боку абраза віднеўся надпіс: “Езу, давяраю Табе!” на розных мовах, што з’яўляецца сведчаннем таго, як моцна сённяшні свет патрабуе Божай Міласэрнасці. І гэта таксама ёсць суцяшэнне, асабліва для асобаў, якія падрыхтоўваюцца да святарства.
    У нас была нагода пераначаваць у Віленскай духоўнай семінарыі. Мы пазнаёміліся перш за ўсё з сітуацыяй Касцёла ў Літве, пасябравалі з алюмнамі тамашняй семінарыі.
    На наступны дзень мы пайшлі да абраза Вастрабрамскай Божай Маці, каб падчас цэлебрацыі св. Імшы падзякаваць за атрыманыя ласкі і дабрадзейства, за сустрэлых людзей і прасіць аб дальнейшым заступніцтве. Пасля св. Імшы падзякі – запланаванае наведванне Вільні разам з правадніком. Мы ўбачылі і пазнаёміліся з гісторыяй касцёлаў: св. Ганны, св. Казіміра, катэдры, з капліцай з астанкамі св. Казіміра, аа. бэрнардынаў, праваслаўнай царквы імя св. Мікалая і Яўстахія, а таксама ўбачылі кляштар базыліянаў.
    Потым наша група адправілася на старыя могілкі ў Россе, дзе былі пахаваны знакамітыя людзі, а перш за ўсё было пахавана сэрца маршалка Юзафа Пілсудскага.
    Таму мы хочам накіраваць словы ўдзячнасці нашым выхавацелям і кіраўнікам, дзякуючы якім семінарысты мелі магчымасць выехаць у Вільню, а асабліва ксяндзу-рэктару Юзафу Станеўскаму, намесніку рэктара Раману Рачку, Яну Кучынскаму, а таксама ксяндзу Даніэлю, выкладчыку з літоўскай семінарыі. Нельга забыць і тых, хто падтрымліваў нас у духоўным плане падчас гэтага падарожжа. Мы памяталі таксама пра Вас у малітве перад абразом Вастрабрамскай Божай Маці.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  191

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.