ГРОДНА
Пятніца,
29 сакавіка 2024 года |
Аўгустовак. Свята Тры Каралі з ансамблем “Ave”
Асабліва радасны настрой панаваў у гэтым годзе падчас урачыстасці Аб’яўлення Пана сярод вернікаў парафіі імя Вастрабрамскай НПМ у Аўгустоўку. У гэты дзень удзельнікі ансамбля “Ave” з Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне упрыгожылі сваімі спевамі і музыкай св. Імшы, сустрэліся з міністрантамі і моладдзю, каб расказаць пра штодзённае семінарыйнае жыццё і падзяліцца сваімі думкамі пра сваё прызванне. У 16.00 яны далі цудоўны канцэрт. Ужо стала прыгожай традыцыяй, што ва ўрачыстасць Трох Каралёў клерыкі нашай семінарыі выязджаюць у парафіі, каб памаліцца і падзякаваць добраму Богу і ўсім вернікам за ахвяры, атрыманыя на карысць нашай навучальнай установы.
Актавы зал сярэдняй школы № 20, што знаходзіцца на тэрыторыі парафіі, не змог змясціць усіх слухачоў, якія прыбылі на канцэрт. Прысутныя ў зале мелі магчымасць паслухаць творы з новага дыска ансамбля “Ave” “Бог нараджаецца” і яго набыць. Цудоўная музыка і радасны спеў удзельнікаў ансамбля і слухачоў стварылі ўзнёслы настрой хрысціянскіх святаў. Добрым знакам з’яўляецца тое, што канцэрт адбыўся ў дзень, калі праваслаўныя браты і сёстры адзначалі вігілію Божага Нараджэння. Арганізатары спадзяюцца, што аналагічныя канцэрты ўвойдуць у прыгожую традыцыю.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 278 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.