ГРОДНА
Пятніца,
29 сакавіка 2024 года |
25-ая гадавіна смерці ксяндза Папялушкі
19 кастрычніка б.г. у Польшчы адзначалі 25-ую гадавіну трагічнай смерці ксяндза Ежэго Папялушкі. Галоўныя ўрачыстасці прайшлі ў варшаўскім касцёле імя Станіслава Косткі, пры якім знаходзіцца магіла закатаванага службай бяспекі капелана агульнапольскага саюзу “Салідарнасць”.
У 1997 г. каталіцкі Касцёл пачаў беатыфікацыйны працэс ксяндза Папялушкі. З 8 лютага 1997 г. да 8 лютага 2001 г. ён адбываўся на дыяцэзіяльным узроўні, цяпер жа прадаўжаецца яго рымскі этап, які мае заданне: высветліць, ці на самай справе душпастыр “Салідарнасці” загінуў за веру. На падставе меркаванняў камісіі кардыналаў магчыма будзе выданы “Дэкрэт аб мучаніцтве”, які адкрывае шлях да беатыфікацыі кс. Ежэго.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 278 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.