ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

27 снежня 2009 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Звяжынскаму з нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага году перасылаем сардэчныя пажаданні: шчасця, здароўя, шчодрай Божай ласкі, святла Святога Духа, апекі Марыі Панны. Няхай служба Богу і людзям прыносіць Вам задавальненне і шчодры плён.
Парафіяне з вёскі Рандзілаўшчына, Падвялікае і Скрундзі
◊◊◊
З нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага году паважаным ксяндзам: Паўлу Салабуду, Міхалу Ластоўскаму, Раману Рачку, Віталію Дабраловічу выражаем сардэчную ўдзячнасць за душпастырскую працу ў нашай парафіі і шчыра жадаем усяго найлепшага. Няхай добры Бог адорыць Вас сваімі ласкамі, а народжанае Божае Дзіця апякуецца Вамі.
Парафіяне з Адэльска
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу ФранцішкуГалдысю, Тадэвушу Качану, дзекану Яну Гавецкаму, Віталію Дабраловічу, пралату Вінцэнту Лісоўскаму з нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага году шчыра жадаем здароўя, благаславення Дзіцяткі Езус для адданай працы і радаснай службы Богу.
Вернікі з вёскі Гіравічы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Субелю і сёстрам: Ганне і Агнешцы сардэчна дзякуем за супольную малітву, якая распаліла агонь веры і сагрэла нашыя душы. Мы дзякуем за ўвагу да нас, хворых і старэйшых людзей. Няхай Бог благаславіць Вас, а Марыя Панна дапамагае заўжды і ўсюды. Здароўя, доўгіх гадоў жыцця і людской зычлівасці.
Удзячныя парафіяне з Гіравічаў
◊◊◊
Віншуем ксяндза-пробашча Юзафа Багдзевіча, вікарыя Вячаслава Матукевіча, кс. Віталія Вайцяхоўскага, дыякана Юрыя Ёдзіка і дарагіх сёстраў: Алену, Малгажату і Ганну са святамі Божага Нараджэння. Мы жадаем Вам Божага благаславення, шмат сілаў, радасці, душэўнага супакою і апекі Найсвяцейшай Марыі Панны.
Круг Ружанца імя св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус з Астраўца
◊◊◊
Шаноўным ксяндзам: Андрэю Бародзічу, Паўлу Гардзейчыку і Яўгену Учкуронісу з нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага году перасылаем самыя прыгожыя пажаданні: здароўя, няспыннай апекі Марыі Панны, нязгаснага запалу для службы Богу і людзям, людской зычлівасці, радасных, спакойных дзён у надыходзячым годзе. Мы ўдзячны Вам за добрае сэрца, якое можа выслухаць і зразумець кожнага.
Вернікі і моладзь з пар. імя св. Станіслава Косткі з Ваўкавыска
◊◊◊
Шаноўным ксяндзам: Яну Гавецкаму, Дзянісу Шмыгіну, сёстрам: Соф’і і Ірэне - усім, хто працуе ў нашым касцёле, з нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага году – пажаданні: здароўя, людской зычлівасці, апекі Божага Дзіцяткі. Мы дзякуем Вам за адданую службу Богу, людзям і добрае сэрца. Няхай Бог апякуецца Вамі.
Парафіяне з Іўя
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Віктару Велівісу, Андрэю Лішку і дыякану Алегу Канановічу з нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага году жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, шчодрых Божых ласкаў, штодзённай радасці, шмат сілаў і цярплівасці, благаславення Божага Дзіцяці, апекі Марыі Панны.
Парафіяне з Грандзічаў
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Віктару Субелю з нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага году жадаем здароўя, сілаў, спакойнай працы, шчырых і добрых людзей на жыццёвым шляху, а таксама доўгіх гадоў жыцця, апекі Марыі Панны і Езуса. Няхай служба Богу і людзям прыносіць Вам задавальненне і прыгожы плён.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Сурвілішкаў
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Віктару Субелю з нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага году жадаем здароўя, сілаў, спакойнай працы, шчырых і добрых людзей на жыццёвым шляху, а таксама доўгіх гадоў жыцця, апекі Марыі Панны і Езуса. Няхай служба Богу і людзям прыносіць Вам задавальненне і прыгожы плён.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Сурвілішкаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Павайбу з нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага году сардэчна жадаем Божых ласкаў, апекі Марыі Панны на святарскім шляху, здароўя на доўгія гады жыцця, людской зычлівасці, душэўнага супакою. Будзьце ж заўжды такім энергічным і адданым Богу і людзям.
Бацькі, сёстры, брат і швагер
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Аляксандру Раманоўскаму з нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага году жадаем моцнага здароўя, апекі Шкаплернай Божай Маці, добрых і зычлівых людзей на жыццёвым шляху, аптымізму, дароў Святога Духа. Няхай год Святарства будзе, як для пробашча з Арс, плённым, каб дзякуючы навучанню людзі наблізіліся да Божага слова, а благаславенне Божага Дзіцяткі прынесла радасць і супакой на кожны дзень святарскай паслугі. Мы дзякуем за тое, што Ты ёсць сярод нас.
Вернікі з Гродна і Прывалкаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Павайбу з нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага году сардэчна жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, душэўнага супакою, людской зычлівасці, цярплівасці, каб Вы маглі служыць Богу і людзям і далей былі ўзорам для пераймання, благаславення Божага Дзіцяткі і апекі Марыі Панны.
Парафіяне з Астрына
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Беланосу з нагоды святаў Божага нараджэння і Новага году сардэчна жадаем здароўя і благаславення Божага Дзіцяткі..
Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне з Макараўцаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яраславу Грынашкевічу з нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага году сардэчна жадаем здароўя на доўгія гады жыцця, благаславення Божага Дзіцяткі, апекі Марыі Панны, прыгожага плёну душпастырскай працы.
Парафіяне з Макараўцаў
◊◊◊
Віншуем паважанага ксяндза Яраслава Грынашкевіча са святамі Божага Нараджэння і Новага году і жадаем Вам благаславення Божага Дзіцяткі, няспыннай апекі Марыі Панны на святарскім шляху, дароў Святога Духа, нязгаснага запалу для абвяшчэння Божага слова, здароўя, душэўнага супакою, шчырых і зычлівых людзей навокал. Няхай бэтлеемская зорка вядзе Вас самымі прыгожымі шляхамі да Пана.
Рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Казлоўскаму з нагоды Імянінаў перасылаем найпрыгажэйшыя пажаданні: Божага благаславення на кожны дзень святарскай паслугі, апекі Марыі Панны, здароўя, усіх Божых ласкаў.
Удзячныя парафіяне з М. Бераставіцы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Астукевічу і сястры Яніне з нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага году перасылаем сардэчныя пажаданні: усіх Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Марыі, душэўнага супакою, здароўя, нязгаснага запалу для абвяшчэння Божага слова.
Парафіяне з Жытарадзі
◊◊◊
Віншуем шаноўнага а. Казіміра Мураву са святамі Божага Нараджэння і Новага году. Шчыра жадаем Вам здароўя, спаўнення ўсіх мараў, плённай душпастырскай працы, дароў Святога Духа, Божага благаславення.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважаным айцам: Станіславу Станеўскаму, Юзафу Гэнзе, Валерыю Мазюку, Андрэю Врублеўскаму, Віктару Бохану з нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага году шчыра жадаем здароўя, Божага благаславення, запалу да працы, шчодрых і зычлівых парафіянаў, радасці і задавальнення з душпастырскай працы.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Шаноўным ксяндзам: Казіміру Янджэйчаку і Казіміру Мураўскаму з нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага году перадаём сардэчныя пажаданні: радасных дзён жыцця, штодзённай апекі Марыі Панны, душэўнага супакою і моцнага здароўя. Мы ўдзячны Вам за добрае сэрца, ахвярнасць і малітву, за ратаванне нашых душаў.
Парафіяне з вёскі Немнова
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Міхал Стэцкевіч! Як звычай стары загадвае паводле айцоў нашай веры, чочам пераслаць пажаданні у дзень Божага Нараджэння. Няхай зорка бэтлеемская, якая свеціць нам на змроку, завядзе Цябе да шчасця і радасці ў Новым 2010 годзе. Моцнага здароўя, сілаў і стойкасці ў душпастырскай працы, шматлікіх Божых ласкаў і апекі Марыі Панны.
Парафіяне з Раготна
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Тамашу Ксёнжкевічу з нагоды святаў Божага Нараджэння, Імянінаў, дня Нараджэня, які набліжаецца, і 20-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай у гэты год, такі зычлівы шчыры год Бог дадасць сілаў і дапамогі, мноства ласкі з Божых рук. Сэрца Сына Найвышэйшага сваёй любоўю няхай асвячае, Найсвяцейшая Маці Яго заўжды Табой апякуецца. Няхай Святы Дух дапамагае абвяшчаць Божую праўду людзям, няхай сваёй моцай і адвагай у кожнай Тваёй хвіліне бярэ ўдзел.
Удзячныя парафіяне з Падароска
◊◊◊
З нагоды святаў Божага Нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні ксяндзу-пробашчу Андрэю Горбачу і ксяндзу-вікарыю Дзмітрыю Сядлецкаму. Мы жадаем яму, каб няспынна святло бэтлеемскай зоркі ўказвала ксяндзам шлях да Езуса, а надыходзячы Новы год прынёс Вам здароўе, поспехаў ва ўсім і веру на кожны дзень. Няхай надыходзячы Пан напоўніць Вашыя сэрцы сваёй ласкай.
Удзячныя парафіяне з Радуня
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Канапельку з нагоды святаў Божага Нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: усіх ласкаў ад Божага Дзіцяткі, дароў Святога Духа, здароўя і стойкасці для святарскай паслугі. Няхай няспынна бэтлеемская зорка вядзе Вас да Пана.
Парафіяне з Мсцібава
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Яну Сарэлу з нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага году перадаём сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя і шмат сілаў на доўгія гады жыцця. Няхай Божае Дзіця апякуецца Вамі, а Марыя Панна вядзе Вас найпрыгажэйшым шляхам. Ад усяго сэрца мы дзякуем Вам за ахвярную працу, добрае сэрца, мудрыя словы. Няхай Бог аддзячыць Вам за працу на карысць нашай парафіі.
Удзячныя парафіяне з Ракавічаў
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу-рэдактару Паўлу Салабуду з нагоды святаў Божага Нараджэння і 30-ці годдзя з дня Нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: благаславеня Божага Дзіцяткі, здароўя, душэўнага супакою, сілаў у нялёгкай святарскай працы, зычлівых людзей навокал.Няхай бэтлеемская зорка вядзе Цябе самай прыгожай дарогай, а Марыя Панна апякуецца Табой заўжды.
Удзячныя вернікі з парафіі з Адэльска
◊◊◊
Шаноўнаму пробашчу Анджэю Шчупалу з нагоды святаў Божага Нараджэння сардэчна жадаем усіх Божых ласкаў, няспыннай апекі Марыі Панны, здароўя, доўгіх гадоў жыцця, нязгаснага запалу для абвяшчэння Божага слова.
Удзячныя парафіяне з Новай Руды
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Крыштафу Янасу з нагоды святаў Божага Нараджэння, Новага году і юбілею 10-ці годдзя святарскай паслугі ў парафіі Крамяніца сардэчна жадаем здароўя, усіх Божых ласкаў, апекі св. Крыштафа. Мы дзякуем Вам за шчырае адданне службе Богу і людзям, за мудрыя парады, мілую ўсмешку і любячае сэрца. Няхай Дзіцятка Езус благаславіць Вас на дальнейшыя гады служэння Богу і людзям.
Жыхары з вёскі Падбалоцце
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Андрэю Лысаму і сёстрам: Ірэне і Анастасіі з нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага году перасылаем сардэчныя пажаданні: благаславення Божага Дзіцяткі, няспыннай апекі Марыі Панны на святарскім шляху, здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, людской зычлівасці. Ад усяго сэрца мы ўдзячны Вам за ахвярную працу, добрае сэрца, мудрыя словы, якія падбадзёрваюць, дапамогу ў патрэбе. Няхай Бог аддзячыць Вам за пастаянную працу на карысць нашай парафіі.
Сям’я Гайдзіс і вернікі з вёскі Сураж
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Аляксандру Севасцьяновічу і сястры Ганне Жэлняровіч з нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага 2010 году сардэчна жадаем добрага здароўя, душэўнага супакою, радасці на кожны дзень.
Парафіяне з Росі
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Аляксандру Раманоўскаму з нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага году жадаем доўгіх гадоў жыцця, спакойных дзён і спаўнення мараў. Няхай кожны дзень будзе сонечны, радасны і шчаслівы. Няхай добры Бог асвячае сваёй ласкай Тваю зямную дарогу, а Божая Маці ахінае Цябе сваёй мацярынскай апекай.
З малітвай сем’і: Раманоўскіх, Кавальчук Соф’я, Віктар і Лілія
◊◊◊
Віншуем ксяндза-пробашча Анатолія Захарэўскага са святамі Божага Нараджэння і Новага 2010 году. Мы жадаем сардэчна Вам, каб народжанае Божае Дзіця благаславіла і адарыла Вас сваімі ласкамі, жадаем здароўя на доўгія гады, шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Божая Маці вядзе Вас найпрыгажэйшай дарогай жыцця, якую выбраў для Вас Бог.
Парафіяне з Міхалішкаў
◊◊◊
Шаноўным ксяндзам: Мар’яну Хамені і Пятру Вісьнеўскаму, сёстрам з ордэна Божай Міласэрнасці Элігіі і Альбэрце з нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага году хочам пераслаць найсардэчнейшыя пажаданні: Божага благаславення для рэалізацыі ўсіх намераў і планаў, сілаў і стойкасці, каб і далей служыць Богу і вернікам, моцнага здароўя, поспехаў, вялікай радасці, душэўнага супакою, усіх Божых ласкаў і няспыннай апекі Марыі Панны.
Парафіяне з Шылавічаў
◊◊◊
Віншуем паважанага ксяндза Яна Раманчука са святамі Божага Нараджэння і Новага году і жадаем шчасця, здароўя, сілаў, апекі Марыі Панны на дальнейшы шлях святарскай паслугі, цярплівасці, Божай дапамогі пры будаўніцтве нашай капліцы.
Сям’я Бурневіч і парафіяне з Юбілейнага
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Аляксандру Пятровічу жадаем мілых і спакойных святаў Божага Нараджэння. Няхай бэтлеемская зорка заўжды свеціць на Тваім шляху, а добры Бог адорвае Цябе моцным здароўем на доўгія гады жыцця і споўніць мары ў Новым 2010 годзе.
Удзячныя парафіяне з Новага Двара
◊◊◊
З нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага году перасылаем найсардэчнейшыя паэжаданні для ксяндза-дзекана Генрыха Яблоньскага. Нараджэнне Езуса ў Бэтлееме прынесла радасць многім людзям ужо звыш двух тысяч гадоў таму назад. Той сам Езус прыходзіць пастаянна ў нашыя сэрцы падчас святой Камуніі. Няхай Яго прыход у час гэтага Божага Нараджэння прынясе Табе, ойча, супакой і радасць, здароўе і ўсе дары Святога Духа, адродзіць да жыцця ў духу і праўдзе. Божага благаславення ў Новым годзе жадаюць
Парафіяне з Забалаці
◊◊◊
Вялебным ксяндзам: пробашчу Віктару Велівісу і кс. Андрэю Лішку з нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага 2010 году перасылаем найсардэчнейшыя пажаданні: здароўя, цярплівасці,стойкасці ў святарскай працы, шчодрых Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Маці. Мы ўдзячны Вам за ахвярную працу, добрае і чулае сэрца, якое кожнага выслухае. Няхай заўжды будзе з Вамі Божае благаславенне, а на шляху жыцця - добрыя людзі побач. Шчасці Вам, Божа, і Вашым бацькам.
Вернікі з парафіі імя св. Казіміра з Путрышкаў
◊◊◊
Паважанаму а. Станіславу Садоўскаму з нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага году жадаем здароўя, шчасця, шматлікіх Божых ласкаў, штодзённай радасці і няспыннай апекі Найсвяцейшай Марыі.
Удзячныя парафіяне з Поразава
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Яну Кучынскаму, ксяндзам з гродзенскай катэдры і ксяндзу-рэдактару Паўлу Салабудзе з нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага году сардэчна жадаем Божага благаславення, моцнага здароўя, шчасця, радасці, шчодрых Божых ласкаў і няспыннай апекі Кангрэгацкай Божай Маці.
Саюз Палякаў на Беларусі
◊◊◊
Вялебнаму а. Зянону Рамейку з нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага году шчыра жадаем, каб у адвэнтавай задуменнасці і роздуме ў канфесіянале ў цішыні чакання на вігілійную зорку няхай прыйдзе малое Дзіцятка Езус у гарачае адкрытае сэрца і адорыць Вас незлічонымі ласкамі, дасць здароўе, душэўны супакой, а Божая Маці акружае Вас сваёй апекай.
Парафіяне з Астрына
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу-пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды святаў Божага Нараджэння сардэчна жадаем здароўя, шчасця, душэўнага супакою, адных сонечных дзён, верных сяброў, спаўнення мараў і цярплівасці для душпастырскай працы, людской павагі і ўсіх Божых ласкаў на доўгія гады святарскай працы.
Зычлівыя парафіянкі
◊◊◊
Шаноўнаму пробашчу Войцеху Біскевічу з нагоды святаў Божага Нараджэння жадаем усіх Божых ласкаў, няспыннай апекі Марыі Панны, душэўнага супакою, моцнага здароўя, людской зычлівасці. Няхай прыклад Вашай веры, шчырасці і ахвярнасці будзе добрым узорам для пераймання.
Касцёльны камітэт, моладзь і дзеці з Жупранаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу-пробашчу Юрыю Грыцку і сёстрам-непакалянкам з нагоды святаў Божага Нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: няхай святы Божага Нараджэння будуць для Вас часам вялікай радасці. Няхай народжаны ў бэтлеемскай стайні Хрыстус адорвае Вас здароўем і благаславіць Вас, Вашых бліжніх і дазволіць з надзеяй паглядзець на Новы год.
Парафія імя Беззаганнага Зачацця НПМ са Слоніма
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Ігнатовічу, сёстрам: Людміле і Аліцыі з нагоды Божага Нараджэння і Новага году жадаем Божага благаславення на кожны дзень, здароўя, апекі Марыі Панны, шчодрых дароў Святога Духа, усяго найлепшага.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Віншуем нашую сяброўку, катэхетку Марыну Седзінеўскую (Кеду) са святамі Божага Нараджэння і днём Нараджэння, які прыпадае на гэты ж самы дзень. Мы ўдзячны ёй за працу на карысць развіцця і дзейнасці нашай парафіі і жадаем ўсяго найлепшага. Няхай Дзіця Езус благаславіць Цябе і Тваю маладую сям’ю.
Сябры з парафіі з п. Паўднёвы
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Тадэвушу Качану і Віктару Субелю з нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага году жадаем здароўя, радасці, душэўанага супакою і благаславення Дзіцятка Езус. Няхай Вастрабрамская Божая Маці ахінае Вас сваім мацярынскім плашчом і апекай.
Сям’я Станчыкаў з Мінска
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Адаму Рудніцкаму з нагоды дня Нараджэння і Імянінаў сардэчна жадаем усіх Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Марыі Панны на святарскім шляху, здароўя, душэўнага супакою.
Парафіяне са Скідзеля
◊◊◊
Паважаным айцам: Эрнэсту Будыну, Максіму Бачарнікаву i Яну Этэлю з нагоды святаў Нараджэння Пана перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: радасці, душэўнага супакою, шмат сілаў і нястомнасці на кожны дзень жыцця, моцы Святога Духа і шмат дароў і Божых ласкаў, благаславёнага Новага 2009 года!
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму а. Андрэю Іадкоўскаму з-за адыходу да Бога яго мамы Чаславы мы выражаем шчыры жаль і спачуванне.
II ордэн св. Францішка з Эйсмантаў

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Пятру Вісьнеўскаму выражаем спачуванне і жаль з нагоды смерці айца Генрыха..
Парафіяне з Шылавічаў

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.