ГРОДНА
Пятніца,
19 ліпеня
2024 года
 

Бог паслаў мяне, каб я абвяшчаў Евангелле

Пастырскае Слова

99-ы і 100-ы святар, асвечаныя для Гродзенскай дыяцэзіі з ВДС у Гродне разам з біскупам: Ксёндз Кудэрка Алег (злева) – пар. імя Беззаганнага Зачацця НМП, Ліда-Слабодка і ксёндзАдамовіч Антоній – пар. імя св. Тройцы, Забалаць
Дыяканская паслуга – гэта служба людзям, якую вы будзеце ажыццяўляць як дыяканы, а пазней – як святары. Будзьце ж верныя брэвіярнай малітве.
    Няхай Вастрабрамская Божая Маці вучыць усіх Вас той важнай праўдзе, што без адарацыі Езуса Хрыста ваша паслуга будзе пустой, не прынясе людзям, да якіх Вы будзеце пасланы, столькі ласкаў, колькі павінна прыносіць. Калі Вы хочаце плённа працаваць дзеля духоўнага дабра Божага люду, калі Вы хочаце цешыцца добрымі і сапраўднымі плёнамі вашай паслугі, то памятайце заўжды пра асабістую малітву. Памятайце пра адарацыю Езуса Хрыста, прысутнага ў Найсвяцейшым Сакрамэнце – гэта будзе вялікая і бесперапынная крыніца Божых ласкаў, Божай Міласэрнасці для Вас і для людзей, якія давераны Вашай апецы.

    Дзякуйце Езусу за ўсё дабро, з якім Вы сустрэнецеся. Да Хрыста прыходзьце ў нялёгкія хвіліны, а не адыходзьце без падтрымкі і Яго суцяшэння. Не шукайце дзе-небудзь крыніцы мудрасці, бо Ён з’яўляецца адзіным і Найвышэйшым Пастырам, а мы – толькі Яго слугі.
    Не лічыце, што Вы самі будзеце адзінымі выканаўцамі дабра, якое дзякуючы Вам будзе адбывацца, то ж Ён, Езус, аддаў сваё жыццё за нас ўсіх на крыжы, каб нас збавіць. Не бойцеся, калі Вы застанецеся адны, самотныя, бо заўжды Ён ёсць з намі ва ўсе дні аж да сканчэння свету і толькі дастаткова прыйсці да Яго, а Ён чакае нас заўжды. Чырвоная святло вечнай лямпы ўказвае заўсёды, куды мы можам адправіцца, каб не застацца самотнымі. Не шукайце адной крыніцы суцяшэння, бо яна будзе падманлівай. Хрыстус не ашукаў нікога і нікога не расчаруе. Пра гэта вучыць нас Маці Міласэрнасці, якая сама ў Вастрабрамскім абразе адаруе Хрыста, а з Яе адарацыі плыве для нас струменьчык Божай Міласэрнасці.
    Дарагія кандыдаты да дыяканскіх пасвячэнняў, дарагія дыяканы, якія сёння прымеце пасвячэнні прэзбітэрату, няхай жа навучанне Маці Міласэрнасці, якая адаруе Хрыста ў Вастрабрамскай выяве, глыбока западзе ў Вашыя сэрцы і няхай застанецца ў іх назаўжды.

Дыякан Ёдзік Юрый, (пар. імя Космы і Дам’яна, Астравец)
Дыякан Канановіч Алег, (пар. імя св. Роха, Грандзічы)
Дыякан Марціновіч Юрый, (пар. імя Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна - п. Паўднёвы)
Дыякан Мазан Руслан, (пар. імя Наведвання НПМ, Мікелеўшчызна)
Дыякан Пышыньскі Андрэй, (пар. імя св. Тройцы. Забалаць)
Дыякан Сурвіла Уладзіслаў, (пар. імя Ружанцовай Божай Маці, Солы)

Пасвячэнні 1997 г. - Гродна

Біскуп Аляксандр Кашкевіч разам з ксяндзом Юзафам Станеўскім і ксяндзом Юзафам Ганьчыцам – першымі святарамі для Гродзенскай дыяцэзіі з ВДС з Гродна.
Падчас урачыстасці першых святарскіх пасвячэнняў выпускнікоў ВДС з Гродна ў гродзенскай катэдры

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  166

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.