ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

Беласток – горад Міласэрнасці

Лісты чытачоў

26–28 верасня 2009 г. у санктуарыі імя Божай Міласэрнасці ў Беластоку адбыўся III архідыяцэзіяльны кангрэс Божай Міласэрнасці.
Я належу да парафіі імя Божай Міласэрнасці ў Лідзе, працую настаўніцай польскай мовы ў школе № 13 і разам з групай парафіянаў на чале з сястрой Юзэфай Сікорай з супольнасці Місіянеркаў Хрыста-Валадара паехала ў Беласток на малітоўную сустрэчу. Год таму назад мы былі з групай парафіянаў на беатыфікацыйнай урачыстасці Божага слугі кс. Міхала Сапоцькі. Ён стаў нашым заступнікам і апекуном з таго моманта, калі мы даведаліся, што ён з’яўляецца нашым земляком, паколькі нарадзіўся ў вёсцы Юшаўшчызна, якую называюць таксама Навасады ў Ашмянскім раёне.
    Праз некалькі месяцаў пасля беатыфікацыі мы даведаліся, што ў нашай парафіі будуць прывезены рэліквіі благаславёнага апостала Міласэрнасці – спаведніка сястры Фаустыны, ад якой мы ведаем пра аб’яўленні Хрыста. Менавіта кс. Міхал пераканаў сястру Фаустыну ўвекавечыць выяву Хрыста і ў 1934 г. прывёў яе да мастака Яўгена Казіміроўскага ў Вільні. Такім чынам паўстаў першы вядомы абраз Міласэрнага Езуса.
Рэліквіі сястры Фаустыны знаходзяцца ўжо ў нашым касцёле, і цяпер яшчэ будуць тут рэліквіі кс. Міхала Сапоцькі. Мы ўшаноўваем гэтых святых, стараемся даведацца пра іх як мага больш, f такой магчымасцю стаў удзел у трохдзённым кангрэсе, прысвечаным Божай Міласэрнасці.
    Гэты час быў для нас выключны. Кожны пакінуў свой дом, думкі, праблемы і акунуўся на тры дні ў таямніцы Міласэрнасці, удзельнічаючы ў навукова-папулярнай канферэнцыі на тэму “Божая Міласэрнасць – у жыцці Касцёла”. Падчас дыскусіі былі закрануты праблемы часу і матывацыі, дзеля якіх нясецца бліжняму бескарысная дапамога. Мы пазнаёміліся з жыццём валанцёраў, якія былі не толькі духоўнымі асобамі , што працавалі ў архідыяцэзіі, але і ў большасці – свецкімі. Сярод іх былі маладыя людзі, пенсіянеры, студэнты. Святы Якуб сказаў, што вера без учынкаў міласэрнасці – мёртвая. Таму трэба рабіць дабро цераз малітву – да канкрэтных справаў і ўчынкаў.
    Мы былі на гэтым кангрэсе адзінай групай прадстаўнікоў з Усхода і вельмі ганарымся, што маглі прайсці слядамі бл. ксяндза Міхала, памаліцца ля яго магілы, якая знаходзіцца ў санктуарыі імя Божай Міласэрнасці па вул. Радзімінскай у пасёлку Беласточак.
    У першы дзень, у суботу, наша група пабывала ў каталіцкай гімназіі і агульнаадукацыйным ліцэі імя Божай Маці Міласэрнасці, дзе пазнаёмілася з дабрачыннай працай свецкіх асобаў, а менавіта з акадэмічным душпастырствам “Езус – Добры Пастыр”, рухамі: “Святло – Жыццё”, “Адкрытае Жыццё” і іншымі духоўнымі аб’яднаннямі. Вечарам ля касцёла імя св. Войцеха мы праслухалі канцэрт хора оперы падляскай філармоніі, дзе прагучалі Марыйныя песні.
    Не адчуваючы стомленасці, мы закончылі першы дзень яснагурскім зваротам. На другі дзень, у нядзелю, прадстаўнікі з Беларусі ўдзельнічалі ў св. Імшы на плошчы ля папскага алтара, дзе год таму назад была цэлебравана беатыфікацыйная св. Імша бл. кс. Міхала Сапоцькі. Пасля яе ўсе адправіліся на плошчу перад касцёлам імя Уваскрэсення Пана на канец горада, каб прыняць удзел у гістарычным моманце асвячэння фігуры Міласэрнага Езуса, падчас акта давера жыхароў Беластока Божай Міласэрнасці. Гэта была цудоўная, хвалюючая да глыбіні сэрца ўрачыстасць. Беласток назвалі “горадам Міласэрнасці”.
    Трэці дзень пачаўся з Вяночка да Божай Міласэрнасці, які мы адгаварылі разам з вернікамі Беластока нязвыклым спосабам: на скрыжаванні вуліцаў.
    Пасля вяночка наша дэлегацыя ўдзельнічала ва ўрачыстай працэсіі з рэліквіямі бл. кс. Міхала, якая пачалася ад вуліцы Палескай, дзе ёсць дом сёстраў супольнасці Міласэрнага Езуса, заснаваны бл. Міхалам Сапоцькам. У ім ксёндз Міхал правёў апошнія дні свайго жыцця. Працэсія мы прайшлі ў санктуарый імя Божай Міласэрнасці, а ў 18.00 пачалася ўрачыстая св. Імша за святароў. Падчас гэтых цудоўных дзён мы забыліся пра тое, што знаходзімся далёка ад дома. Цяпло людзей, якія дапамагалі нам прайсці крокамі бл. Міхала, не мела межаў, бо Божая Міласэрнасць не мае межаў. Гэта быў для нас благаславёны час і ласка, за якую цяпер штодзённа мы дзякуем Богу.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.