З любоўю да Яна Паўла ІІ святога
На шляху да святасці
Я хацела б з Табой пазнаёміцца…
Дарагі мой Ян Павел II,
Дзякую за дабрыню Тваю,
Аб якой я ад кожнага чую.
Ты – святы,
Ты – наша сонца,
Заўжды з усмешкай Ты.
Я хацела б з Табой пазнаёміцца,
Да Цябе прытуліцца хацела бы,
Але Ты ўжо з Богам побач, Ты ў небе.
Калі малітвы свае ўзношу,
Тваю любоў я адчуваю.
Ты прыкладам свайго жыцця
Дарогу праўды паказаў мне.
Яшчэ малое я дзіця,
І моцна Бога я кахаю,
Людзей навокал... і Цябе,
Бо ўва мне веру абуджаеш.
Мілена Пракопенка (8 гадоў)
†
Прабачэнне
Быў ясны дзень. Матылькі лёталі над кветкамі. Усё сведчыла аб тым, што ён прыйдзе... Мінула тры гадзіны. Ён увайшоў у цямніцу і ўбачыў чалавека, што сядзеў у кутку ды глядзеў на яго з сумам, жалем і сорамам.
– Не бойся... Я прыйшоў сюды, каб прабачыць цябе.
– Прабач мне мой грэх. Цяпер я ўжо ведаю, больш я не зраблю гэтага! Я быў у цемры, а Бог дапамог мне выйсці на дарогу святла.
Яны пачалі плакаць, а потым сталі на калені і доўга маліліся. Пасля малітвы пайшлі ў каплічку, каб яшчэ раз падзякаваць за дар прабачэння. Гэты дар маюць не ўсе. А толькі тыя, хто вельмі-вельмі верыць у Бога і любіць Яго. І такім чалавекам быў Ян Павел II!
Віялета Занеўская (9 гадоў)