![]()
Гульні, забавы
Для гэтай гульні неабходна рознае каменне, рамка ад абразка, кардон, аловак, клей, фламастэры, з дапамогай якіх можна пафарбаваць каменне, бясколерны лак.
Камяні – гэта дармавы, амаль усюды даступны матэрыял, які дае шмат магчымасцяў пагуляць.
Мазаіка з камянёў
Мазаіка: сабярыце як мага больш рознакаляровых каменняў аднолькавай формы і пасартуйце іх па колеру. Затым вазьміце драўляную ці пластмасавую рамку без шкла, выражце кардон так, каб можна было яго ўставіць ў рамку. Цяпер намалюйце на кардоне алоўкам узор, які складаецца з розных плоскасцяў. Шчыльна адзін за адным наклейце на яго каменне, якое было перабрана раней - такім спосабам паўстане мазаіка, якую вы можаце дзе-небудзь павесіць.
Твары з камянёў: пашукайце каменне такой формы, якая нагадвае часткі твару. Добра вымыйце яго, высушыце і спачатку адлоўкам нарысуйце на кардоне твар, а потым у адпаведных месцах прыклейце камяні. Калі вам спадабаецца, то размалюйце твар, а гатовую працу можаце таксама палакіраваць.
Фігуркі з камення: адшукайце каменне, якое нагадвае галаву, тулава, рукі і ногі. Добра іх вымыйце, высушыце і склейце. Калі захочаце, то можаце такія чалавечкі яшчэ пафарбаваць і пакрыць празрыстым лакам.
Гэтыя карцінкі будуць нагадваць вам аб цудоўных хвілінах лета.
Конкурс на канікулы
Шаноўныя маладыя чытачы!
Запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе. Нам цікава, як вы адпачылі, можа прымалі ўдзел у «канікулах з Богам», можа вы былі ў паломніцтве ці ў вашым жыцці адбыліся іншыя цікавыя падзеі. Калі ў вас ёсць жаданне падзяліцца з іншымі сваімі ўражаннямі, то просім прыслаць цікавыя апавяданні пра свае канікулы разам з фотаздымкамі ў рэдакцыю. Самыя лепшыя расказы і фатаграфіі будуць змешчаны ў асеннім нумары газеты, а іх аўтары атрымаюць узнагароды.
Чакаем вышых пісьмаў!
|
|