• Гісторыя
  • Нашыя карані

29 мая, 2022

Апостал беларускай мовы

апрацавала Ангеліна Марцішэўская
Узгадваем кс. Міхала Шалкевіча ў сотую гадавіну прызначэння яго пробашчам у Тракелях. “Святы Ойча! Больш за мільён беларусаў-католікаў у Польшчы, як частка 12-мільённага беларускага народу, стаўшы на шлях культурнага і палітычнага адраджэння, шпарка імкнецца ўперад. […] Гэная стагнацыя, гэная пераробка нашага роднага на чужое страсае нейкім жахам смерці кожную хоць крыху свядомую душу беларускую”.

03 красавіка, 2022

Чым бліжэй да Марыі, тым бліжэй да Бога

Лявон Карповіч
Кніга Быцця – першая кніга Бібліі – пачынаецца аповедам пра стварэнне свету. Апісанне гэтага працэсу ў Старым Запавеце настолькі пераканаўчае і прыгожае, што стала натхненнем для многіх аўтараў мастацкіх твораў. Пасля іх працы знайшлі адлюстраванне ў марках, сярод якіх, як вядома, сустракаюцца настолькі цікавыя і каштоўныя экземпляры, што яны атрымліваюць сваё месца ў калекцыях філатэлістаў за грошы не меншыя, чым кошт саміх шэдэўраў сусветнага мастацтва. Напрыклад, на блоку, выдадзеным поштай Іспаніі ў 1980 годзе, змешчана рэпрадукцыя знакамітага “Габелена Стварэння” XI стагоддзя. Гэта не...

06 сакавіка, 2021

Перарываючы маўчанне

Ангеліна Марцішэўская
Неаднойчы мы чулі пра аб’яўленні Найсвяцейшай Панны Марыі, якая з’яўлялася людзям у розных кутках свету – ад Мексікі да Японіі, – амаль кожны раз пакідаючы вернікам заўсёды актуальнае пасланне. Разам з тым, гісторыя Касцёла ведае выпадкі аб’яўленняў самай маўклівай постаці Евангелля – св. Юзафа, які таксама пакінуў тым, хто яго бачыў, такое чаканае слова. Аб’яўленне св. Юзафа ў Катыньяку ў Францыі    Першае аб’яўленне св. Юзафа адбылося ў невялікім мястэчку ў Правансе. Менавіта там 7 чэрвеня 1660 года св. Апякун Марыі і Езуса з’явіўся перад французскім пастухом. Гаспард Рыка...

18 красавіка, 2021

Чым бліжэй да Марыі, тым бліжэй да Бога

кс. Юрый Марціновіч
Св. Людвік Марыя Грыньён дэ Манфор – піянер марыйнай набожнасці і марыялогіі, каталіцкі пісьменнік. “Збаўленне свету пачалося праз Марыю, і праз Марыю яно павінна здзейсніцца”, – пісаў св. Людвік Марыя Грыньён дэ Манфор у “Трактаце аб сапраўдным набажэнстве да Найсвяцейшай Панны Марыі”. Гэты тэкст заставаўся неапублікаваным на працягу 130-ці гадоў. Калі ж ён убачыў свет у 1843 годзе, амаль адразу стаў адным з фундаментальных твораў марыйнай набожнасці. †

10 кастрычніка, 2020

Пра тое, як са злога можна зрабіць добрае

Ангеліна Марцішэўская
Напэўна, “рай на зямлі” быў бы дасягнуты, калі б жыццё кожнага з нас прыносіла такі ж вялікі плён, як зямная вандроўка бл. Ганарата Казьмінскага. Манах нарадзіўся ў Бялай Падлясцы (Польшча) у складаныя для Рэчы Паспалітай часы – перыяд яе падзелу. Выхоўваўся ў глыбока рэлігійнай сям’і, аднак, нягледзячы на гэта, страціў веру ў падлеткавым узросце. Ганарат узбунтаваўся супраць Бога: блюзніў, адварочваў іншых ад Госпада, насміхаўся над вернікамі і духавенствам. †

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top