• Гісторыя
  • Юбілеі

23 красавіка, 2017

Фаціма і Божая міласэрнасць

кс. Юрый Марціновіч
Пасланне аб Божай міласэрнасці і фацімскае пасланне Найсвяцейшай Маці можна лічыць аднымі з найбольшых ласкаў Неба для апошніх пакаленняў. Яны стаяць на той жа дарозе – дарозе да збаўлення, па якой ідуць людзі, што ўсведамляюць свае грахі, зламаныя ў сэрцы, пакорныя і тыя, у жыцці якіх ёсць месца для Бога. У 1916 годзе пастушкам з Фацімы з’явіўся Анёл, каб падрыхтаваць сэрцы дзяцей да прыняцця паслання Белай Панны. Падчас 2-ой сустрэчы ён сказаў малым візіянерам: “Маліцеся! Шмат маліцеся! Найсвяцейшыя Сэрцы Езуса і Марыі хочуць аказаць Вам міласэрнасць”. І навучыў іх наступнай малітве: ...

09 красавіка, 2017

Узнагароджваем Тваё Сэрца, Марыя!

кс. Юрый Марціновіч
Падчас фацімскіх аб’яўленняў Маці Божая абвясціла Луцыі, што Хрыстос прагне, каб Яе больш ведалі і любілі: “Езус хоча выкарыстаць цябе, каб увесці на свеце набажэнства да Майго Беззаганнага Сэрца. Тым, хто прыме яго, Я абяцаю збаўленне. Гэтыя душы, любімыя Богам, як кветкі пастаўлю для аздобы Яго трона”. Згодна з прадказаннем, Маці Божая зноў аб’явілася Луцыі 10 снежня 1925 года ў Пантэведра (Іспанія), ужо пасля смерці Францішка і Гіяцынты. На гэты раз Нябесная Валадарка трымала на руках Дзіцятка Езус. Марыя звярнула ўвагу на стан свайго Беззаганнага Сэрца: “Дачка Мая, паглядзі, Маё Сэрца ...

26 сакавіка, 2017

Фацімскі ўрок пакаяння

кс. Юрый Марціновіч
Ад закліку да пакаяння і веры ў Евангелле распачаў сваю грамадскую дзейнасць сам Пан Езус: “Споўніўся час, і наблізілася Валадарства Божае: кайцеся і верце ў Евангелле!” (Мк 1, 15). Да пакаяння заахвочваў таксама апос- тал Пётр: “Дык пакайцеся і навярніцеся, каб знішчаныя былі грахі вашыя, каб прыйшла ад Пана гадзіна палёгкі, і каб паслаў Ён вам таго, хто быў прадказаны, – Езуса Хрыста, якога неба павінна было прыняць да часоў аднаўлення ўсяго, пра што спрадвеку казаў Бог вуснамі сваіх святых прарокаў” (Дз 3, 19–21). “Кайцеся!” – галоўны заклік фацімскага паслання, якое 100 гадоў таму ад Ма...

10 сакавіка, 2017

“Слова Жыцця” адзначае юбілей заснавання

Рэдакцыя
Ужо 20 гадоў мінула, як свет убачыў першы нумар дыяцэзіяльнай газеты. З гэтай нагоды рэдакцыя аб’яўляе фотаконкурс пад назвай “Я чытач «Слова Жыцця»”. Прапануем ахвотным крыху распавесці пра сябе, суправадзіўшы допіс асабістым фотаздымкам з экземплярам газеты.    Прадстаўцеся (прозвішча і імя, месца жыхарства). Адкажыце, як даўно чытаеце газету і па якой прычыне, якія старонкі праглядваеце часцей, з задавальненнем, якія тэксты засталіся ў памяці і, адпаведна, чаму. Мажліва, нейкія думкі кранулі, падштурхнулі да разважанняў.    Найбольш цікавыя гісторыі і фотаз...

10 сакавіка, 2017

Кім былі пастушкі з Фацімы?

кс. Юрый Марціновіч
Луцыя дос Сантас Адносіны дзяцей з Найсвяцейшай Маці выразна адрозніваліся, што згаджалася з планамі Божага Провіду. Самая малодшая – Гіяцынта – бачыла Марыю і чула, што Яна гаварыла, але да канца не разумела значэння слоў. Францішак бачыў Маці Божую, але не чуў Яе, таму пазней пытаўся ў сясцёр, што казала Прыгожая Панна. Толькі Луцыя бачыла, чула і разумела Марыю. Больш таго, размаўляла з Ёй: задавала пытанні, адказвала ад імя ўсіх, скіроўвала просьбы. Бог учыніў дзяўчыну галоўнай даверанай асобай паслання. Гэта яна пераказвала людзям змест чарговых аб’яўленняў. Луцыя нарадзілася 22 сака...

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top