❧✿☙
Яго Эксцэлецыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу, паважаным Святарам Казіміру Жылісу, Валерыю Быкоўскаму, Юрыю Канапельку, Дзмітрыю Леўчыку, Анджэю Ганчару, Антонію Грэмзу, Юрыю Марціновічу, а таксама рэдакцыйнаму калектыву “Слова Жыцця” ад усяго сэрца перасылаем самыя пяшчотныя пажаданні з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2019 года. Жадаем моцнага здароўя душы і цела, д...
З Eвангелля св. Яна
У Кане Галілейскай было вяселле, і Маці Езуса была там. Быў запрошаны на вяселле таксама і Езус, і вучні Ягоныя. І, калі не хапіла віна, Маці Езуса сказала Яму: “Не маюць віна”. Адказаў Ёй Езус: “Жанчына, ці гэта Мая або Твая справа? Яшчэ не прыйшоў час Мой”. Маці Яго сказала слугам: “Тое, што Ён скажа вам, зрабіце”. Было ж там шэсць каменных збаноў, пастаўленых для юдэйс...
☞ Апостальская Сталіца абвясціла планы Святога Айца Францішка на першую палову 2019 года. Сярод іх новая Апостальская канстытуцыя аб Рымскай курыі, персанальныя змены ў К-9 (Радзе кардыналаў), а таксама замежныя апостальскія паездкі Папы. Так стала вядома, што ў бліжэйшы час Пантыфік наведае Панаму з нагоды ХХХІV Сусветных дзён моладзі, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Марока, Балгарыю і Македоні...
Пасля Божага Нараджэння і Новага года распачынаецца час душпастырскіх візітаў – т. зв. каляды. Святар прыходзіць з бласлаўленнем, просячы ў малітве аб здароўі і чысціні, дабрыні і лагоднасці, а таксама аб вернасці ў выкананні запаведзей. Адчыненыя дзверы нашых дамоў – гэта таксама сімвал адкрытых на Бога сэрцаў.
Душпастырскі візіт – адзін са спосабаў абвяшчэння Евангелля. Нав...
У першыя дні новага года ў нашыя дамы з душпастырскім візітам прыбывае святар. Да гэтай падзеі вернікі, як правіла, рыхтуюцца з нецярплівасцю. Накрываюць белым абрусам стол, ставяць на яго крыж, асвечаную ваду і свечкі. Святара, так павялося, чакае цэлы дом ці вуліца. Лесвічныя пралёты запаўняюцца звонкім гоманам: дзеці прагнуць як найхутчэй данесці старэйшым, дзе зараз знаходз...
Наступная Еўрапейская сустрэча Тэзэ пройдзе ў Польшчы
Будучай сталіцай экуменічнага форуму, які аб’ядноўвае хрысціянскую моладзь з розных краін Еўропы, стане Вроцлаў.
“У час, калі будаванне Еўропы сустракаецца з моцным супраціўленнем, калі ўзрастаюць непаразуменні паміж краінамі, сустрэча ў Польшчы дазволіць тысячам людзей маладога ўзрост...
Хутка ў свеце распачнецца Тыдзень малітвы аб еднасці хрысціян. Яго дэвізам стануць словы: “Імкніся да справядлівасці” (Дрг 16, 20).
Цыклічнае свята экуменізму з больш за стогадовай гісторыяй мае важнае значэнне таксама для вызнаўцаў Хрыста з Беларусі. Чаму мы павінны маліцца аб тым, каб стаць адной аўчарняй, над якой чувае адзін Пастыр? Якія экуменічныя мерапрыемствы Касцёла існуюць на Гродзен...
Хрост – гэта не нейкі абрад палівання вадою, нязвыклы рытуал, які трэба адбыць на ўсялякі выпадак, каб дзіця было здаровае і шчаслівае, а найважнейшы сакрамант хрыcціянскага жыцця. Праз яго Бог вызваляе чалавека ад першароднага граху і іншых асабістых грахоў, яднае з сабою, дае Божае жыццё і ўключае ў святы Касцёл.
Што, калі, як і навошта? Чалавек мае патрэбу ў прыняцці сакра...
Жыць Евангеллем
Ужо больш за год Касцёл на Гродзеншчыне перажывае свой І Дыяцэзіяльны сінод. У адпаведнасці з патрабаваннямі Сабору, ён павінен прывесці да аднаўлення рэлігійнага жыцця, душпастырства і прававога становішча ў дыяцэзіі. Прапануем чытачам “Слова Жыцця” новую рубрыку, якая мае на мэце перыядычна паведамляць пра значэнне дадзенай падзеі для мясцовага Касцёла, а таксама пра ход рабо...
З Eвангелля св. Лукі
Калі народ чакаў і калі ўсе разважалі ў сэрцах сваіх пра Яна, ці не Хрыстос ён, Ян адказаў усім: “Я хрышчу вас вадою, але ідзе мацнейшы за мяне, якому я не варты развязаць раменьчык на сандалях Яго. Ён будзе хрысціць вас Святым Духам і агнём”. І сталася, калі хрысціўся ўвесь народ, і калі Езус, атрымаўшы хрост, маліўся, раскрылася неба, і Святы Дух у цялесным выглядзе, я...
Прывітанне, Маленькі Чытач!
Кожны год пасля свят Божага Нараджэння мы чуем у касцёле, што святар распачынае каляду. Гэта значыць, трэба запісацца і запрасіць душпастыра на сустрэчу да сябе дамоў. Што такое каляда і навошта яна патрэбна? Каляда – гэта, перш за ўсё, падзяка Богу за атрыманыя ласкі ў мінулым годзе і малітва аб Яго апецы ў наступным, а таксама ...
Папа Францішак Хрысціянін – гэта не той, хто лічыць сябе лепшым за іншых: ён ведае, што з’яўляецца грэшнікам, як усе. Хрысціян – гэта проста чалавек, які спыняецца перад новым палаючым кустом, сузіраючы аб’яўленне Бога. Ён не мае таямнічага, невымоўнага імені, а прагне, каб Яго дзеці называлі Яго “Ойча”. Гэта дазваляе абнавіць сябе Яго моцай і адлюстроўвае прамень Яго дабрыні д...
Знакаміты айцец францысканец з Гродна нікому не адмаўляў у просьбах. Пасля яго смерці паток прасіцеляў не спыніўся: людзі прыходзяць ужо да магілы спачылага, спадзеючыся на падтрымку з Неба. Сёння ад вернікаў з гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай, дзе знаходзяцца астанкі святара, можна пачуць, што маленні да Слугі Божага а. Мельхіёра Фардона палягчаюць ім жыццё.
Нараджэнне святара &n...
Няправільным было б меркаваць, што дэпрэсіяй з’яўляецца штосьці несур’ёзнае, што праходзіць само па сабе. Цалкам несправядліва кагосьці вінаваціць за дэпрэсію або казаць, што яна вынікае з граху ці з’яўляецца звычайнай лянотай. Дэпрэсія – гэта хвароба, на якую пакутуюць мільёны людзей ва ўсім свеце, незалежна ад паходжання, узросту, рэлігіі і г. д. Трэба таксама разумець, што ...
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч