03 красавіка, 2022

Кошык са свянцонкай. Што павінна ў ім быць

Рэдакцыя
Кожная з размешчаных у велікодным кошыку рэчаў мае ўласны сімвал. Набліжаецца Вялікая субота. У гэты дзень у нашых святынях традыцыйна асвячаем стравы, якімі ў каталіцкіх сем’ях распачынаецца ўрачысты сняданак пасхальнай раніцай. Усе элементы свянцонкі ўспрымаюцца як Божыя дары і павінны прыгадваць пра важныя матэрыі, патрэбныя, каб плённа разважаць Муку і Уваскрасенне Хрыста. Ягня з харугвай    Знак уваскрослага Хрыста. На харугве змешчаны крыж і надпіс “Алелюя”, які выражае радасць ад перамогі Жыцця над смерцю і пераадолення граху. Сімволіка ягняці мае глыбокія біблійныя ...

20 сакавіка, 2022

Богу была неабходна Марыя і неабходны мы

кс. Юрый Марціновіч
Урачыстасць Звеставання Пана адзначаем 25 сакавіка. “Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана. Вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус” (Лк 1, 30–31). Дзень Звеставання не быў нейкім выпадковым днём. Магчыма, Марыя, тады яшчэ зусім маладая дзяўчына, здзівілася, што стане мамай, але Божыя планы перавышаюць чалавечыя.

01 сакавіка, 2022

Святы Валянцін і сімвалізм Дня закаханых

Кацярына Паўлоўская
Кажуць, што любоў сляпая. Верце мне, гэта абсалютная хлусня: няма нічога больш відушчага, чым сапраўднае каханне. Энтані дэ Мело Дзень св. Валянціна, Дзень закаханых. Хтосьці святкуе, купляе падарункі для каханай асобы, радуе яе, хтосьці не звяртае ўвагі на гэтае свята, хтосьці крытыкуе камерцыю вакол 14 лютага, бо калі сапраўды кахаеш, то, каб парадаваць блізкага чалавека, нагода не патрэбна. †

06 сакавіка, 2022

Маўклівы Юзаф

кс. Юрый Марціновіч
Урачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, перажываем 19 сакавіка. Некаторых здзіўляе постаць св. Юзафа, які на старонках кожнага з чатырох Евангелляў не прамаўляе ніводнага слова. Будучы Абраннікам Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама апекуном і выхавацелем Езуса, ён застаецца ў цені. І ўсё ж з’яўляецца захапляльнай постаццю.

20 лютага, 2022

Давайце вучыцца любові!

кс. Юрый Марціновіч
4 сакавіка Каталіцкі Касцёл успамінае св. Казіміра – каралевіча польскага і вялікага княжыча літоўскага. Куды б мы ні зірнулі, усе гавораць пра любоў. Пра яе сёння можна даведацца з фільмаў, прачытаць у каляровых газетах. Шмат слоў пра яе чуем у сучасных песнях, знаходзім інфармацыю ў інтэрнэце і тэлебачанні. Апошнім часам і на старонках нашай газеты было некалькі вартых матэрыялаў пра любоў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top