10 красавіка, 2022

Пальмовая нядзеля

кс. Юрый Марціновіч
Каментарый да другога чытання (Флп 2, 6–11) Божае прыніжэнне    У тэалогіі існуе такое паняцце – “кенозіс”. З грэчаскай мовы гэтае слова перакладаецца як “спусташэнне, прыніжэнне”. Бог прынізіў сябе, калі стаў Чалавекам ды памёр на крыжы. Пра кенозіс Бога Царква лацінскай традыцыі чытае ў Пальмовую нядзелю ў фрагменце Паслання да Філіпянаў: “Езус Хрыстус, будучы ў постаці Бога, не скарыстаў з таго, каб быць нароўні з Богам, але выракся самога сябе, прыняўшы постаць слугі, прыпадобніўшыся да людзей. І з выгляду стаўшы як чалавек, прынізіў сябе, будучы паслухмяным ажно да см...

03 красавіка, 2022

V Нядзеля Вялікага посту

кс. Юрый Марціновіч
Каментарый да Евангелля (Ян 8, 1–11) Позірк Езуса лечыць і ачышчае    За некалькі дзён да смерці Хрыстос вымушаны яшчэ раз сутыкнуцца з чалавечай крывадушнасцю і ханжаствам. Фарысеі – спецыялісты па пошуку зла ў іншых – прывялі да Яго грэшную жанчыну, якую злавілі на чужаложстве. У Старым Запавеце чужаложства каралася смерцю (Лев 20, 10; Дрг 22, 22). Гэтае пакаранне ўжо даўно не ўжывалася.     Але ў дадзеным выпадку яго збіраліся выкарыстаць як пастку. Што скажа Езус? Калі Ён загадае вызваліць жанчыну, то зняважыць закон і праявіць празмерны лібералізм. Калі...

20 сакавіка, 2022

ІII Нядзеля Вялікага посту

кс. Юрый Марціновіч
Лк 13, 1–9 У той час прыйшлі некаторыя і расказалі Езусу пра галілеян, кроў якіх Пілат змяшаў з іх ахвярамі. Езус адказаў ім на гэта: “Думаеце, што гэтыя галілеяне былі большымі грэшнікамі за ўсіх галілеян, бо так пацярпелі? Не. Кажу вам, але калі не пакаецеся, усе таксама загінеце. Думаеце, што тыя васемнаццаць, на якіх звалілася сілаамская вежа і забіла іх, былі больш вінаватыя за ўсіх людзей, якія жылі ў Іерусаліме? Не. Але кажу вам, калі не пакаецеся, усе таксама загінеце”.    І расказаў вось якую прыпавесць: “Адзін чалавек меў у вінаградніку сваім пасаджаную смакоўніц...

27 сакавіка, 2022

ІV Нядзеля Вялікага посту

кс. Юрый Марціновіч
Лк 15, 1–3. 11–32 Набліжаліся да Езуса ўсе мытнікі і грэшнікі, каб паслухаць Яго. А фарысеі і кніжнікі наракалі, кажучы: “Ён прымае грэшнікаў і есць з імі”. Але Езус расказаў фарысеям і кніжнікам наступную прыпавесць, кажучы: “У аднаго чалавека было два сыны. Малодшы з іх сказаў бацьку: «Ойча, дай належную мне частку маёмасці». І той падзяліў паміж імі маёмасць. Праз некалькі дзён малодшы сын забраў усё і ад’ехаў у далёкі край, і там растраціў сваю маёмасць, жывучы распусна. А калі ён аддаў усё, настаў вялікі голад у тым краі, і ён апынуўся ў нястачы. Тады пайшоў і наняўся да аднаго жыха...

13 сакавіка, 2022

ІI Нядзеля Вялікага посту

кс. Юрый Марціновіч
Лк 9, 28b–36 Езус узяў з сабою Пятра, Яна і Якуба і ўзышоў на гару памаліцца. І калі Ён маліўся, выгляд твару Ягонага перамяніўся, і вопратка Ягоная стала бліскуча-белай. І вось два мужы размаўлялі з Ім, а былі гэта Майсей і Ілля. Яны з’явіліся ў славе і казалі пра Ягоны адыход, які Ён павінен здзейсніць у Іерусаліме. Пётр і тыя, хто быў разам з ім, былі змораныя сном. Калі ж абудзіліся, убачылі славу Яго і двух мужоў, якія стаялі разам з Ім. А калі яны адыходзілі адтуль, Пётр сказаў Езусу: “Настаўнік, добра нам тут быць. Паставім тры шатры: адзін для Цябе, адзін для Майсея і адзін для І...

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top