06 сакавіка, 2022

З каталіцкіх СМІ Беларусі (26)

Рэдакцыя
Біскуп Алег Буткевіч узначаліў у Росіцы ўрачыстасць у гонар мучанікаў ІІ Сусветнай вайны. Росіца – асаблівае месца, дзе амаль 80 гадоў таму падчас нялюдскай карнай аперацыі ад рук нацыстаў загінула шмат бязвінных людзей. Нашы суайчыннікі згарэлі жыўцом, прыняўшы пакутніцкую смерць.    Сярод іх былі і два святары – марыяне Юрый Кашыра і Антоні Ляшчэвіч. Яны мелі магчымасць пазбегнуць страшнай смерці, зберагчы сваё жыццё, але ў хвіліну выпрабавання не пакінулі вернікаў.    “Людзі нашай зямлі, праяўляючы духоўны гераізм, ратавалі чалавека. І гаворка ідзе не толькі...

20 лютага, 2022

З каталіцкіх СМІ Беларусі (25)

Рэдакцыя
У Бабруйску прайшоў 7-ы Сямейны баль, у якім узялі ўдзел сужэнскія пары з розных мясцін. Незвычайная імпрэза, якая стала ўжо добрай традыцыяй, з’яўляецца ініцыятывай дабрачыннага фонду абароны жыцця і сям’і “Адкрытыя сэрцы” і накіравана на папулярызацыю хрысціянскіх каштоўнасцей. У сёлетнім калядным балі ўдзельнічала восем сужэнскіх пар. Тры гадзіны танцаў у канцэртнай зале бабруйскага санаторыя прайшлі ў атмасферы рамантыкі, шчырай радасці, узаемнай зацікаўленасці і любові.    Згаданы Баль – гэта не толькі танцы, феерычная атмасфера, новыя знаёмствы, гульні і добры настрой. ...

23 студзеня, 2022

З каталіцкіх СМІ Беларусі (23)

Рэдакцыя
Сёлета спаўняецца 500 гадоў з часу выдання Францішкам Скарынам “Малой падарожнай кніжыцы”. Надрукаваная ў 1522 годзе ў Вільні, яна стала, па сутнасці, першым малітоўнікам для вернікаў, выдадзеным на беларускай мове. З нагоды юбілею выдання ў Літве 2022 год абвешчаны Годам Францішка Скарыны.    Каб ушанаваць гэтую важную гістарычную падзею ў духоўна-рэлігійным жыцці, 20 студеня ў Мінску, Полацку, Вільні, Варшаве, Падуі і Празе адбудуцца ўрачыстыя цэлебрацыі св. Імшы.    Плануецца, што ў кожнай краіне літургію ўзначаляць высокія касцёльныя іерархі: у Празе – кард...

07 лютага, 2022

З каталіцкіх СМІ Беларусі (24)

Рэдакцыя
Моладзь мінскай катэдральнай парафіі наведала сваіх праваслаўных аднагодкаў з прыхода Усіх Святых у Мінску. Сустрэча дзвюх моладзевых супольнасцей адбылася ў сценах храма-помніка, дзе каталіцкая моладзь мела магчымасць наведаць крыпту і пастаянную экспазіцыю “Музей памяці”. Маладыя людзі задавалі адзін аднаму пытанні, якія іх цікавілі, адносна каталіцкіх і праваслаўных традыцый, літургіі і звычаяў, размаўлялі пра тое, што аб’ядноўвае хрысціян Усходу і Захаду; параўноўвалі, у чым яны падобныя і што іх адрознівае. Заключным момантам сустрэчы стала знаёмства і размова з ключаром храма Усіх Свя...

20 лістапада, 2021

З каталіцкіх СМІ Беларусі (22)

Адміністратар
Арыгінальныя фрэскавыя роспісы, якім можа быць больш за 400 гадоў, былі адкрыты рэстаўратарамі на галоўным фасадзе касцёла Божага Цела ў Нясвіжы.    Святыня была ўзведзена ў 1587–1593 гадах па праекце італьянскага архітэктара езуіта Яна Марыі Бэрнардоні з фундацыі князя Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі. Нясвіжскі касцёл стаў першым значным помнікам архітэктуры ранняга барока на тэрыторыі Усходняй Еўропы, у якім яшчэ захаваліся пэўныя рэнесансныя рысы.    Як паведаміў пробашч парафіі Божага Цела ў Нясвіжы кс. канонік Пётр Шарко, дэкан Нясвіжскі, рэстаўрацыя па...

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top