Ігнацыянская духоўнасць перажыла выпрабаванне часам і прынесла вялікі духоўны плён у жыцці многіх пакаленняў вернікаў. Прапануем пяць крокаў штодзённага рахунку сумлення паводле метаду св. Ігнацыя Лаёлы: 1. Падзякаваць: узгадаць усё добрае, што было на працягу дня, нават калі ён быў вельмі цяжкім. 2. Папрасіць святла: пастарацца паглядзець на свой дзень вачыма добрага Бога, які жадае дапамагчы. 3. Паўтарыць свой дзень: пастарацца прыгадаць усе моманты дня і заўважыць, што ўздымала мяне ўгору, а што апускала ўніз. &...
Напрыканцы мая 8 беларускіх святароў-байкераў здзейснілі пілігрымку ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе. Свой шлях і малітву ксяндзы ахвяравалі ў інтэнцыі адбудовы касцёла, які быў пашкоджаны ў выніку пажару 11 мая. У Доме пілігрыма, дзе цяпер моляцца вернікі Будслава, святары канцэлебравалі св. Эўхарыстыю. Пілігрымы-байкеры сустрэліся з пробашчам будслаўскай парафіі кс. Дзмітрыем Дубовікам, каб выказаць яму словы падтрымкі і сваю гатоўнасць дапамагчы. Святары таксама прывезлі ахвяраванні, якія сабралі ў сваіх парафіях 23 мая – у дзень, калі в...
Інтэрнэт-партал Касцёла ў Беларусі У Багданаве (Валожынскі раён), месцы нараджэння мастака Фердынанда Рушчыца, побач з касцёлам св. Міхала Арханёла яму быў адкрыты помнік. Аўтарам бюста з’яўляецца скульптар Валяр’ян Янушкевіч, чые працы можна ўбачыць у многіх беларускіх касцёлах. Праект па ўшанаванні памяці славутага беларускага мастака, чый 150-гадовы юбілей адзначаўся летась, быў фінансаваны Пасольствам Рэспублікі Польшча пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску. Адным з найбольш вядомых твораў Фердынанда Рушчыца з’яўляецца пала...
У касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў польскай в. Стаднікі (каля Кракава) дапаможны біскуп Кракаўскай архідыяцэзіі Дам’ян Мускус OFM удзяліў святарскае і дыяканскія пасвячэнні тром беларусам з манаскай супольнасці сэрцанаў. Сакрамант пасвячэння ў ступені дыяканату прынялі Валерый Пупкевіч і Уладзіслаў Чуйко, прэзбітэрскае пасвячэнне – дыякан Генадзь Лаўніковіч. Супольнасць ксяндзоў сэрцанаў з’яўляецца місійнай, а яе члены пакліканы “быць прарокамі Любові і слугамі паядняння людзей і свету ў Хрысце”, таму новапрэзбітэр Генадзь Лаўніковіч ...
Інтэрнэт-партал Касцёла ў Беларусі Становішча вернікаў у Беларусі непакоіць каталіцкі фонд “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”. Даклад ахоплівае перыяд 2018–2020 гады. Паводле дадзеных, 67% насельніцтва зямлі пражываюць у 62-ух краінах, дзе адзначаюцца парушэнні рэлігійнай свабоды ў тых ці іншых формах. Найбольш ад ганенняў у свеце церпяць хрысціяне. У 26-ці са згаданых 62-ух краін быў адзначаны сапраўдны пераслед, яшчэ ў 36-ці назіраецца дыскрымінацыя па рэлігійнай прыкмеце. Акрамя таго, яшчэ 24 краіны, сярод якіх таксама Беларусь, знаходзяцца “пад назіран...
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч