07 лістапада, 2021

З каталіцкіх СМІ Беларусі (21)

Адміністратар
Імшы на беларускай мове ў Маскве збіраюць усё больш удзельнікаў. Вернікі звычайна моляцца ў капліцы францішканскага кляштара. Падчас апошняй св. Імшы беларускія католікі расійскай сталіцы разважалі над Евангеллем паводле Марка пра аздараўленне сляпога Бартымэя. Актуальныя падзеі ў свеце і на Бацькаўшчыне паказваюць, куды вядзе слепата: не фізічная, а духоўная. Чалавеку без сустрэчы з Хрыстом не ўдасца аздаравіцца ад духоўнай слепаты, каб супрацьстаяць спакусам улады, узбагачэння, цялесных задавальненняў. Гісторыя Бартымэя – гэта прыклад галоўнай сустрэчы ў жыцці для кожнага з нас: не варта ...

24 кастрычніка, 2021

З каталіцкіх СМІ Беларусі (20)

Рэдакцыя
10 кастрычніка св. Імшой у фарным касцёле Перамянення Пана ў Навагрудку адзначылі 400-годдзе гістарычнай бітвы пад Хоцінам (1621 г.), якая мела вялізнае значэнне для народаў усёй Еўропы.    У гонар бітвы пад Хоцінам у навагрудскім касцёле ўсталявана памятная пліта-кенатаф – не толькі ўнікальны помнік мастацтва барока, але і сведчанне супольнага гістарычнага лёсу беларусаў з палякамі, літоўцамі і ўкраінцамі. Гэта высечаны ў камені напамін агульнай гісторыі народаў, якія баранілі Еўропу ад азіяцкіх заваёўнікаў з Усходу.    “Нашы продкі абаранілі веру, і наша зада...

24 верасня, 2021

З каталіцкіх СМІ Беларусі (18)

Рэдакцыя
   У кляштары ў Замартэ (Польшча), дзе знаходзіцца дом навіцыяту Варшаўскай правінцыі кармэлітаў босых, з рук прыёра супольнасці а. Збігнева Колькі OCD прыняў манаскі хабіт бр. Аляксандр Швэц, які паходзіць з Беларусі. Змена адзення са свецкага на манаскае на распачацце перыяду навіцыяту з’яўляецца бачным сімвалам унутранай перамены і гатоўнасці цалкам прысвяціць сябе Богу ды паглыбіць адзінства з манаскай сям’ёй. Сабраты з Рэгіянальнага вікарыяту Ордэна Кармэлітаў Босых у Беларусі просяць падтрымаць бр. Аляксандра малітвай, каб ён вытрываў на абраным шляху служэння Богу, Кас...

08 кастрычніка, 2021

З каталіцкіх СМІ Беларусі (19)

Рэдакцыя
   Падчас адпустовай св. Імшы ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Івянцы ганаровы арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што на беларускай зямлі культ св. арханёла Міхала існуе з даўніх часоў і вельмі моцна ўкаранёны ў набожнасць нашага народа.     “У мінулым годзе, калі на нашай Бацькаўшчыне распачаўся грамадска-палітычны крызіс, па нашых парафіях ва ўсіх дыяцэзіях адбылася вялікая перэгрынацыя фігуры св. арханёла Міхала, якая была прывезена з месца яго аб’яўленняў у Італіі. Такім чынам мы маліліся аб мірным вырашэнні крызісу. Сёння давяраем сябе, нашы сем’і, па...

10 верасня, 2021

З каталіцкіх СМІ Беларусі (17)

Рэдакцыя
   25 жніўня пры кляштары францысканцаў у Івянцы прайшоў дзень засяроджання для маладых братоў і сясцёр з манаскіх супольнасцей Беларусі. Сёлетняя сустрэча праходзіла пад дэвізам “Вы – соль зямлі (Мц 5, 13)” і была прысвечана каштоўнасці і ролі манаскага жыцця.    Падчас сустрэчы біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB нагадаў, што прыклад кансэкраванага жыцця даў сам Езус Хрыстус, які жыў ва ўбостве, чысціні і паслухмянасці. Таму, на думку пастыра, манаскае жыццё заключаецца менавіта ў тым, каб мець такі стыль жыцця, які меў Хрыстос, бо перад кансэкраванымі асобамі стаіц...

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top