17 мая, 2020

Слова для Жыцця (209)

Рэдакцыя
Папа Францішак   Вера з’яўляецца крыкам; нявер’е – падаўленнем гэтага крыку, своеасаблівай “амертай” – згаворам маўчання. Вера з’яўляецца пратэстам супраць жаласнага стану, прычыны якога мы не разумеем; нявер’е – знашэннем сітуацыі, да якой прыстасаваліся. Вера з’яўляецца надзеяй, што будзем збаўлены, нявер’е – прывычкай да зла, якое нас непакоіць.    У сэрцы чалавека існуе ўмольны голас, мацнейшы за любы іншы аргумент супраць. Голас, які ўзнікае спантанна, ніхто яго не навязвае, голас, які засяроджвае над сэнсам нашага пілігрымавання тут, на зямлі, асабліва, к...

02 мая, 2020

Слова для Жыцця (208)

Рэдакцыя
Папа Францішак   Мы зграшылі супраць Зямлі і супраць нашых бліжніх, і, па сутнасці, супраць Стварыцеля, добрага Айца, які клапоціцца пра кожнага і жадае, каб жылі разам у адзінстве і дабрабыце… Пакліканы аднавіць адчуванне сакральнай пашаны да Зямлі, бо яна з’яўляецца не толькі нашым, але і Божым домам. Адсюль нараджаецца ўсведамленне таго, што стаім на святой зямлі.    У гэты велікодны час аднаўлення адновім высілак, накіраваны на тое, каб любіць і цаніць цудоўны дар – Зямлю, наш супольны дом, і клапаціцца пра ўсіх членаў чалавечай сям’і. Як браты і сёстры, як...

03 красавіка, 2020

Слова для Жыцця (206)

Рэдакцыя
Папа Францішак   У  гэтыя дні вялікіх пакут у грамадстве прысутнічае шмат страху. Страх пажылых самотных людзей, якія знаходзяцца ў дамах для састарэлых ці шпіталях і не ведаюць, што можа здарыцца. Страх людзей без сталай працы, якія думаюць, як пракарміць сваіх дзяцей, і бачаць, як прыходзіць голад. Страх работнікаў сацыяльна важных сфер, якія дапамагаюць функцыянаваць грамадству і могуць захварэць. Страх прысуты ў кожным з нас. Кожны з нас ведае, чаго ён баіцца. Будзем маліцца да Пана, каб дапамог захаваць давер, заставацца цярплівымі і перамагчы страх. Фрагмент гаміл...

19 красавіка, 2020

Слова для Жыцця (207)

Рэдакцыя
Папа Францішак   Дзе Бог канчаткова адкрыўся? На крыжы. Тут мы пазнаём рысы Яго Аблічча. Не будзем забываць, Браты і Сёстры, што крыж – гэта кафедра Бога. Нам будзе карысна ў маўчанні скіраваць позірк на распяцце і паглядзець, кім ёсць наш Збаўца: Ён не паказвае пальцам нават на тых, хто Яго ўкрыжаваў, але хоча абняць усіх; не прыгнятае сваёй хвалой, але адракаецца ад усяго дзеля нас; любіць не на словах, але моўчкі дае нам жыццё; не прымушае, а вызваляе; не адносіцца як да чужых, але бярэ на сябе наша зло, бярэ на сябе нашы грахі. Таму, каб вызваліцца ад забабонаў адносна Бо...

22 сакавіка, 2020

Слова для Жыцця (205)

Рэдакцыя
Папа Францішак   У сэрцы кожнага чалавека, нават самага сапсаванага і далёкага ад дабра, схавана гарачае імкненне да святла. Нават калі ён знаходзіцца пад руінамі ілжы і памылак, заўсёды мае прагу праўды і дабра, якая з’яўляецца прагай Бога. Гэта Святы Дух стварае такую прагу: менавіта Ён з’яўляецца жывой вадой, якая перамяняе прах; менавіта Ён – подых Стварыцеля, які даў нам жыццё. Фрагмент прамовы падчас “тэлевезійнай” агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 11.03.2020

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top