17 красавіка, 2022

Як прабачыць непрабачальнае?

Яна Чайко
Я ўжо ўсвядоміла: думка, што я жыву ў вельмі жудасны час, – гэта не думка. Гэта рэчаіснасць, да якой не хочацца прызвычайвацца, але якую трэба прыняць і неяк навучыцца з ёю жыць.    Нават у такі час я знаходжу плюсы: я пазнаёмілася з неверагоднымі людзьмі, з якімі лягчэй перажываць усё, што адбываецца, навучылася цаніць тое, што раней успрымалася як нешта зусім нармальнае, напрыклад, сустрэчы з сябрамі і сямейныя вячэры.

17 красавіка, 2022

За што трэба дзякаваць Богу?

Бажэна Панасевіч
Каб абнаўляцца розумам, каб больш набліжацца да самога сябе, да Бога і да іншых людзей, нам неабходна змяніць сваю перспектыву бачання: змяніць нараканне на падзяку. Падзяка – дзівосны інструмент, які змагаецца з нашым гонарам. Гэта хлеб, які здольны насыціць нас, зберагчы ад духоўнай смерці з-за прагі чужых рэчаў, талентаў, асяроддзя і ўсяго таго, што ёсць у іншага чалавека. “Глядзіце, нікому злом за зло не адплачвайце, але рабіце заўсёды дабро адзін аднаму і ўсім. Заўсёды радуйцеся, няспынна маліцеся. За ўсё дзякуйце, бо такая адносна вас воля Божая ў Езусе Хрысце” (1 Тэс 5, 15–18).

20 сакавіка, 2022

На шляху да пакаяння

Яна Чайко
У маладосці часта жыццёвае крэда – “жывём адзін раз”. І менавіта з-за яго робіцца найбольшая колькасць учынкаў, пасля якіх сорамна. Але ці заўсёды сорамна? Ці заўсёды ёсць пачуццё таго, што ты ўчыніў грэх? На жаль, не.

03 красавіка, 2022

Ці добра ты думаеш пра сябе?

Бажэна Панасевіч
Прачніся! Чаму табе хочацца быць такім, як усе? Мець тое, што ёсць ва ўсіх? Чаму гэта важней, чым быць сабой – тым, якім ты быў створаны? На вуліцах так шмат людзей з паніклым позіркам. З боку – шэрая маса без прыкмет жыцця: знешні выгляд адлюстроўвае ўнутраны стан чалавека. І я, і ты ў гэтай шэрай масе. Але якімі нам быць у ёй: тымі, хто нясе радасць ці шэрасць – выбіраць нам.    Як жа не зліцца з натоўпам? Як ісці сваёй дарогай? Як адчуваць “смак жыцця” і вылучацца палаючымі радасцю вачыма і ўсмешкай?

06 сакавіка, 2022

Паводле “закона” – тэрарыст. Паводле запаведзей – Слуга Божы

Ангеліна Марцішэўская
У лютым мінула 70 гадоў з пакутніцкай смерці архімандрыта Андрэя Цікоты. У 2003 годзе быў распачаты працэс яго беатыфікацыі. Кароста, туберкулёз, дыстрафія, пелагра – гэта толькі некаторыя з найбольш распаўсюджаных хвароб у савецкіх лагерах. У той жа час у пасмяротным акце пазначана “спыненне сардэчнай дзейнасці”. І мы можам толькі здагадвацца, ад чаго канкрэтна загінуў архімандрыт-мучанік Андрэй Цікота. Падобная ілжывасць уласціва камуністычнай сістэме, у адрозненне ад святара, які за вернасць Праўдзе атрымаў 25 гадоў катаргі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top