З чым мы асацыіруем маладосць? З актыўнасцю, рухам наперад, амбіцыямі, радасцю, весялосцю. Між іншым, чалавека з такімі паводзінамі і рысамі можна назваць маладым незалежна ад узросту (малады сэрцам ці малады духам, мы кажам), бо не заўсёды ў 20, 25 альбо 30 гадоў асоба паводзіць сябе менавіта так.
Італьянец П’ер Джорджыа Фрасаці быў маладым і ўзростам, і сэрцам. Ён памёр, маючы 24 гады – у 1925 годзе. У 1990 годзе, 6 красавіка, папа Ян Павел II абвясціў маладзёна бласлаўлёным і назваў яго чалавекам васьмі дабраслаўленняў. Што такога паспеў зрабіць на сваім жыццёвым шляху П’ер Джорджыа Фра...
Час Божага Нараджэння нездарма лічыцца чароўным: нават самыя звычайныя моманты жыцця становяцца прасторай для сустрэчы з Богам. Гатаванне на вігілійны стол, напрыклад, пераўтвараецца ва ўспамін дванаццаці пакаленняў Ізраэля, што чакалі прышэсця Збаўцы, ці ўсведамленне, што кожная наша вячэра (асабліва тая, званая Літургіяй), трымаецца на фундаменце з дванаццаці апостальскіх цаглін.
Гісторыя, якую сёння раскажу адбылася са мною гадоў трынаццаць таму. Яна не зрабіла мяне больш набожным, эмпатычным, адным словам – лепшым чалавекам. Калі па шчырасці, я нават на нейкі час пра яе забыўся. ...
У гэты дзень на ўвесь дом пахнуць карп, вушкі з макам і ялінка. У вялікім пакоі стаіць стол з белым абрусам, а на ім аплатка ды свечка, і абавязкова граюць традыцыйныя польскія калядкі, якія пачынае спяваць кожны, хто ўваходзіць у хату. Гэта незвычайны вечар, якога чакаеш кожны год і які заўсёды асаблівы. †
Я бываў на розных сустрэчах, дзе ў якасці задання казалі знайсці ў сабе 5 цнот і 5 рэчаў, якія хочацца выправіць. Рэдка хто з удзельнікаў мог знайсці адказ пра свае цноты. А вось пра тое, што выправіць – лёгка. Хіба што большасці з нас лягчэй заўважаць у сабе дрэннае, чым добрае. І, як звычайна, гэтая асаблівасць сягае каранямі ў дзяцінства, калі дзіцю кажуць, што ён зрабіў штосьці не так, але мала адзначаюць, што ён робіць правільна і добра. †
Вселюб. Название какое… Теплое, всеобъемлющее любовью. Сюда стремится моя душа уже в третий раз за этот непростой 2021 год. Среди боли, страдания, болезней, отчаяния, есть Тот и Та, которые пребывают в самой гуще событий, в самой сердцевине трагедий – Бог и Его Пречистая Матерь. Увидев и почувствовав эту любовь в местечке Вселюб, невозможно остаться равнодушным. Поэтому, увидев расписание реколлекций на тему «Женственность – Божий дизайн», я поняла, что должна попасть туда обязательно. Сердце чувствовало, что, скорее всего, я услышу там какие-то важные для меня слова, что еще больше приближ...
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч