15 мая, 2022

Сталенне з Марыяй

Яна Чайко
Неяк так сталася, што культ Марыі я пазнала ўжо ў сталым узросце, хоць мая сям’я была вельмі веруючай, а прабабуля ў маіх успамінах і нават на дзіцячых здымках са мной заўсёды з ружанцам у руках. Памятаю, калі я была падлеткам, усе сябры і моладзь з касцёла збіраліся ў Тракелі, і мне прыйшлося ісці разам, каб не заставацца адной. Вось так гэтыя 18 кіламетраў сталі першым крокам у маіх зносінах з Багародзіцай.

01 мая, 2022

Што Бог робіць з грэшнікамі?

Бажэна Панасевіч
Вялікі чацвер. Касцёл. Я стаю на каленях і чакаю, калі да мяне падыдзе ксёндз і падасць Цела Хрыста. Чакаю доўга: шмат людзей сёння. Пачынаю разглядацца навокал: там дзеці жвава тупаюць туды-сюды, там ціхенька моліцца жанчына, там нехта прыняў Камунію і сказаў: “Амэн”, – а там нехта абапёрся на сцяну касцёла ад стомленасці.

17 красавіка, 2022

За што трэба дзякаваць Богу?

Бажэна Панасевіч
Каб абнаўляцца розумам, каб больш набліжацца да самога сябе, да Бога і да іншых людзей, нам неабходна змяніць сваю перспектыву бачання: змяніць нараканне на падзяку. Падзяка – дзівосны інструмент, які змагаецца з нашым гонарам. Гэта хлеб, які здольны насыціць нас, зберагчы ад духоўнай смерці з-за прагі чужых рэчаў, талентаў, асяроддзя і ўсяго таго, што ёсць у іншага чалавека. “Глядзіце, нікому злом за зло не адплачвайце, але рабіце заўсёды дабро адзін аднаму і ўсім. Заўсёды радуйцеся, няспынна маліцеся. За ўсё дзякуйце, бо такая адносна вас воля Божая ў Езусе Хрысце” (1 Тэс 5, 15–18).

17 красавіка, 2022

Як прабачыць непрабачальнае?

Яна Чайко
Я ўжо ўсвядоміла: думка, што я жыву ў вельмі жудасны час, – гэта не думка. Гэта рэчаіснасць, да якой не хочацца прызвычайвацца, але якую трэба прыняць і неяк навучыцца з ёю жыць.    Нават у такі час я знаходжу плюсы: я пазнаёмілася з неверагоднымі людзьмі, з якімі лягчэй перажываць усё, што адбываецца, навучылася цаніць тое, што раней успрымалася як нешта зусім нармальнае, напрыклад, сустрэчы з сябрамі і сямейныя вячэры.

03 красавіка, 2022

Ці добра ты думаеш пра сябе?

Бажэна Панасевіч
Прачніся! Чаму табе хочацца быць такім, як усе? Мець тое, што ёсць ва ўсіх? Чаму гэта важней, чым быць сабой – тым, якім ты быў створаны? На вуліцах так шмат людзей з паніклым позіркам. З боку – шэрая маса без прыкмет жыцця: знешні выгляд адлюстроўвае ўнутраны стан чалавека. І я, і ты ў гэтай шэрай масе. Але якімі нам быць у ёй: тымі, хто нясе радасць ці шэрасць – выбіраць нам.    Як жа не зліцца з натоўпам? Як ісці сваёй дарогай? Як адчуваць “смак жыцця” і вылучацца палаючымі радасцю вачыма і ўсмешкай?

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top