07 лютага, 2022

Правер, ці не абрабавалі цябе!

Бажэна Панасевіч
Як быць, калі не разумееш, што рабіць? Калі пачуццё разгубленасці і страху накрывае з галавой? Адказ просты: “Прасіце, і будзе дадзена вам; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і адчыняць вам. Бо кожны, хто просіць, атрымлівае; і хто шукае, знаходзіць; і хто стукае, таму будзе адчынена”(Мц 7, 7–8). †

24 студзеня, 2022

Касцёл "у трэндзе", а моладзі менш?

Яна Чайко
Чым далей крочыць прагрэс, тым цяжэй утрымаць моладзь у Касцёле. Усё традыцыйнае ўспрымаецца як нецікавае і нямоднае. Аднак сённяшняя моладзь, як мне падаецца, больш шукае праўды. Ёсць шмат тых, хто верыць, але не можа знайсці ў Касцёле сваё месца. †

09 студзеня, 2022

(Амаль) містычная гісторыя на Божае Нараджэнне

А. Яўген Голуб OFMConv
Час Божага Нараджэння нездарма лічыцца чароўным: нават самыя звычайныя моманты жыцця становяцца прасторай для сустрэчы з Богам. Гатаванне на вігілійны стол, напрыклад, пераўтвараецца ва ўспамін дванаццаці пакаленняў Ізраэля, што чакалі прышэсця Збаўцы, ці ўсведамленне, што кожная наша вячэра (асабліва тая, званая Літургіяй), трымаецца на фундаменце з дванаццаці апостальскіх цаглін. Гісторыя, якую сёння раскажу адбылася са мною гадоў трынаццаць таму. Яна не зрабіла мяне больш набожным, эмпатычным, адным словам – лепшым чалавекам. Калі па шчырасці, я нават на нейкі час пра яе забыўся.  ...

23 студзеня, 2022

Датыкаючыся да бласлаўлёнага

Кацярына Паўлоўская
З чым мы асацыіруем маладосць? З актыўнасцю, рухам наперад, амбіцыямі, радасцю, весялосцю. Між іншым, чалавека з такімі паводзінамі і рысамі можна назваць маладым незалежна ад узросту (малады сэрцам ці малады духам, мы кажам), бо не заўсёды ў 20, 25 альбо 30 гадоў асоба паводзіць сябе менавіта так. Італьянец П’ер Джорджыа Фрасаці быў маладым і ўзростам, і сэрцам. Ён памёр, маючы 24 гады – у 1925 годзе. У 1990 годзе, 6 красавіка, папа Ян Павел II абвясціў маладзёна бласлаўлёным і назваў яго чалавекам васьмі дабраслаўленняў. Што такога паспеў зрабіць на сваім жыццёвым шляху П’ер Джорджыа Фра...

09 студзеня, 2022

Перадаць Добрую Навіну свайму дзіцяці

Сяргей Раюнец
Я бываў на розных сустрэчах, дзе ў якасці задання казалі знайсці ў сабе 5 цнот і 5 рэчаў, якія хочацца выправіць.     Рэдка хто з удзельнікаў мог знайсці адказ пра свае цноты. А вось пра тое, што выправіць – лёгка. Хіба што большасці з нас лягчэй заўважаць у сабе дрэннае, чым добрае. І, як звычайна, гэтая асаблівасць сягае каранямі ў дзяцінства, калі дзіцю кажуць, што ён зрабіў штосьці не так, але мала адзначаюць, што ён робіць правільна і добра. †

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top