Ужо праходзіць чарговы адвэнтавы тыдзень падрыхтоўкі да сустрэчы з Хрыстом. Столькі ўжо адвэнтавых тыдняў было за намі. Кожны быў іншы, кожны нёс з сабой штосьці новае. Гэта радасная і духоўная падрыхтоўка да сустрэчы з Панам прадаўжаецца на працягу ўсяго чалавечага жыцця. Гэтая пара павінна нам наблізіць вялікую таямніцу Уцелаўлення Бога. Божая прысутнасць у гісторыі чалавецтва ўмацоўвае нашае імкненне да святасці. Чалавек не павінен баяцца стаць святым. Сённяшні свет спрабуе ўгаварыць кожнага з нас, што святасць – не для людзей. Адвэнт – гэта асаблівы час для нашых сэрцаў, калі яны могуць...
Чарговы раз мы вырушаем у новы шлях, які прадаўжаецца чатыры тыдні. Дзіця адказваецца ад цукеркаў, моладзь не ідзе на дыскатэку, старэйшы чалавек ходзіць часцей у касцёл, таму што ажыццяўляюцца спецыяльныя набажэнствы. Часцей ў навучаннях святароў можна пачуць пра навяртанне, пра споведзь, пра тое, што трэба падрыхтаваць сваю душу на сустрэчу з Панам, які прыходзіць ва ўбостве. Ці так павінен выглядаць Адвэнт у год Святарства?
Давайце кожны з нас зробіць рахунак сумлення з пачатку новага перыяду: падлічыце, колькі ж Адвэнтаў вы сапсавалі, бо грэх перамог, а колькі ж л...
Напэўна, розныя асацыяцыі выкліча гэтая назва, але ў чарговы раз я – бездапаможны ў пошуку універсальных адказаў на адвечныя пытанні. Божы слуга Ян Павел II падказвае, што ва ўсім трэба шукаць перш за ўсё Бога.
Таямніца смерці і жыцця па-за магілай хвалюе кожнага чалавека і сёння. На гэты конт пануюць розныя погляды і меркаванні. Езус дае кожнаму з нас выразны адказ, які можна выразіць некалькімі словамі: “У доме Айца Майго жытла многа… іду прыгатаваць вам месца” (Ян 14, 2-3).
Зямное жыццё з’яўляецца падрыхтоўкай да сустрэчы тварам у твар з Езусам, як...
Аднойчы малады чалавек задаў сабе такое пытанне, кленчачы перад абразом Божай Маці. Я думаю, што XXI стагоддзе можа намаляваць некалькі твараў Марыі. Я паспрабую гэта зрабіць у ніжэйпрыведзеным разважанні.
Перш за ўсё Яе твар Мілы і Радасны: таму што Марыя бачыць, як дзеці любяць сваю Маці. Пра гэта сведчаць каранацыі абразоў у Гродне, Гудагаі і Тракелях. Шматлікія пілігрымы імкнуцца на працягу году да трона Найсвяцейшай Маці. Набажэнствы і малітвы ў парафіяльных касцёлах і дамах вернікаў дадаюць бадзёрасці і радасці ў гэтых складаных рэаліях штодзённага жыцця. Напэўна, Я...
Калі вы думаеце, што гэта – якая-небудзь матэматычная гульня – то памыляецеся. Сёння свет поўны лічбаў. Нягледзячы на тое, што ёсць людзі, якія сцвярджаюць, што лічбы не ведаюць, адкуль яны паходзяць, я прымяніў самы просты метад: падлічыў нашыя ружанцовыя малітвы ў кастрычніку. Гэта не збор адвольных лічбаў жараб’ёўкі. 4743 разы кожны з нас падчас кастрычніцкіх набажэнстваў у сваіх парафіях і дамах выкажа: “Вітай Марыя…”. З аднаго боку – гэта вялікая лічба, хтосьці можа сказаць: “Вось ужо мы “вымалімся”!”, але калі паглядзім на ўсё нашае жыццё, то гэта толькі невялікае зернетка Божай ласкі...
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч