07 лютага, 2022

Будаваць шлюб на трывалым падмурку

кс. Юрый Марціновіч
Маладым людзям, якія жывуць у цяперашні час, няпроста з мужнасцю і надзеяй глядзець на сваю будучыню, марыць аб паспяховым шлюбным жыцці. Многія маладзёны баяцца шлюбу. Прычынай такога стану рэчаў з'яўляецца вялікая колькасць разводаў, разрываў адносін, вельмі часта ўжо ў першыя гады іх існавання.    Дакладна тое, што для заключэння сакраманту сужэнства трэба добра і належным чынам падрыхтавацца. Нельга прымаць паспешлівых рашэнняў, бо гэты сакрамант звязвае мужчыну і жанчыну на ўсё жыццё, а яго трываласць залежыць ад кожнага з іх. †

23 студзеня, 2022

Не баяцца слухаць Святога Духа

кс. Юрый Марціновіч
Адной з найважнейшых задач, якія ўскладзены на кожнае пакаленне людзей, з, яўляецца належнае і адказнае выхаванне моладзі. У цяперашні час паскораных культурных перамен яна становіцца чымсьці сапраўды актуальным.    У гэтай вялікай задачы выхавання моладзі прысутнічае таксама Касцёл, які жадае суправаджаць усіх маладых людзей у адкрыцці годнасці, паклікання і канчатковай мэты іх жыцця. †

19 снежня, 2021

Зрабіць Каляды шчаслівымі

кс. Юрый Марціновіч
Падчас надыходзячых свят Божага Нараджэння нас, напэўна, чакае шмат розных сустрэч і нагод, каб наведаць асабліва блізкіх нам асоб.    Бэтлеемскія пастухі хочуць паказаць, што сапраўды добрымі, радаснымі і павучальнымі з,яўляюцца ў нашым жыцці сустрэчы, на якія мы ідзём разам з Езусам. Так, як гэта зрабілі яны, пакідаючы ўбогую стайню, забіраючы Езуса ў сваіх сэрцах. †

09 студзеня, 2022

Ачысціцца ад плямы першароднага граху

кс. Юрый Марціновіч
Святы хрост – гэта сакрамант, які можна параўнаць з дзвярыма, праз якія мы ўваходзім у Касцёл. Хутчэй за ўсё, большасць з нас была ахрышчана ў дзяцінстве і мы не памятаем дзень свайго хросту. Таму многія ахрышчаныя ставяцца да гэтага сакраманту як да нейкай фармальнасці, да якой больш не вяртаюцца і пра якую не памятаюць.     Свята Хросту Пана, якое перажываем адразу пасля Божага Нараджэння, дае нам магчымасць задумацца над сэнсам хросту, які ачышчае ад плямы першароднага граху. †

06 снежня, 2021

Адвэнтавае чаканне – таямніца

кс. Юрый Марціновіч
Разам з пачаткам Адвэнту мы пачынаем новы літургічны год. Для кожнага чалавека гэта новы этап жыцця, які нібыта чысты аркуш паперы для запісаў. Гэта яшчэ адзін шанс запрасіць Бога ў сваё штодзённае жыццё, таму што мы перажываем Адвэнт менавіта тут і цяпер, дзе знаходзімся: у нашых сем,ях, на месцах працы ці вучобы, карыстаючыся багаццем традыцый і звычаяў.    Адвэнтавае чаканне – гэта таямніца, якую варта крок за крокам адкрываць, а не разыгрываць. Аўтэнтычна – як умеем і як можам, не імкнучыся ні да перфекцыянізму, ні да абвінавачвання сябе перад Богам. Езус Хрыстус не прыхо...

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top