2010 год 26 – 27 лістапада - Адбыўся VI Турнір па футболе ў Слоніме. 6 – 8 снежня - Кс. кард. Зянон Грахалеўскі наведаў Гродна. 8 снежня - Кс. кардынал Грахалеўскі ў гродзенскай катэдры ўдзяліў святарскія пасвячэнні 3 алюмнам Гродзенскай ВДС. †
2010 год 19 верасня - У Слоніме адбылася ўрачыстасць 280-й гадавіны каранацыі абраза МБ Жыровіцкай. Святую Імшу ўзначаліў Апостальскі нунцый кс. абп Марцін Відовіч, гамілію прамовіў кс. бп Аляксандр Кашкевіч. 25 верасня - У Поразаве адбылася ўрачыстасць 550-годдзя ўзнікнення парафіі. Урачыстую св. Імшу ўзначаліў кс. бп Казімір Велікаселец. 3 кастрычніка - У пабрыгідскім касцёле кс. Павел Салабуда адправіў інаўгурацыйную св. Імшу для членаў Душпастарства працаўнікоў СМІ. †
2009 год Снежань - З’явіўся новы дыск семінарыйнага гурта AVE “Bóg się rodzi”. 24 снежня - У раённым Доме культуры ў Іўі адбыўся VII Дэканальны конкурс калядак і пастараляў. 2010 год 14 лютага - Кс. бп Аляксандр асвяціў Манаскі дом і касцёл у Гродне на Дзевятоўцы. У малітве прыняў удзел а. правінцыял Рышард Божэк.†
2010 год 13 чэрвеня - У Адэльску адбылося ўрачыстае набажэнства з нагоды 520-годдзя парафіяльнага касцёла. На цэнтральнай вуліцы дзякуючы намаганням кс. Валерыя Быкоўскага і парафіян быў устаноўлены помнік св. Антонія. 13 чэрвеня - Кс. бп Аляксандр Кашкевіч унёс рэліквіі св. Антонія ў парафію Беззаганнага Зачацця НПМ у Квасоўцы. 14 чэрвеня - Распачалася II Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. †
2009 год 26 верасня - Адбылося святкаванне 485-годдзя пабудовы касцёла ў Гнезна. На ўрачыстую св. Імшу прыбылі ксяндзы біскупы Аляксандр Кашкевіч і Антоній Дзям’янка. 3 кастрычніка - Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў святыню ў Бердаўцы. 4 кастрычніка - Ардынарый нашай дыяцэзіі асвяціў новую капліцу ў Субачах (дэк. Ваўкавыск).†
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч