27 мая, 2012

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (29)

Рэдакцыя
2007 год  Кастрычнік  -  З’явіўся зборнік навукова-тэалагічнай праблематыкі “Studia Theologica Grodnensia” (Гродзенскі тэалагічны штогоднік) пад патранатам кс. б-па Аляксандра Кашкевіча.       27 кастрычніка  -  У Рыме адбылася беаты­фікацыя с. Цэліны Бажэнцкай. Каля 250 вернікаў разам са святарамі з Беларусі на чале з кс. б-пам Аляксандрам прынялі ўдзел у беатыфікацыйнай св. Імшы.   16 лістапада  -  Падчас урачыстай св. Імшы кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў дыяканскія пасвячэнні пяці клерыкам ВДС у Гродне. †

12 мая, 2012

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (28)

Рэдакцыя
2007 год  30 чэрвеня  -  Сёстры з Супольнасці сясцёр школьных Нотр-Дам Агнешка Стаселовіч, Наталля Грыгарук і Мір’ям Траццяк склалі вечныя шлюбы.        15 ліпеня  -  Урачыстая каранацыя абраза Маці Божай у таямніцы св. Шкаплера ў Гудагаі. Кароны ўсклаў ксёндз кардынал Казімір Свёнтэк.   18 жніўня  -  У Супольнасці сясцёр назарэтанак адбыліся вечныя шлюбы. Шлюбы склалі: с. Міхаліна, с. Агата, с. Мір’ям. †

13 красавіка, 2012

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (26)

Рэдакцыя
2006 год   26 жніўня  -  Святкаванне 100-годдзя заканчэня пабудовы касцёла св. Міхала Арханёла.    9 верасня  -  У Слоніме адбыліся ўрачыстасці падзякі за дар 10-годдзя беатыфікацыі с. Марцэліны Дароўскай, заснавальніцы Кангрэгацыі сясцёр Беззаганнага Зачацця.   10 верасня  -  Кс. бп Аляксандр Кашкевіч у вёсцы Плябанаўцы (пар. Індура) асвяціў капліцу. †

27 красавіка, 2012

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (27)

Рэдакцыя
2006 год   16 лістапада  -  Ксёндз біскуп у катэдры ўдзяліў святарскія пасвячэнні тром дыяканам: Віктару Захарэўскаму, Андрэю Лазарэвічу і Алегу Пятрашку.       2007 год   4 сакавіка  -  Дыяцэзіяльная газета “Слова Жыцця” адзначала 10-годдзе свайго існавання.   9 сакавіка  -  У парафіяльным касцёле ў Вавёрцы кс. прэлат Вінцэнт Лісоўскі асвяціў новы алтар у гонар св. Францішкі Рымлянкі. †

16 сакавіка, 2012

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (25)

Рэдакцыя
2006 год   13 красавіка  -  У Вялікі чацвер урачыстую св. Імшу ў гродзенскай катэдры адправіў Апостальскі нунцый у Беларусі кс. абп Марцін Відовіч. На гэты дзень прыпадае таксама 15-я гадавіна ўзнікнення нашай дыяцэзіі.    23 красавіка  -  У парафіі Божай Міла­сэрнасці ў Гродне кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў абраз Езуса Міласэрнага, які быў змешчаны ў галоўным алтары.    3 мая  -  У Капцёўцы адбылася ўрачыстая інтранізацыя абраза Маці Божай Яснагурскай у парафіяльны касцёл. Кс. бп Аляксандр разам з айцамі паўлінамі ўзначаліў св....

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top