Гэтая назва, якая вы- карыстоўваецца для абазначэння св. Імшы, выклікала замяшанне ў некаторых вернікаў. Найперш таму, што яна падобна на “святую Вячэру”, якую выкарыстоўваюць пратэстанты, чыя дактрына ў гэтай справе, як вядома, не згаджаецца з каталіцкай. Па-другое, гэты выраз нібы пакідае ўбаку канцэпцыю ахвяры: св. Імша была б звычайным застоллем.
Эзатэрыка сягае сваімі каранямі ў антычнасць. Прайшоўшы праз стагоддзі, гэтая згуба атруціла многія чалавечыя душы і працягвае гэта рабіць да цяперашняга часу.
Сапраўды, у жыцці чалавека бываюць такія моманты, калі трэба неадкладна дзейнічаць. Гэта таксама тычыцца і ўдзялення сакраманту хросту. Кодэкс Кананічнага Права і Парадак хросту дзяцей, дастасаваны для дыяцэзій Беларусі рэгулююць такія пытанні. Калі дзіцяці пагражае небяспека смерці, яго неадкладна трэба хрысціць (ККП, кан. 867, §2). Гэта дазваляецца рабіць нават без згоды бацькоў і ў тым выпадку, калі бацькі немаўляці не католікі. У іншых выпадках прынамсі адзін з бацькоў павінен даць згоду на хрост.†
Напачатку трэба крыху прыгадаць дзеянні злога духа. Першае – гэта спакуса. Спакусы бываюць у кожнага. Можна адрозніць натуральныя спакусы і тыя, што паходзяць ад д’ябла. Натуральныя звязаны з нашай слабасцю, калі, напрыклад, парушаем пост, але пры гэтым разумеем, што паступаем дрэнна. Калі ж мы не змагаемся са слабасцямі, не каемся і пастаянна жывём у такім стане, то рызыкуем упусціць у сваю душу злога духа. †
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч