С. Вераніка Блізнюк FMA
Прывітанне, Маленькі Чытач! Кожны чалавек, незалежна ад таго, кім з’яўляецца, калі-небудзь пакіне гэты свет і пойдзе да Бога. Ён не возьме з сабой нічога з таго, што сабраў тут, на зямлі. Нават пакіне цела, якое пакладуць у магілу. Адзінае, што возьме, – уласная душа. Ад таго, якой яна будзе, залежыць, куды трапіць: у Неба, чысцец або пекла.
Увесь перыяд Вялікага посту, які хутка распачнецца ў Касцёле, нагадвае нам пра гэта і заклікае нястомна клапаціцца пра сваю душу. Ці добрая яна, ці чыстая і прыгожая? Або, магчыма, непрыгожая і вельмі брудная? Яна ...