Галіна Зданевіч, г. Ваўкавыск
У адной удавы быў маленькі сын, якога яна вельмі любіла. Хлопчыка звалі Андрэй. Жанчына шмат працы ўкладала ў яго выхаванне, таму што ў жыцці чалавека гэта самае важнае і неабходнае. З ранняга дзяцінства хлопец ведаў, што трэба дапамагаць не толькі маме, але і іншым людзям: хворай бабульцы, адзінокаму пажылому мужчыну, малодшым дзецям, суседзям, таварышам. Каму вады з калодзежа прынясе, каму ў магазін ці ў аптэку збегае, цацкі парамантуе… Усе любілі Андрэя як шчырага і добрага чалавека. Але часам, каб ніхто не бачыў, хлопчык плакаў, таму што яго тата памёр маладым. Калі жа...