26 студзеня, 2020

Пакліканне да кансэкраванага жыцця

С. Вераніка Блізнюк FMA
Прывітанне, Маленькі Чытач! 2 лютага ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца свята Ахвяравання Пана. Гэты дзень таксама з’яўляецца Днём кансэкраванага жыцця. Яго ў 1997 годзе ўстанавіў св. папа Ян Павел ІІ для асаблівай малітвы за людзей, якія прысвяцілі сябе служэнню Богу і людзям. Сёстры і браты, падобна Езусу ў Іерусалімскай святыні, ахвяруюць сябе Пану, адказваючы на пакліканне да кансэкраванага жыцця. Напэўна, можа ўзнікнуць пытанне: чым жа з’яўляецца гэтае пакліканне? Каб зразумець сутнасць дадзенага паняцця, прапаную Тваёй увазе маленькую гісторыю з жыцця. †

07 снежня, 2019

Праўдзівая гісторыя пра св. Мікалая

Рэдакцыя
Гэта было даўно. У пэўным горадзе жыла багатая сямейная пара, якая не мела дзяцей. Яна доўга і аддана малілася аб дары патомства. Нарэшце Бог выслухаў гарачую просьбу сужэнцаў, і ў іх нарадзіўся сын, якому надалі імя Мікалай.    Хлопец падрастаў добрым і ветлівым. Аднойчы ён выбраўся на пікнік. Па дарозе сустрэў двух дзяцей: яны былі сумнымі і галоднымі. Мікалай вырашыў пачаставаць малых сваімі бутэрбродамі, але напалоханыя дзеці ўцяклі. Тады хлопец скеміў падкінуць ім ежу. Паставіў кошык на парогу хаткі і схаваўся ў кустах. Калі ўбачыў, з якім задавальненнем дзеці ўпляталі б...

27 кастрычніка, 2019

Святыя заступнікі

С. Вераніка Блізнюк FMA
Прывітанне, Маленькі Чытач! Набліжаецца Урачыстасць Усіх Святых. Гэта адзін з самых радасных дзён для хрысціян. Успамінаем памерлых, якія знаходзяцца з Богам у Небе. На працягу года амаль кожны дзень Касцёл узгадвае аднаго альбо некалькіх святых, вядомых па імені. Аднак іх колькасць значна большая. Шмат людзей прыйшлі да святасці ў цішыні і скрытасці.     1 лістапада Касцёл услаўляе ўсіх святых:    афіцыйна прызнаных і невядомых. Урачыстасць нагадвае таксама праўду пра ўсеагульны заклік да святасці, бо кожны з вернікаў пакліканы да яе. Бог хоча, каб усе мы ста...

10 лістапада, 2019

Вянок чысціні св. Цэцыліі

С. Вераніка Блізнюк FMA
Прывітанне, Маленькі Чытач! Ці любіш Ты спяваць? А ці ведаеш, што апякункай касцёльнай музыкі і ўсіх музыкантаў з’яўляецца св. Цэцылія? На абразах яе часта паказваюць як мучаніцу з мячом і ружай побач з клавішным інструментам або скрыпкай. Сёння я хачу бліжэй пазнаёміць Цябе з гэтай святой. Цэцылія нарадзілася ў высакароднай рымскай сям’і. Яшчэ ў юнацтве яна спасцігла хрысціянскую духоўную мудрасць, таму сэнсам жыцця дзяўчыны стала служэнне бедным і жаданне застацца ў чысціні і цнатлівасці да смерці. Мала хто ведаў, што пад пышнымі ўборамі яна носіць валасяніцу. †

13 кастрычніка, 2019

Мучаніцтва за Хрыста

С. Вераніка Блізнюк FMA
Прывітанне, Маленькі Чытач!    Ты, напэўна, бачыў, што часта на св. Імшу святар выходзіць апрануты ў чырвоную вопратку.    Чаму так? Гэта значыць, што ў літургіі ўспамінаецца адзін альбо некалькі мучанікаў.    Хто ж такія мучанікі? Падчас свайго зямнога служэння Пан Езус прадказваў сваім паслядоўнікам: “Калі Мяне пераследавалі, будуць пераследаваць і вас” (Ян 15, 20b). У той жа час абяцаў вялікую ўзнагароду гнаным за Яго імя: “Шчаслівыя вы, калі будуць вас зневажаць, пераследаваць і ўсяляк зласловіць несправядліва за Мяне. Радуйцеся і весяліцеся...

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top