31 х 153 = 4743. Заставайцеся вернымі ружанцу!

 |  кс. Павел Салабуда  |  Слова рэдактара
Нумар 19 (288), 18 кастрычніка 2009 годаКалі вы думаеце, што гэта – якая-небудзь матэматычная гульня – то памыляецеся. Сёння свет поўны лічбаў. Нягледзячы на тое, што ёсць людзі, якія сцвярджаюць, што лічбы не ведаюць, адкуль яны паходзяць, я прымяніў самы просты метад: падлічыў нашыя ружанцовыя малітвы ў кастрычніку. Гэта не збор адвольных лічбаў жараб’ёўкі. 4743 разы кожны з нас падчас кастрычніцкіх набажэнстваў у сваіх парафіях і дамах выкажа: “Вітай Марыя…”. З аднаго боку – гэта вялікая лічба, хтосьці можа сказаць: “Вось ужо мы “вымалімся”!”, але калі паглядзім на ўсё нашае жыццё, то гэта толькі невялікае зернетка Божай ласкі, засеянае ў нашым сэрцы. Хтосьці сказаў: “У пабожнасці, як у любові: не надакучае часты паўтор адных і тых жа словаў, бо агонь любові, якая нас “запальвае”, садзейнічае таму, што словы малітвы заключаюць штосьці новае”. Таму гэта не бяздумнае “механічнае адгаворванне “Вітай Марыя..”.
Кожны з нас, адгаворваючы ружанец, не адзін раз задумваецца над сваім жыццём. А гэтага - ніколі не зашмат. Напэўна, чарговыя “Вітай Марыя…” не нагоняць нуду на Марыю Панну . Кожная маці хацела б часцей чуць з вуснаў сваіх дзяцей - мама. Марыя з’яўляецца нашай Маці ў небе, якая вядзе нас да Хрыста. У нашай штодзённасці ружанец становіцца мостам ў неба. Не адмаўляйцеся ад гэтай цудоўнай малітвы, не трактуйце яе як нямодную і ўстарэлую. Моц гэтай малітвы – вялікая, толькі часам нашая вера – слабая. Я думаю, што да адгаворвання ружанца кожны з нас павінен пасталець, бо гэта жывая малітва і ад нас залежыць, які плён яна прынясе. Вучачыся сваёй веры, выйдзіце пераможна, з ружанцам у руках!
    Напэўна, у нас хапае розных інтэнцый падчас адгаворвання ружанца. Памятайце ў гэтай малітве таксама і пра святароў. У год Святарства вы можаце падараваць кожнаму ксяндзу сваю малітву “Вітай Марыя…”. Няхай Найсвяцейшая Панна дасць кожнамуз нас радасць з-за гэтай малітвы, а ласкі – тым, за каго мы ахвяруем яе. Ружанец – гэта цуд і робіць цуды!
#
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top