• Актуальна
  • Слова рэдактара

15 сакавіка, 2010

Барацьба з крыжам – гэта самагубства

кс. Павел Салабуда
Заўжды крыж знаходзіцца ў цэнтры хрысціянскай веры. Чалавецтва нашага часу павінна ісці слядамі Хрыста цераз адкупленне да збавення. На жаль, сёння можна адчуць атмасферу часу, калі жыў св. Павел, калі апостал успамінае пра ворагаў крыжа, для якіх знак збавення з’яўляецца амаральнасцю ці глупствам. Некаторыя з сённяшніх “мысліцеляў”, мяркуючы аналагічным чынам, як бы апранаюць на сябе вопратку даўнейшых габрэяў і паганаў. Той чалавек, які змагаецца з крыжам, з’яўляецца самазабойцам. Але на свеце – розныя людзі і розніца ў поглядах паказвае, што не заўжды «яны» маюць рацыю. Але чым жа ...

26 лютага, 2010

Вера Касцёла – не шведскі стол!

кс. Павел Салабуда
Напэўна, многія з вас былі на прыёме гасцей, дзе гаспадары падавалі стравы на так званым шведскім стале. Такая форма арганізацыі прыёмаў гасцей дазваляе ім, улічыўшы ўласны кулінарны густ, выбраць для сябе самае лепшае. Запрошаныя ходзяць ад стала да стала і самі сабе выбіраюць тое, што ім найбольш за ўсё падабаецца са страваў.    Вельмі часта аналагічнае “вандраванне” можна сустрэць у жыцці верніка, у гісторыі пілігрымуючага Касцёла, да якога кожны з нас належыць. Мы, забываючыся пра Божыя і касцёльныя запаведзі і колькі іх ёсць, пачынаем ствараць уласны жыццёвы катэ...

12 лютага, 2010

Хто? Што? Дзе? Калі? Як?

кс. Павел Салабуда
Вельмі часта я задумваюся над тым, як сёння найбольш эфек­тыўным спосабам звяртацца да нашых чытачоў, каб Божае Слова, якое з’яўляецца зернем, што кінута ў розную глебу нашай Гродзенскай дыяцэзіі (і не толькі) выдала плён. Перад намі пачынаецца чарговы літургічны перыяд, які для кожнага з нас можа стаць Вялікім часам посту. 40 дзён, падчас якіх хрысціяне аддаюцца ўспамінам пра муку Езуса Хрыста, павінны стаць інтэнсіўным шляхам перамены ў лепшы бок. Патрэбна так змяніць уласныя паводзіны, каб мець магчымасць пераймаць Хрыста, які нагадвае кожнаму з нас: “Навярніцеся і верце Евангелл...

31 студзеня, 2010

Беспадстаўны сорам абвяшчаць Евангелле?

кс. Павел Салабуда
Сталы чалавек (у рэлігійным плане) усведамляе, што словы Евангелля могуць быць маральнымі нормамі чалавечага жыцця. На жаль, існуюць людзі, якія разумеюць гэта, але не могуць ці не хочуць ажыццявіць словы Збавіцеля. На гэта ёсць розныя прычыны. Па-першае, уласная канцэпцыя жыцця, дзе няма месца для Бога. Па-другое, чалавек карыстаецца ўсім, што ў сённяшнім свеце – дазволена, а дазволена – ужо многае. Па-трэцяе, жыць паводле Евангелля стала проста “нямодна”, не ідуць за гэтым натоўпы. У такой сітуацыі чалавек пачынае пісаць “сваё” Евангелле і на першы погляд яно – лягчэйшае для яго, а...

17 студзеня, 2010

Касцёл - дом для ўсіх

кс. Павел Салабуда
Дарагія чытачы!    З самага пачатку Новага году я хачу нагадаць пра фрагмент катэхізіса каталіцкага Касцёла, дзе падкрэсліваецца, што Касцёл з’яўляецца домам і сям’ёй для ўсіх. У хрысціянстве Касцёл мае некалькі значэнняў: будынак, рэлігійная супольнасць вернікаў і іхняга духавенства, супольнасць вернікаў, заснаваная Езусам Хрыстом. З хвіліны Хросту кожны з нас належыць да Касцёла. Паводле статыстычных даных 17% жыхароў Зямлі – католікі, а ў Еўропе яны – самая шматлікая група хрысціянаў. Гэта – выключны Дом, фундаментам якога ёсць Адзінства, Святасць, Паўсюднасць і Апост...

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top