10 ліпеня, 2022

Мужчынскі і жаночы погляд на сужэнскую блізкасць

Вераніка Рогач
У мінулым артыкуле я пачала разважаць пра сужэнскую блізкасць і яе ролю ў адносінах мужа і жонкі. Я казала аб тым, што ў сексуальных адносінах ёсць дзве рэальнасці – адзінства і бацькоўства. Часта здараецца так, што сужэнцы ставяць на першае месца задавальненне, якое непазбежна прыводзіць да непаразумення, неда веру і раздзялення. Мы не можам выкінуць з сужэнскай блізкасці бацькоўства, гэта немагчыма. Гэта шлях кантрацэпцыі, які вядзе ў нікуды. Давайце глыбей паглядзім на блізкасць мужчыны і жанчыны.

12 чэрвеня, 2022

Пра сужэнскую блізкасць: без ілюзій, так, як ёсць

Вераніка Рогач
Мужчына і жанчына, ствараючы сям’ю, жадаюць жыць шчасліва, давяраць адзін аднаму і любіць адзін аднаго. Здаецца, што гэтаму нічога не можа пашкодзіць. Яны вядуць шмат размоў, іх цягне адзін да аднаго, і гэта нармальна ды натуральна. Але праходзіць час і нешта змяняецца, муж і жонка ўжо не глядзяць адзін на аднаго, як на самых непаўторных і лепшых, узнікае халоднасць у адносінах. У папярэдніх артыкулах я крыху пісала пра гэта, звязваючы такі зыход падзей з выкарыстаннем кантрацэпцыі і з’яўленнем страху зачацця ў адносінах. І гэта адна з прычын. Але таксама бачу, што нават маладыя пары,...

15 мая, 2022

Метады распазнавання плоднасці: дыялог двух любячых сэрцаў

Вераніка Рогач
Жыць у згодзе з сабой і задумай Творцы – радасць на ўсё жыццё, якая памнажае каханне, давер, павагу. Працуючы з сем’ямі і маладымі парамі, часта сустракаюся з несвядомасцю і нежаданнем браць на сябе адказнасць за сваё жыццё. Але пэўны досвед і веды дапамагаюць паглядзець па-іншаму на сябе і сужэнца, паглядзець сапраўды і з любоўю. Адным з важных аспектаў сямейнага жыцця ў праўдзе адзін перад адным з’яўляюцца метады распазнавання плоднасці.    Метады распазнавання плоднасці – гэта не проста фізіялогія і выкананне правіл. Гэта стыль жыцця, які адкрывае перад сужэнцамі пэўн...

17 красавіка, 2022

Метады распазнавання плоднасці – вера ці веданне?

Вераніка Рогач
Час ад часу здараецца дыялог, які выклікае ўва мне буру эмоцый. Ён паўтараецца зноў і зноў са шлюбнымі парамі, маладымі і ўжо вопытнымі сем’ямі, выпадковымі знаёмымі, якія сочаць за маёй старонкай у Instagram, з сяброўкамі і скептыкамі.    – Я не веру ў гэтыя метады, – кажуць мне звычайна.    – Не верыце? – адказваю я з усмешкай. – Я таксама не веру ў метад. Гэта пытанне не веры, але ведаў. У гэта не трэба верыць. Гэтаму трэба навучыцца і праверыць. Вера патрэбная, каб паверыць у паходжанне чалавека ад Бога, паверыць у тое, што Бог дае чалавеку заданне і розум,...

20 сакавіка, 2022

“Мядовы месяц” на ўсё жыццё, або Як захаваць каханне на доўгія гады?

Вераніка Рогач
Прапануем Вашай увазе новую рубрыку, прысвечаную тэме экалогіі сужэнства – іншымі словамі, як жыць у згодзе з сабой, мужам/жонкай, дзецьмі і прыродай. Аўтарам з’яўляецца спадарыня Вераніка Рогач – каталічка, шчаслівая жонка і маці траіх дзяцей, псіхолаг і сямейны кансультант. Разам з мужам распрацавала і вядзе курс па навучанні сімптатэрмальнаму метаду распазнавання плоднасці. Гэтае пытанне задаюць сабе ўсе пары, якія стаяць на парозе шлюбу ці толькі ўступілі ў сямейнае жыццё.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top