ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Нумар 283: радком с краіны

Учора. Сёння. Заўтра. - Беларусь

Беларусь
Інфармацыя з пленарнага пасяджэння ККББ
   24 чэрвеня б.г. у сакратарыяце ККББ у Мінску адбылося пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. У ім прынялі ўдзел усе члены канферэнцыі, апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відовіч, сакратар апостальскай нунцыятуры ў Беларусі ксёндз-пралат Крыспін Вітальд Дубель, апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Ян Сяргей Гаек MIC. У сувязі з заканчэннем тэрміна паўнамоцтваў старшыні, намесніка старшыні і генеральнага сакратара ККББ з пачатку пасяджэння прайшлі выбары кандыдатаў для выканання згаданых функцый. Тайным галасаваннем было выбрана кіраўніцтва Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі (у складзе, які існуе да гэтай пары) на чарговыя 3 гады, згодна са статутам ККББ. Старшынёй канферэнцыі на новы тэрмін быў выбраны Аляксандр Кашкевіч, гродзенскі біскуп, намеснікам старшыні – Уладзіслаў Блін, віцебскі біскуп, а генеральным сакратаром – Антоній Дзям’янка, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Епіскапат абмеркаваў праблему перакладаў літургічных тэкстаў на беларускую мову, прызнаючы зробленыя да гэтага часу пераклады, згоднымі з нормамі ватыканскай інструкцыі “Liturgiam authenticam”. Ішла размова таксама пра візіт ad limina Apostolorum, які намечаны для беларускіх біскупаў у снежні. У сувязі з годам Святарства была падтрымана ініцыятыва правесці сустрэчу святароў і кансэкраваных асобаў з усёй Беларусі, якая адбудзецца ў дзень успаміну апекуна святароў св. Яна Марыі Віянэя 4 жніўня б.г. у касцёле імя св. Сымона і Алены ў Мінску. Апрача гэтага закраналіся іншыя справы, якія былі важныя для каталіцкага Касцёла Беларусі.

З нагоды каранацыі абраза Браслаўскай Божай Маці

   22 жніўня 2009 г. адбудзецца ўрачыстасць, падчас якой будуць ускладзены папскія кароны на абраз Браслаўскай Божай Маці. У гэты дзень у час св. Імшы у 11.00 у дыяцэзіяльным санктуарыі імя Божай Маці, Каралевы Азёраў у Браславе акт каранацыі ажыццявіць кардынал Яўхім Майснэр, Мітрапаліт Кёльна. “Святая Марыя займае з моманту Звеставання важнае месца ў Валадарстве Божага Сына” – піша біскуп Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслаў Блін у пастырскім лісце з нагоды ўрачыстасці каранацыі абраза Браслаўскай Божай Маці. Накіроўваючы сваё пасланне да духавенства і вернікаў дыяцэзіі іерарх разважае пра мацярынскі ўклад Марыі ў адкупленне чалавецтва, які быў пацверджаны на Галгоце, калі Балесная Маці, стоячы пад крыжам свайго Сына, разам з Ім перажывала боль. Ардынарый Віцебскай дыяцэзіі заахвочвае вернікаў прыбыць у гэты ўрачысты дзень да абраза Божай Маці разам з блізкімі і знаёмымі, каб прасіць Каралеву нашых сэрцаў аб міласэрнай дапамозе і благаславенні для нашых сем’яў, парафіяў, дыяцэзіі і Беларусі. У рамках духоўнай падрыхтоўкі да каранацыі абраза з 26 ліпеня да 2 жніўня б.г. у Браславе адбудзецца пленэр для мастакоў і фатографаў, прысвечаны Браслаўскай Божай Маці, які будзе спалучаны з рэкалекцыямі. Дадатковую інфармацыю пра ўдзел у пленэры і рэкалекцыях можна будзе атрымаць па тэл.: + 375 29 512 17 92 (ксёндз Лешэк Віцвіцкі SDS ).

{mosimage}Памяці заслужанага святара
   У Нясвежы 27 чэрвеня б.г. было ўрачыста адзначана 100-годдзе з дня нараджэння былога пробашча парафіі імя Божага Цела ксяндза Грыгорыя Каласоўскага. Мінска-магілёўскі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч быў галоўным цэлебрантам св. Імшы. Ён удзяліў сакрамэнт Канфірмацыі 32 асобам. Пад канец св. Імшы кардынал Казімір Свёнтэк і праваслаўны святар Дзмітрый Хмель расказалі пра сваё сяброўства з ксяндзом Грыгорыем. Каб ушанаваць памяць ксяндза Каласоўскага на фасадзе касцёла была асвечана памятная дошка і былі ўскладзены вянкі на магіле святара. На заканчэнне ўрачыстасці з канцэртам выступіў хор “Небосклон” з мінскай парафіі імя св. Яна Хрысціцеля. Варта прыпомніць, што кс. Грыгорый Каласоўскі быў вельмі заслужанай асобай для Нясвіжа. Як малады святар ён стаў там пробашчам у 1939 г. На працягу ўсяго перыяда савецкай акупацыі Беларусі ён утрымліваў касцёл, у якім ажыццяўляліся набажэнствы. Ксёндз не дапусціў, каб вынеслі з яго ў музей якія-небудзь творы мастацтва, што было тады паўсюднай практыкай. Ён збярог у адносна добрым стане крыпту Радзівілаў. Яму ўдалося адрамантаваць касцёл пасля пашкоджанняў падчас II Сусветнай вайны.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.